For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Заходні фронт (Грамадзянская вайна ў Расіі).

Заходні фронт (Грамадзянская вайна ў Расіі)

Западный фронт
(Заходні фронт)
Гады існавання 12 лютага 1919(г.)—8 красавіка 1924
Краіна  РСФСР
Уваходзіць у РСЧА
Колькасць ~ 180 000 чалавек
Дыслакацыя заходні ды паўночна-заходні стратэгічныя напрамкі
Удзел у

Заходні фронт — аператыўна-стратэгічнае злучэнне войскаў РСЧА ў часы грамадзянскай вайны. Быў утвораны дырэктывай галоўкама Чырвонай Арміі ад 12 лютага 1919 года, каб аб’яднаць дзеянні савецкіх войскаў на заходнім ды паўночна-заходнім стратэгічных напрамках. Кіраўніцтва Заходняга фронта было ўтворана на аснове кіраўніцтва расфармаванага Паўночнага фронта. Штаб фронта ў розны час быў размешчаны ў пунктах Старая Руса, Маладзечна, Дзвінск, Смаленск, Менск.

У склад Заходняга фронта ўваходзілі:

  • 7-я армія (19 лютага 1919 — 10 мая 1921);
  • Армія Савецкай Латвіі, з 7 чэрвеня 1919 — 15-я армія (19 лютага 1919 — 4 кастрычніка 1920);
  • Заходняя армія, з 13 сакавіка 1919 — Беларуска-літоўская армія, з 9 чэрвеня 1919 — 16-я армія (19 лютага 1919 — 7 мая 1921);
  • Эстонская армія (19 лютага — 30 мая 1919);
  • 12-я армія (16 чэрвеня — 27 ліпеня, 7 верасня — 17 кастрычніка 1919, 14 жніўня — 27 верасня 1920);
  • Мазырская група войскаў (18 мая — верасня 1920);
  • 3-я армія (11 чэрвеня — 31 снежня 1920);
  • 4-я армія (11 чэрвеня — 18 кастрычніка 1920);
  • 15-я армія
  • 1-я Конная армія (14 жніўня — 27 верасня 1920);
  • Дняпроўская ваенная флатылія (1919);
  • Запасныя арміі (жнівень — лістапад 1920).

З войскамі Заходняга фронта узаемадзейнічалі таксама караблі Балтыйскага флота (люты — снежань 1919).

Баявыя дзеянні

[правіць | правіць зыходнік]
Становішча бальшавікоў і процібальшавікоў у маі 1919. (англ.)

У момант фармавання Заходняга фронта войскі (81,5 тысяч штыхаў і шабляў) змагаліся на фронце, працяглым больш як на 2000 км, у гэтым ліку на мурманскім напрамку (супраць белагвардзейцаў ды інтэрвентаў Антанты), петразаводскім, аланецкім напрамках і Карэльскім перашыйку супраць Фінляндыі. У Балтыі і Беларусі войскі біліся з мясцовымі антысавецкімі фарміраваннямі, з германскімі, потым з польскімі войскамі.

Да ліпеня 1919 года войскі Заходняга фронта пад ударам супраціўніка адышлі з Балтыі. У Беларусі Заходні фронт спыніў наступ польскіх войскаў на Бярэзіне. У жніўні 1919 года войскі фронта месціліся на лініі Фінскі заліў — Пскоў — Полацк — рака Бярэзіна.

У чэрвені — жніўні і кастрычніку — лістападзе 1919 года 7-я і 15-я арміі падтрыманыя Балтфлотам адбілі два наступы белай арміі Юдэніча на Петраград (Петраградская абарона) і ўчынілі ёй паразу, пасля чаго стала магчымым сканцэнтраваць усе высілкі Чырвонай Арміі на змаганні з войскамі Дзянікіна і Калчака.

У 1920 годзе Заходні фронт стаў галоўным фронтам Савецкай Рэспублікі і ўдзельнічаў у адбіцці польскага наступу падчас вайны польска-бальшавіцкай. Майская аперацыя (1920) Заходняга фронта не дасягнула пастаўленай мэты, але паспрыяла паспяховаму контрнаступу войскаў Паўднёва-Заходняга фронта на Украіне.

Ліпеньская аперацыя (1920) Заходняга фронта дазволіла заняць Беларусь і частку Літвы, у жніўні 1920 года войскі Заходняга фронта падышлі да Варшавы. Аднак пераацэнка савецкім кіраўніцтвам сваёй моцы, а таксама парушэнне камунікацыі паміж Заходнім і Паўночна-Заходнім франтамі прывялі да паразы савецкіх войскаў Заходняга фронта ў Варшаўскай аперацыі 1920 ды выхаду іх з Польшчы.

Нягледзячы на разбіццё Чырвонай Арміі, Польшча выйшла з вайны, што дазволіла Чырвонай Арміі перавесці асноўныя сілы на барацьбу з войскамі Урангеля.

Заходні фронт з кіраўніцтвамі быў па сканчэнні ваенных дзеянняў метамарфазаваны ў Заходнюю Ваенную акругу 8 красавіка 1924 года.

Камандны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры:

  • Д. М. Надзёжны (19 лютага — 22 ліпеня 1919),
  • У. М. Гіціс (22 ліпеня 1919 — 29 красавіка 1920),
  • М. М. Тухачэўскі (29 красавіка 1920 — 4 сакавіка 1921, 24 студзеня 1922 — 26 сакавіка 1924),
  • І. М. Захараў (врид, 4 сакавіка — 20 верасня 1921),
  • А. І. Ягораў (20 верасня 1921 — 24 студзеня 1922),
  • А. І. Корк (врид, 26 сакавіка — 5 красавіка 1924),
  • А. І. Кук (врид., 5 — 8 красавіка 1924)

Члены РВС:

  • Р. А. Рым (19 лютага — 19 мая 1919),
  • Я. М. Пятніцкі (19 лютага — 15 мая 1919),
  • А. Я. Семашко (19 лютага — 14 чэрвеня 1919),
  • О. А. Сціга (24 сакавіка — 22 ліпеня 1919),
  • А. І. Акулаў (19 мая — 21 чэрвеня 1919),
  • Б. П. Позерн (5 чэрвеня — 1 жніўня 1919),
  • А. І. Пацяеў (21 чэрвеня 1919 — 3 студзеня 1920),
  • Р. І. Бярэзін (7 ліпеня — 10 снежня 1919),
  • І. В. Сталін (9 ліпеня — 30 верасня 1919),
  • К. К. Юрэнеў (14 кастрычніка 1919 — 3 студзеня 1920),
  • І. С. Уншліхт (11 снежня 1919 — 12 красавіка 1921),
  • А. П. Розенгольц (8 мая — 2 чэрвеня 1920),
  • І. Ц. Смілга (30 мая — 24 кастрычніка 1920),
  • Ф. Э. Дзяржынскі (9 жніўня — 10 верасня 1920),
  • Р. А. Муклевіч (12 красавіка 1921 — 5 жніўня 1922),
  • Н. Ф. Новікаў (23 лістапада 1921 — 1 лістапада 1922),
  • І. Н. Перапечанка (8 жніўня 1922 — 8 лютага 1923),
  • У. Н. Касаткін (врид, 8 лютага — 5 снежня 1923),
  • У. Г. Валодзін (5 снежня 1923 — 8 красавіка 1924).

Кіраўнікі штаба:

  • М. М. Дамажыраў (19 лютага — 26 мая 1919),
  • М. М. Пецін (26 мая — 17 кастрычніка 1919),
  • А. М. Перамытаў (врид, 17 кастрычніка — 13 лістапада 1919),
  • У. С. Лазарэвіч (13 кастрычніка 1919 — 9 лютага 1920),
  • М. М. Шварц (25 лютага — 30 верасня 1920),
  • М. У. Салагуб (1 кастрычніка — 6 снежня 1920),
  • П. І. Ярмолін (6 снежня 1920 — 7 чэрвеня 1921),
  • М. А. Баторскі (7 чэрвеня — 23 лістапада 1921),
  • С. А. Мяжэнінаў (23 лістапада 1921 — 6 ліпеня 1923),
  • І. І. Глудзін (врид, 6 ліпеня — 30 верасня 1923),
  • А. І. Кук (30 верасня 1923 — 8 красавіка 1924).
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Заходні фронт (Грамадзянская вайна ў Расіі)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?