For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дызельны рухавік.

Дызельны рухавік

Дызель-генератар на нафтавым танкеры.

Ды́зельны рухаві́к — рухавік унутранага згарання, які для запалення паліва ў камеры згарання выкарыстоўвае цяпло ад сціску паветра. Гэта адрознівае дызельныя рухавікі ад бензінавых, у якіх гаручая сумесь падпальваецца іскрай ад свечкі запальвання. Рухавік быў створаны нямецкім вынаходнікам Рудольфам Дызелем у 1893 годзе.

З-за надзвычай вялікай ступені сціску дызельны рухавік мае найлепшую тэрмадынамічную эфектыўнасць сярод любых іншых рухавікоў унутранага і вонкавага згарання. Нізкахуткасныя дызельныя рухавікі (да прыкладу, карабельныя рухавікі ці іншыя, дзе вага рухавіка не мае вялікага значэння) могуць перасягаць тэрмадынамічную эфектыўнасць у 50 %.[1][2]

Вырабляюць двухтактныя і чатырохтактныя рухавікі. Спярша іх выкарыстоўвалі на замену стацыянарным паравым рухавікам. У 1910-х іх ужо выкарыстоўвалі на падводных лодках і караблях. Хутка дызельныя рухавікі былі ўжыты ў лакаматывах, грузавых аўтамабілях, землекапальных машынах і электрастанцыях. У 1930-х паволі дызельнымі рухавікамі пачалі камплектаваць некаторыя аўтамабілі. У 2007 годзе каля 50 % усіх прададзеных новых аўтамабіляў у Еўропе былі дызельнымі.[3]

Найбуйнейшым дызельным рухавіком сёння з’яўляецца марскі рухавік Wärtsilä-Sulzer RTA96-C з акумулятарнай паліўнай сістэмай з магутнасцю 84420 кВт ({113210 к. с.), які выдае 102[4] абарота/с.[5]

  1. Two-stroke Low Speed Diesel Engines (англ.)(недаступная спасылка). MAN Diesel. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2016. Праверана 25 лютага 2013.
  2. Approach to High Efficiency Diesel and Gas Engines(англ.) // Mitsubishi Heavy Industries, Ltd. Technical Review. — Сакавік 2008. — Т. 45. — № 1.
  3. European Automobile Production Grows by 5.3% in 2007; Diesel Accounts for 53.3% of New Car Registrations (англ.). Green Car Congress (20 лютага 2008).
  4. Wartsila Sulzer RTA96-C (англ.)
  5. Worlds largest and most efficient diesel engine – Wartsila (англ.)(недаступная спасылка). Claverton Energy Research Group (1 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2010. Праверана 25 лютага 2013.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дызельны рухавік
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?