For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дзяжа.

Дзяжа

Дзяжа

Дзяжа́ — драўляная ёмістасць, куды ставілі цеста (рошчыну) для хлеба, ежы.

Беларускія традыцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Сярод усіх ёмістасцей славянскія народы лічылі дзяжу самай сакральнай. Дзяжа надзялялася магіяй і з'яўлялася сімвалам багацця, дабрабыту і здароўя. У беларускіх рытуалах дзяжа ўвасабляла жаночае чэрава. Рост дзіцяці ў чэраве жанчыны атаясамліваўся з падыманнем цеста. З гэтай прычыны дзяжа зрабілася культурным эквівалентам жанчыны ўвогуле і цяжарнай жанчыны ў прыватнасці. Таму дзяжа часта выкарыстоўвалася ў абрадах, накіраваных на спрыянне нараджэнню.

Існаваў абрад саджэння нявесты на дзяжу, калі нявеста сядала на гэтую ёмістасць, пакрытую кажухом. Часам у дзяжу клалі хлеб з соллю. Цнатлівасць нявесты з'яўлялася абавязковай умовай для гэтага абраду, бо «нячыстая» нявеста магла абразіць дзяжу, з-за чаго будзе пакарана ўся сям'я. Таксама на дзяжу саджалі парадзіху падчас цяжкіх родаў. На цеста ў дзяжу клалі хворае дзіця.

Дзяжу выкарыстоўвалі ў абрадах, якія былі звязаныя з ахоўнай магіяй: каб спыніць пажар ці прадухіліць удар маланкай. Падчас улазін спачатку ў хату пускалі кошку, пасля — пеўня, а за імі, каб у новай хаце ніколі не зводзіўся хлеб, гаспадар уносіў дзяжу з рошчынай. Беларусы верылі, што дзяжа сімвалізуе ідэі дабрабыту. Таксама з дапамогай дзяжы шукалі тапельцаў, глядзелі ў дзяжу, каб не баяцца нябожчыкаў, каб не баяцца свавольства Дамавіка. Дзяжу, хлеб альбо зерне ставілі на тое месца, дзе ляжаў нябожчык.

Лічылася, што хлеб у дзяжы заўсёды будзе «расці», калі вырабіць дзяжу на працягу аднаго дня з сасны, у якую патрапіла маланка.

У хаце да дзяжы былі самыя паважлівыя адносіны: яна была надзелена чалавечымі рысамі. Садзіцца ці ўставаць на дзяжу дазвалялася толькі ў выключных выпадках, пры ўмове рытуальнай чысціні: цнатлівай нявесце, альбо напрыклад, малому дзіцяці ў час першага пострыгу, які выконвалі акурат ў год.

Калі ж дзяжа «сапсавалася», гаспадыня мусіла пацерці яе цыбуляй і часнаком, абкурыць купальскімі травамі, абпырскаць хрышчэнскай вадой, пасыпаць чацвярговай соллю ці спасаўскім макам.

Пазычаць дзяжу ва ўсходніх славян было не прынята: гэта лічылася кепскай прыкметай.

Каб хлеб у доме ніколі не закончыўся, дзяжу не мылі, каб не вымыць рэшткі цеста з шчылін.

Вядомы таксама рытуал ачышчэння дзяжы. Звычайна ён праводзіўся ў чацвер на Страсным тыдні, але таксама вядомыя выпадкі, што ў пэўных мясцовасцях ён праводзіўся ў сераду ці пятніцу на Страсным тыдні, напярэдадні Каляд альбо ў дзень Увядзення Багародзіцы ў храм. Дзяжу старанна скрэблі, націралі соллю, цыбуляй, часнаком, пасля чаго абкурвалі яе воскам і верасам. Гэта рабілася для таго, каб дзяжа заўсёды была «чыстай» і «ўдалай». Затым дзяжу ўпрыгожвалі, выносілі на падворак і ставілі на слупе брамы. Раніцай з першымі промнямі сонца неслі джяжу назад у хату. Сэнс абраду заключаўся ў «асвячэнні» дзяжы і атрыманні падтрымкі нябёсаў, далучэнні яе да вясновага сонца.

Калі ж здаралася так, што на дзяжы выпадкова лопаўся абруч, гэта прадказвала смерць гаспадыні.

Старую дзяжу, якая ўжо адпрацавала сваё, выкідаць забаранялася. Як пачэснага чалавека, дзяжу накрывалі ручніком і ставілі ў чырвоны кут. Пасля гэтага яе выкарыстоўвалі для захоўвання пірагоў, печыва і іншага ў дні вялікіх свят. Быў час, калі на Палессі ў кожнай хаце ў чырвоным куце стаяла дзяжа, якая была накрытая белым абрусам.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дзяжа
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?