For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Казімір Сулістроўскі.

Казімір Сулістроўскі

Казімір Сулістроўскі
Любіч
Любіч
Мінскі губернатар
6 мая 1816 — 12 жніўня 1818
маршалак шляхты Завілейскага павета
з 29 верасня 1805
маршалак шляхты Віленскай губерні
26 студзеня 1809 — 7 мая 1813

Нараджэнне 1778
Смерць 12 жніўня 1818(1818-08-12)
Месца пахавання
Род Сулістроўскія[d]
Бацька Алойзы Сулістроўскі
Маці Антаніна з Аскеркаў[d]
Жонка Караліна з Абрамовічаў[d]
Дзеці Канстанцыя з Сулістроўскіх[d] і Антаніна з Сулістроўскіх[d]
Член у
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені

Казімір Алаізавіч Сулістроўскі (руск.: Казимир Алоизович Сулистровский; 1778 — 12 жніўня 1818, г. Пінск) — дзяржаўны дзеяч.

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Каталік. Нарадзіўся ў сям’і Алаіза Сулістроўскага (каля 1739—1795), падстолія і пісара вялікага літоўскага, і Антаніны з Аскеркаў (пам. каля 1830).

Атрымаў хатнюю адукацыю, з 1790 па 1795 вучыўся за граніцай, затым працягнуў адукацыю ў Варшаўскай школе ордэна піяраў на Жалібажы («Collegium Nobilium»).

З 29 верасня 1805 года завілейскі павятовы маршалак, з 26 студзеня 1809 па 7 мая 1813 — віленскі губернскі маршалак (абіраўся на два 3-годдзі запар). У час вайны 1812 года быў эвакуіраваны 16 чэрвеня 1812 з Вільні разам з расійскімі войскамі, знаходзіўся ў цэнтральных губернях і г. Санкт-Пецярбургу. Стацкі саветнік (06.10.1810). З 7 мая 1813 па 6 мая 1816 быў у адстаўцы, з 6 мая 1816 займаў пасаду мінскага грамадзянскага губернатара.

З 12 сакавіка 1817 па 12 жніўня 1818 віцэ-прэзідэнт Мінскага аддзялення Расійскага Біблейскага таварыства.

Член масонскіх ложаў: «Паўночных сяброў» (на 1818 ганаровы член ложа) у г. Санкт-Пецярбургу; «Добрага пастыра» (ганаровы член ложы, масон 7-й ст.) і «Руплівы літвін» у Вільні; «Шчаслівага вызвалення» (ганаровы член ложы) у г. Нясвіжы.

На 1816 валодаў 1822 душамі прыгонных муж. пола ў Мазырскім і Вілейскім паветах і 734 душамі прыгонных муж. пола ў Віленскай губерні.

Памёр 12 жніўня 1818 года ў Пінску ў час рэвізіі Пінскага павета. Пахаваны ў маёнтку Шэметаўшчына Вілейскага павета пры капліцы.

Кавалер ордэнаў Св. Ганны 2-й ст. (05.11.1809) і Св. Ганны 1-й ст. (21.04.1812).

Надмагільны помнік жонкі Караліны з Абрамовічаў (1784—1849) у Моладаве

У шлюбе з Каралінай з Абрамовічаў (каля 1790—1849), дачкой Яўхіма Абрамовіча, падстаросты старадубскага, памешчыка Віленскай губерні. Караліна была псіхічнахворай. Пахавана ў Моладаве[1]. Дзеці:

  • Антаніна (1805 — 18.03.1853, Вільня), у 1829 годзе павянчалася ў Віленскім касцёле Св. Яна з Іосіфам Канстанцінам Снядэцкім (08.07.1799, Вільня — 04.01.1859, пахаваны 11.01.1859 у Вільні), калежскім саветнікам, сынам Андрэя Снядэцкага, прафесара Віленскага ўніверсітэта і Медыка-хірургічнай акадэміі. Пахавана ў маёнтку Болтуп Ашмянскага павета;
  • Канстанцыя (1806 — 15.02.1845, г. Дрэздэн, Саксонія), з 1823 года ў шлюбе з Аляксандрам Сямёнавічам Скірмунтам (1798, маёнтак Моладава — 22.07.1870, Кастэль-над-Рэйнам), вядомым прамыслоўцам. Пахавана ў маёнтку Моладава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні;
  • Аляксандр (1807-29.04.1872), псіхічнахворы, некалькі дзесяцігоддзяў утрымліваўся ў псіхіятрычнай бальніцы ў г. Пірна (Саксонія).

Зноскі

  1. У кнізе «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793—1917) : биографический справочник» месцам пахавання памылкова называецца Шэметаўшчына.
  • Сулистровский (Sulistrowski) Казимир Алоизиевич // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Казімір Сулістроўскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?