For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дары (мова).

Дары (мова)

Дары
Саманазва دری‎
Краіны
Агульная колькасць носьбітаў
  • 9 600 000 чал. (2011)[1]
Класіфікацыя
індаеўрапейскія мовы
арыйскія мовы
іранскія мовы
Western Iranian[d]
Southwestern Iranian[d]
New Persian[d]
персідская мова
дары
Пісьменнасць Persian alphabet[d], арабскае пісьмо[d], Q4363761? і арабскі алфавіт
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 prs
WALS dri
Ethnologue prs
Linguasphere 58-AAC-ce
ABS ASCL 4105
IETF prs
Glottolog dari1249
Вікіпедыя на гэтай мове

Дары́ — адна з афіцыйных моў Афганістана (разам з пушту); часта разглядаецца як адзін з літаратурных варыянтаў персідскай мовы ў шырокім сэнсе (разам з уласна іранскім фарсі і таджыкскай мовай, з якімі дары ўтварае дыялектны кантынуум).

Уваходзіць у паўднёва-заходнюю групу іранскіх моў.

Назва

Даследчыкі раней называлі мову дары персідска-кабульскай (фарсі-кабулі) ці проста кабулі, афганска-персідскай, кабульска-персідскай, кабульска-таджыкскай.

Мова класічнай персідска-таджыкскай літаратуры (9-15 стст.) у часы свайго бытавання таксама называлася parsī (у арабізаванай форме farsī), ці parsī-yi darī, г.зн. «прыдворная персідская», таму што гэта была мова двара, знаці, палітыкі і літаратуры, навукі і права таго часу.

У 1964 годзе ў Афганістане для афганскай нормы фарсі была прынята назва «дары». Адраджэннем старога тэрміна афганцы імкнуліся падкрэсліць сваю прамую сувязь з мовай класічнай персідска-таджыкскай літаратуры 10-16 стст.

Гісторыя

Мова дары мае агульную гісторыю з таджыкскай і персідскай мовамі і ўзыходзіць да сярэднеперсідскай і старажытнаперсідскай.

Развіццё дары неразрыўна звязана са станаўленнем новаперсідскай мовы на аснове мовы класічнай персідска-таджыкскай літаратуры (9-15 стст.), якая ў той час таксама называлася parsī (у арабізаванай форме farsī), ці parsī-yi darī, г.зн. «прыдворная персідская», і была мовай двара, палітыкі і літаратуры, навукі і права таго часу.

Распаўсюджанасць

Распаўсюджана ў асноўным у цэнтральных, паўночных і заходніх правінцыях Афганістана. Прыкладна для 4 млн чалавек мова дары ў яе розных дыялектных варыянтах з'яўляецца роднай, але ёю валодаюць многія іншыя народы Афганістана і Пакістана. Колькасць гаворачых на ёй дасягае 9-10 млн.

Пісьмо

Пісьменнасць дары створана на аснове арабскага пісьма з дабаўленнем 4-х літар для гукаў р, c, z, g, якіх няма ў арабскай.

Дыялекты

У аснове літаратурнай дары ляжыць кабульскі дыялект (кабулі). Выдзяляюцца дзве групы дыялектаў:

  1. гаворкі раёнаў Герата, Лагара, Гардэза і Хазараджата, блізкія дыялектам паўночна-ўсходняга Ірана;
  2. гаворкі Бадахшана, Панджшэра, Кахістана і раёна Кабула, якія маюць многа падобных рыс з паўднёвымі дыялектамі і гаворкамі таджыкскай мовы.

Лексіка

У дары значны пласт запазычанняў з арабскай лексікі. Вялікі ўплыў на дары аказвае мова пушту, з якой яна з даўніх часоў знаходзіцца ў блізкім кантакце. Асабліва гэта прыкметна ў лексіцы і фанетыцы.

Граматыка

Тыпалагічна дары з'яўляецца мовай намінатыўнага строю, флектыўна-аналітычнага тыпу з элементамі аглюцінацыі. Флектыўнае словазмяненне назіраецца ў дзеяслове, дзе асабовыя канчаткі выражаюць значэнні ліку і асобы. Граматычнай катэгорыі роду няма. Марфалагічна ніяк не выражана катэгорыя адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці.

Зноскі

Літаратура

  • Дорофеева Л. Н. Язык фарси-кабули. — М., 1960.
  • Киселева Л. Н., Миколайчик В. И. Дари-русский словарь. — М., 1978.
  • Ефимов В. А., Расторгуева B. C., Шарова Е. Н. Персидский, таджикский дари. — В кн.: Основы иранского языкознания. — М., 1982.
  • Киселёва Л. Н. Язык дари Афганистана. — М., 1985.
  • Мошкало В. В. Дари язык. — В кн.: Языки мира. Иранские языки I. Юго-западные иранские языки. — М., 1997.

Спасылкі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дары (мова)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?