For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Зора Кіпель.

Зора Кіпель

Зора Кіпель
Дата нараджэння 1 ліпеня 1927(1927-07-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 2003(2003-04-14)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Лявон Савёнак
Муж Вітаўт Кіпель
Дзеці Алеся Кіпель
Род дзейнасці літаратуразнаўца, кнігазнавец, бібліятэкарка, публіцыстка, перакладчыца, літаратар
Навуковая сфера публіцыстыка[2], літаратуразнаўства[2], кнігазнаўства[d][2], бібліятэказнаўства[d][2] і перакладніцтва[d][2]
Месца працы
Альма-матар
Член у

Зора Кіпель, дзяв. Савёнак (1 ліпеня 1927, Мінск — 14 красавіка 2003, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларуская грамадская эміграцыйная дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Жонка Вітаўта Кіпеля, беларускага грамадска-культурнага эміграцыйнага дзеяча.

Нарадзілася 1 ліпеня 1927 года ў Мінску ў сям’і Лявона і Апалоніі Савёнкаў. У 19361941 гадах у сувязі з высылкай бацькі жыла з маці ў Крычаве. Па вяртанні ў Мінск вучылася ў беларускай школе, потым — у настаўніцкай семінарыі. Працавала ў «Беларускай газеце» і газеце «Голас вёскі».

У 1944 годзе разам з бацькамі выехала ў Германію. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, потым на медыцынскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта. Арганізатарка беларускага дзявочага скаўтынгу ў Амерыканскай зоне, стваральніца беларускіх бібліятэк у Міхельсдорфе і Остэргофене.

У 19491954 гадах вучылася на хімічным факультэце Лювенскага ўніверсітэта, які скончыла з дыпломам магістра. Сябра Саюза беларусаў Бельгіі, удзельніца Беларускага студэнцкага хору.

У 1955 годзе пераехала ў ЗША. Спачатку працавала ў Балтымары ў лабараторыі Дж. Хопкінса. У 1956 годзе пабралася шлюбам з Вітаўтам Кіпелем і пазней пераехала ў Рэзерфорд (Нью-Джэрсі). У 1966 годзе скончыла магістратуру Ратгерскага ўніверсітэта (Нью-Джэрсі) па спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і інфармацыйныя тэхналогіі» і пачала працу ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Была адной з ініцыятараў увядзення камп’ютарнай каталагізацыі ў бібліятэчнай сістэме ЗША. У 1982 годзе заняла пасаду намесніка кіраўніка Славянска-балцкага аддзела бібліятэкі. У 1986 годзе скончыла факультэт параўнальнага літаратуразнаўства Ратгерскага ўніверсітэта.

Сябра Амерыканскай асацыяцыі славістаў. Сябра БАЗА, у 19791983 гадах была сакратаром Галоўнай управы арганізацыі. У 1980-1990-х гадах была рэдактарам і сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус». Радная БНР, сябра Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1998 годзе разам з мужам перадала на захаванне ў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку ўнікальную калекцыю беларускай эміграцыйнай перыёдыкі, на падставе якой была складзена і выдадзена грунтоўная «Бібліяграфія беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (першае выданне: 20032004 гг, другое — 2006 г.). Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых буйных англійска-беларускіх слоўнікаў.

Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асвеце. Выдала на англійскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лондан, 1988). Аўтар шэрагу публікацый па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасля смерці адной з яго складальніц.

Памерла 14 красавіка 2003 года. Пахавана ў Іст-Брансуіку (штат Нью-Джэрсі) на беларускіх могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці[3].

Зноскі

  1. а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  2. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. РАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Зора Кіпель
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?