Дыялог
Дыялог (грэч. Διάλογος — гутарка, размова паміж двума людзьмі) — літаратурная або тэатральная форма вуснага ці пісьмовага абмену выказваннямі (рэплікамі) паміж двума і больш людзьмі. У філасофскім і навуковых сэнсах — спецыфічная форма і арганізацыя зносін, камунікацыі. Традыцыйна супрацьпастаўляецца маналогу. Акрамя ажыццяўлення камунікацыі дыялог можа быць выкарыстаны ў мастацкіх мэтах (у літаратуры, кіно), для перадачы філасофскіх ідэй (напрыклад, дыялогі Платона — «Федан», «Пір»), для навучання замежнай мове (як практыкаванне).
Тэматычныя сайты | ||||
---|---|---|---|---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.