For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дэрмацін.

Дэрмацін

Ножны для гэтай пілы зробленыя з дэрмаціну

Дэрмацін[1] (ад стар.-грэч.: δερμάτινος — скураны), гранітоль, нітраскура — гатунак штучнай скуры  (руск.), баваўняная тканіна з нітрацэлюлозным пакрыццём, нанесеным на адзін або абодва бакі тканіны.

Цыратовыя матэрыялы з прамочваннем з розных даступных насельніцтву рэчываў выкарыстоўваліся з дагістарычных часоў. Першы аналаг сучаснага дэрмаціну атрымаў гандлёвую назву Fabrikoid — штучная скура вытворчасці DuPont  (укр.). Fabrikoid складаўся з баваўнянай тканіны, пакрытай нітрацэлюлозай. Сярод іншага, ён выкарыстоўваўся для валізак, пераплётнай справы (у якасці матэрыялу для пераплётных крышак кніг і карэньчыкаў), галантарэйных вырабаў, абіўкі мэблі, працоўных паверхняў сталоў, плоскасцяў дзвярэй, аздаблення адзення і абутку. Да 1920-х гадоў фабрыкоід шырока выкарыстоўваўся як у чахлах аўтамабільных сядзенняў, так і ў дахах кабрыялетаў[2]. Некаторыя з першых эксперыментаў па выкарыстанні дэрмаціну ў абіўцы былі праведзены Гілбертам Радэ  (англ.). Дэрмацін шырока ўжываўся ў СССР з 1930-х гадоў (паводле БСЭ, прамысловая вытворчасць наладжана з 1930 года) як скуразамяняльнік  (руск.), танны аздобны матэрыял.

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Дэрмацін валодаў параўнальна невысокімі эстэтычнымі і тэхнічнымі якасцямі — у прыватнасці — нізкай устойлівасцю да перацірання, і ў 1950-1960-х гадах быў выцеснены больш дасканалымі гатункамі штучнай скуры, напрыклад, на аснове полівінілхларыду  (руск.) (вінілісскура) або поліаміду  (руск.) (амідысскура). Аднак дзякуючы былой распаўсюджанасці гэтага матэрыялу яго назва стала да пэўнай ступені намінальнай для штучнай скуры наогул і нават ўвайшла ў фальклор — так, штучную скуру, якая выдаецца за натуральную, могуць іранічна назваць «скурай маладога дэрмаціна».

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пад словам «дэрмацін» меўся на ўвазе адзін з мінералаў. Аднайменны артыкул у Энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Ефрона змяшчае наступную інфармацыю: «Дэрмацін — мінерал, які блізка стаіць да змеявіку; бурага колеру ці зялёнага, з тлустым бляскам, пупышкападобны; сустракаецца на змеявіках Вальдгейма ў Саксоніі; змяшчае FeO»[3].
  • Першыя савецкія металісты выраблялі самастойна тыповую для сваёй субкультуры атрыбутыку. Напрыклад, для самаробных напульснікаў  (руск.) выкарыстоўвалі дэрмацін, абадраны з дзвярэй.

Зноскі

  1. Сустракаецца таксама няслушнае вымаўленне і напісанне з лішнім «Н» у корані: Дэрманцін
  2. World Book Encyclopedia. Vol. 7 (F), 1967 Edition, p. 3.
  3. Дерматин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Андреева Р. П. Дерматин // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 152. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Дерматин // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1957. — Т. II. — Стб. 507—509. — 567 с.


{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дэрмацін
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?