Заходнепаморская акруга
Заходнепаморская акруга | |
---|---|
Краіна | |
Дата ўтварэння | 14 сакавіка 1945 |
Дата скасавання | 28 чэрвеня 1946 |
Заходнепаморская акруга (польск.: Okręg Pomorze Zachodnie) — адміністрацыйная адзінка ў складзе пасляваеннай Польшчы, якая існавала на частцы тэрыторыі нямецкай правінцыі Памеранія, далучанай да Польшчы па выніках Другой сусветнай вайны (так званыя вернутыя тэрыторыі).
Акруга ўтворана 14 сакавіка 1945 года. 28 чэрвеня 1946 года яна была расфарміравана і ўключана ў склад Шчэцінскага ваяводства.
Акруговым адміністратарам быў упаўнаважаны прадстаўнік польскага ўрада Юзаф Качоха, а з 11 красавіка 1945 года — Леанард Барковіч.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.