For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Джота (касмічны апарат).

Джота (касмічны апарат)

Джота
«Джота» ва ўяўленні мастака
Заказчык Еўропа ESA
Задачы Пралёт
Пралёт Камета Галея, Камета Грыга — Ск'елерупа
Запуск 2 ліпеня 1985 11:23:13 UTC
Ракета-носьбіт Арыян-1
Стартавая пляцоўка Францыя Куру
NSSDC ID 1985-056A
SCN 15875
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 960 кг[1]
Магутнасць 196 Вт
Сайт праекта

Джота — аўтаматычная міжпланетная станцыя ЕКА, мэта палёту якой быў пралёт каля ядра каметы Галея і яго вывучэнне. Касмічны апарат названы ў гонар мастака эпохі Адраджэння Джота дзі Бандонэ, які намаляваў на фрэсцы «Пакланенне вешчуноў» камету Галея[1].

«Джота» быў запушчаны ракетай-носьбітам «Арыян-1» 2 ліпеня 1985 года. У ноч з 13 на 14 сакавіка 1986 года апарат прайшоў на адлегласці ў 596 км ад ядра каметы[2]. Для ўдакладнення траекторыі апарата былі выкарыстаныя звесткі АМС «Вега-1» і «Вега-2» у рамках міжнароднай праграмы «Лоцман»[3]. Праляцеўшы на такой блізкай адлегласці ад ядра каметы, «Джота» атрымаў пашкоджанні ад яе часціц, у прыватнасці выйшла са строю яго фотакамера.

Апарат знаходзіўся некаторы час у дэзактываваным стане. У красавіку 1990 года «Джота» быў вернуты ў рабочы стан, 2 ліпеня ён здзейсніў пралёт побач з Зямлёй і быў накіраваны на сустрэчу з каметай Грыга-Ск'елерупа, якая адбылася 10 ліпеня 1992 года. «Джота» праляцеў міма сваёй новай цэлі на адлегласці каля 200 кіламетраў, а затым 23 ліпеня 1992 года ён быў ізноў дэзактываваны[4][5].

У 1999 годзе ён здзейсніў другі пралёт каля Зямлі, але больш актываваны не быў.

Навуковыя прыборы

[правіць | правіць зыходнік]

«Джота» нёс на борце наступныя прыборы[6]:

  • Камера для атрымання каляровых выяў ядра каметы
  • Мас-спектрометр нейтральных часціц
  • Мас-спектрометр іонаў
  • Аналізатары плазмы
  • Мас-спектрометр пылу
  • Фотапалярыметр
  • Аналізатар часціц высокай энергіі
  • Магнітометр
  • Дэтэктар сутыкненняў з пылавымі часціцамі

Быў здзейснены пралёт на мінімальнай адлегласці ад ядра каметы і атрыманыя звесткі дазволілі ўдакладніць яго будову і хімічны састаў.

Паводле атрыманых з «Джота» звестак было вызначана, што ядро каметы Галея мае няправільную форму і памеры прыкладна 15х8х8 кіламетраў. Таксама звесткі дазволілі выказаць здагадку, што ядро пакрыта «пылавой карой», нечаканасцю апынуліся вельмі цёмны колер кары (альбеда 2—4 %, ніжэйшы за вугаль) і яе высокая тэмпература[3].

Зноскі

  1. а б Fact Sheet (англ.)(недаступная спасылка). ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 6 кастрычніка 2016.
  2. Halley Flyby: 13 March 1986 (англ.). ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2011. Праверана 6 кастрычніка 2016.
  3. а б Штогоднік ВСЭ за 1987 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 кастрычніка 2016.
  4. Grigg-Skjellerup: the second comet encounter (англ.)(недаступная спасылка). ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2016.
  5. ФРГ. Сустрэча АМС "Джота" з каметай Грыга-Ск'елерупа(недаступная спасылка). Навіны касманаўтыкі. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 6 кастрычніка 2016.
  6. Штогоднік ВСЭ за 1986 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 кастрычніка 2016.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Джота (касмічны апарат)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?