For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Заходні бераг ракі Іардан.

Заходні бераг ракі Іардан

Заходні берег ракі Іардан

Заходні бераг ракі Іардан (араб. الضفة الغربية‎‎, іўр.: יהודה ושומרון, Іехуда вэ-Шамрон, «Іўдзея і Самарыя» скар. יו״ש, ці הגדה המערבית — «Заходні бераг») — рэгіён на Блізкім Усходзе. Тэрыторыя не мае выхаду да мора, знаходзіцца недалёка ад міжземнаморскага ўзбярэжжа Заходняй Азіі, утвараючы вялікую частку палесцінскіх тэрыторый і часткова прызнанай Палесцінскай дзяржавы. Заходні бераг мае мяжу (размежаваную Іарданскім-ізраільскім перамір’ем 1949 года) на захад, поўнач і поўдзень з дзяржавай Ізраіль, і на ўсход, праз раку Іардан, з Іарданіяй. Заходні бераг ракі Іардан таксама змяшчае значную частку заходняга берага Мёртвага мора.

Заходні бераг ракі Іардан, уключаючы Усходні Іерусалім, мае плошчу 5640 км² плюс 220 км² акваторыі паўночна-заходняй чвэрці Мёртвага мора. Па стане на ліпень 2015 года тэрыторыя мае насельніцтва 2 785 000 палесцінцаў, каля 371 000 ізраільскіх пасяленцаў, і яшчэ прыкладна 212 000 яўрэяў ва Усходнім Іерусаліме. У цяперашні час тэрыторыя Заходняга берага падзелена на тры зоны: зона А (17,2 % тэрыторыі) знаходзіцца пад поўным кантролем Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі (ПНА), зона В (23,8 % тэрыторыі) — пад грамадзянскім кантролем ПНА (грамадзянская ўлада ПНА і адказнасць ПНА за грамадскі парадак), але пад ваенным (ахоўным) кантролем Ізраіля, зона С (59 % тэрыторыі) — пад поўным кантролем Ізраіля. У зоне А знаходзяцца гарады Віфлеем, Джэнін, Іерыхон, Калькілія, Наблус, Рамала, Сальфіт, Тубас, Тулькарм, 80 % тэрыторыі Хеўрона і іншыя.

Планам ААН па падзелу Палесціны большая частка тэрыторыі Заходняга берага прызначалася для арабскай палесцінскай дзяржавы[1]. У ходзе Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў Іўдзея і Самарыя былі занятыя і ў аднабаковым парадку анексаваныя Трансіарданіяй (Іарданіяй пасля іх анексіі) у 1950 годзе, якая дала ім назву «Заходні бераг», каб адрозніць яго ад усходняга берага, які быў асноўнай тэрыторыяй да вайны. Арабскім жыхарам Заходняга берага Іарданія прадаставіла сваё грамадзянства, а яўрэйскія жыхары з захопленай Трансіарданіяй тэрыторыі збеглі або былі выгнаныя ў Ізраіль. У ходзе Шасцідзённай вайны 1967 года тэрыторыя Заходняга берага была занята Ізраілем. З 1995 года, пасля падпісання другога пагаднення ў Осла паміж Ізраілем і Арганізацыяй вызвалення Палесціны (АВП), часткі Заходняга берага кантралююцца Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй (ПНА), створанай у выніку гэтых пагадненняў.

Міжнародная супольнасць лічыць ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе, уключаючы Усходні Іерусалім, незаконнымі паводле міжнароднага права, Ізраіль аспрэчвае гэта. Міжнародны суд ААН у кансультатыўным рашэнні (2004) прыйшоў да высновы, што падзеі, якія прайшлі пасля акупацыі Заходняга берага Ізраілем 1967 года, у тым ліку Закон аб Іерусаліме, мірны дагавор Ізраіля з Іарданіяй і пагадненне ў Осла, не змянілі статус Заходняга берага (уключаючы Усходні Іерусалім) у якасці акупаванай тэрыторыі.

Рэлігійны склад

Каля горада Наблус (біблейскі Сіхем) жывуць нашчадкі самарыцян, засяляўшых Самарыю са старажытнасці. Агульная іх колькасць — каля 350 чалавек.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Заходні бераг ракі Іардан
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?