Дэзерцірства
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/The_Defector_by_Octav_B%C4%83ncil%C4%83_1906.jpg/220px-The_Defector_by_Octav_B%C4%83ncil%C4%83_1906.jpg)
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/A_Deserter.jpg/220px-A_Deserter.jpg)
Дэзерцірства (фр.: désertion; дэзерцір ад déserteur) — гэта ваеннае злачынства, якое заключаецца ў тым, што ваеннаслужачы, незалежна ад ваеннага звання ці пасады, пакідае месца свайго прызначэння без дазволу кіравання ваеннай часткі або без важных прычын, якія вызнаюцца законам. Дэзерціры могуць быць пакараны ваеннымі судамі ў залежнасці ад абставін і ступені цяжкасці ўчынку, уключаючы пазбаўленне ваеннага звання, пазбаўленне волі і іншымі санкцыямі.
Крымінальная адказнасць па арт. 446 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Прама ў дыспазіцыі артыкула замацавана паняцце дэзерцірства - гэта самавольнае пакіданне часці або месца службы з мэтай зусім ухіліцца ад воінскай службы або няяўка з той жа мэтай на службу пры назначэнні, перакладзе, з камандзіроўкі, водпуску або арганізацыі аховы здароўя.
За такія дзеянні суд можа пасадзіць вінаватага за краты на тэрмін ад 2 да 7 гадоў. У выпадку калі такія дзеянні былі здзейсненыя ў баявой абстаноўцы або падчас ваеннага становішча, вінаваты можа правесці ў турме ад 8 да 12 гадоў жыцця.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.