For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дама з гарнастаем.

Дама з гарнастаем

Леанарда да Вінчы
Дама з гарнастаем. 1489–1490 гг.
Dama con l'ermellino
Матэрыял Дрэва
Тэхніка алей
Памеры 54 × 40 см
Музей Чартарыйскіх, Кракаў
(інв. MNK XII-209[1] і 146/9[2])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дама з гарнастаем» (італ.: Dama con l'ermellino) — карціна, як лічаць, належыць пэндзлю Леанарда да Вінчы. На думку многіх даследчыкаў, гэта партрэт Чэчыліі Галерані — палюбоўніцы Ладавіка Сфорца па мянушцы Іль Мора, герцага міланскага, што знаходзіць пацверджанне ў складанай сімволіцы карціны.

Разам з «Монай Лізай», «Партрэтам Джынеўры дэ Бенчы» і «Цудоўнай Фераньерай» палатно належыць да ліку чатырох жаночых партрэтаў пэндзля Леанарда.

Верагодная мадэль партрэта

[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна лічыцца, што мадэллю была палюбоўніца міланскага герцага Чэчылія Галерані[3]. Раней існавала версія, што тая ж самая жанчына намаляваная на іншым партрэце Леанарда — «Цудоўная Фераньера», хоць на цяперашні момант мяркуюць, што ён адлюстроўвае наступную палюбоўніцу герцага — Лукрэцыю Крывелі.

Ідэнтыфікацыя гэтага партрэта як выявы Галерані адносіцца да найноўшага часу. Яшчэ ў 1877 годзе даследчыкі творчасці Леанарда пісалі: «Ад гэтага праслаўленага паэтамі партрэта засталося не больш чым некалькі спрэчных копій і санет Белінчыёні. Паказваюць, што арыгінальны партрэт прыгажуні Чэчыліі быў на працягу XVIII стагоддзя ў валоданні маркіза Boursane ў Мілане. Але дзе ён цяпер? Раней старажытная копія яго знаходзілася ў Амбразіянскай бібліятэцы; і ў Пінакатэцы Мюнхена ёсць „Святая Цэцылія“, якая раней была ў валоданні прафесара Франкі і паходзіць ад копіі аднаго з вучняў Леанарда з вельмі несвятой Чэчыліі Галерані. Таксама ёсць другі арыгінальны партрэт Чэчыліі, які знаходзіцца ў сям’і Палавічыні ў Сан-Калачэра, напісаны на ўзлёце яе славы»[4].

Разварот мадэлі падкрэсліваецца звярком, традыцыйна званым гарнастаем. Яго прысутнасць на карціне тлумачаць некалькі версій:

  • Грэчаская назва гарнастая — стар.-грэч. γαλῆ (Галі) — этымалагічна звязана з прозвішчам Галерані. У той час падобная гульня слоў была папулярная ў свецкіх колах Італіі.
  • За свой белы мех гарнастай лічыўся сімвалам чысціні і цноты. Пра гэта Леанарда ведаў: існуе створаны ім малюнак «Алегорыя гарнастая» (Музей Фіцуільяма, Кембрыдж), дзе намаляваная сцэна, у якой гарнастай аддае перавагу быць злоўленым паляўнічым, чым выпацкаць белую скурку. Ён мог падкрэсліваць адпаведнасць палюбоўніцы герцага афіцыйнай прыдворнай маралі: жанчына павінна быць з аднаго боку цнатлівай, з другога — быць выдатнай каханкай. Гэта значыць, нягледзячы на тое, што яна не была ў шлюбе, гэта не было плямай на яе рэпутацыі.
  • Адзін навуковец выказаў здагадку, што Чэчылія, напэўна, была цяжарная ў момант напісання партрэта, і гарнастай не толькі выконвае кампазіцыйную функцыю, прыкрываючы жывот, але і пазначае, што байструк не з’яўляецца ганьбай.
  • З іншага боку, гарнастай мог адносіцца да Ладавіка Сфорца, бо ён быў членам Ордэна гарнастая (фр.: L'Ordre de l'Hermine; італ.: Ordine dell'Ermellino) Фердынанда I Неапалітанскага з 1488 года і ўключыў яго малюнак у сваю персанальную эмблему. (У літаратуры сустракаецца згадка, што гарнастай быў эмблемай роду Сфорца; гэта не так, эмблемай быў змей-бісцыён.)
  • Анатамічна вельмі дакладная выява звярка і яго лапы з кіпцюрамі, па меркаванні даследчыкаў, уступае ў супярэчнасць з яго рэлігійна-маральным статусам і нясе ў сабе сексуальную афарбоўку, пра якую кажа і разрэз рукава сукенкі Чэчыліі — сімвал вагіны. Тэма сексуальнай патэнцыі не з’яўляецца нечым новым для эпохі Рэнесансу.

Зноскі

  1. а б https://zbiory.mnk.pl/en/search-result/advance/catalog/157417 Праверана 8 студзеня 2021.
  2. а б https://www.dhm.de/datenbank/ccp/mu.php?no=146/9 Праверана 4 чэрвеня 2022.
  3. Б. А. Лазука. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў да XVI стагоддзя. Мн.: Беларусь, 2010. С. 170.
  4. Treatise on Painting by Leonardo da Vinci / transl. by J. F. Rigaud. London, 1877. P. 226.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дама з гарнастаем
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?