For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Даліда.

Даліда

Даліда
Dalida
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Iolanda Cristina Gigliotti
Дата нараджэння 17 студзеня 1933(1933-01-17)
Месца нараджэння Каір, Егіпет
Дата смерці 3 мая 1987(1987-05-03) (54 гады)
Месца смерці Парыж, Францыя
Месца пахавання
Краіна  Францыя
Бацька Pietro Gigliotti[d]
Маці Giuseppina Gigliotti[d]
Муж Lucien Morisse[d]
Музычная дзейнасць
Прафесія
Гады актыўнасці 1956—1987
Пеўчы голас кантральта[d]
Інструменты вакал[d]
Жанр поп-музыка
Узнагароды
камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры
Аўтограф Аўтограф
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даліда́ (фр.: Dalida, араб. داليدا‎‎; сапраўднае імя Іяла́нда Крысці́на Джыльё́ці, італ.: Iolanda Cristina Gigliotti; 17 студзеня 19333 мая 1987) — выбітная французская спявачка і актрыса італьянскага паходжання, нарадзілася і вырасла ў Егіпце.

Даліла (псеўданім Даліда будзе пазней) нарадзілася 17 студзеня 1933 г. ў італьянскай сям'і ў Каіры. Ва ўзросце каля чатырох гадоў ёй зрабілі аперацыю на вачах з-за інфекцыі, якая патрапіла ёй у вочы ва ўзросце 10 месяцаў. У выніку медыцынскай памылкі ў яе з'явілася касавокасць, з-за чаго яна не магла знаходзіцца ў цемры і спала пры святле.

У 1951 годзе яна прыняла ўдзел у конкурсе "Міс Ундзіна", у якім заняла другое месца, а ў 1954 годзе перамагла на конкурсе "Міс Егіпет".

З-за сваркі ў сям'і і скасавання заручын Іяланда сыходзіць з дому і ўладкоўваецца ў агенцтва "Донна" манекеншчыцай. У 1953 годзе яна робіць другую аперацыю на вачах, каб пазбавіцца ад касавокасці.

Пасля перамогі на конкурсе "Міс Егіпет" Іяланда прапанавалі здымацца ў кіно. Тады ж яна і бярэ псеўданім «Даліла» у гонар гераіні біблейскай прытчы "Самсон і Даліла". У 1954 годзе яна здымаецца ў невялікіх ролях у фільмах "Маска Тутанхамона" і "Шклянка і цыгарэта". Для фільма "Шклянка і цыгарэта" яна запісвае сваю першую песню "Чорная поўня" (La luna negra).

24 снежня 1954 Іёланда пераязджае ў Парыж.

У Парыжы ў Іяланды ўзніклі праблемы з працай, да таго ж яна яшчэ не дастаткова добра валодала французскай мовай. Неўзабаве яна вырашыла заняцца спевамі і браць урокі вакалу. Яе настаўнікам спеваў быў Ралан Бержэ. Першыя выступленні праходзілі ў клубе "Віла д'Эстена", дзе яна выконвала песні на італьянскай, французскай і іспанскай мовах. Там яна пазнаёмілася з пісьменнікам і сцэнарыстам Альберам Машарам, які і прапанаваў ёй змяніць літару «л» на «д» у апошнім складзе яе псеўданіма, у выніку Іяланда стала Даліда.

На конкурсе «Нумар адзін заўтрашняга дня», дзе яна выконвала песню Глорыі Ласо "Незнаёмка ў раі" (L'inconnue au paradis) яе заўважылі дырэктар радыёстанцыі "Еўропа 1" Люсьен Марыс і ўладальнік гуказапісваючай фірмы Эдзі Барклай. Аднак яе першая пласцінка "Мадонна" (Madona) з іспанскімі песнямі Глорыі Ласо не мела поспеху.

У 1956 годзе Даліда запісала свой першы хіт "Бамбіна" (Bambino) і падпісала свой першы кантракт з фірмай "Барклай". Да 1957 было прададзена 300000 копій пласцінак з песняй "Бамбіна", і Даліда атрымала свой першы Залаты дыск. Далей рушылі ўслед яе хіты "Гандальер" (Gondolier), "Як раней" (Come prima), "Бывай, бывай Малая" (Ciao, ciao Bambina). Даліда атрымлівае незлічоныя музычныя ўзнагароды, а яе імя і фота не сходзяць з вокладак часопісаў. Яна робіць турнэ па ўсёй Францыі, а затым і Еўропе. У 1958 годзе Даліда ўпершыню выступае ў Амерыцы, дзе імпрэсарыа Элы Фіцджэральд прапанаваў зрабіць ёй бліскучую кар'еру ў ЗША, але яна адмовілася. У 1959 годзе яна з трыумфам вяртаецца ў Каір.

8 красавіка 1961 Даліла выйшла замуж за Люсьена Марыса, да таго часу іх раман працягваўся ўжо 5 гадоў. Падчас гастроляў Даліда пазнаёмілася ў Канах з маладым мастаком Жанам Сабескі, у якога адразу закахалася. Люсьен Марыс не змог змірыцца з здрадай і яны развяліся па ініцыятыве Даліды.

У снежні 1961 года Даліда ўпершыню выступае ў "Алімпіі" у якасці зоркі, пасля чаго адпраўляецца ў турнэ ў Ганконг і В'етнам. Улетку 1962 Даліда купіла асабняк на Манмартры, у якім яна жыла да канца свайго жыцця.

З пачатку 1987 года Даліла знаходзілася ў пастаяннай дэпрэсіі, аднак не спыняла творчую дзейнасць: Даліда прысутнічала на прэміі «Сезар», зрэдку з'яўлялася на тэлебачанні, у канцы красавіка дала апошні канцэрт у Анталіі, які прайшоў з аншлагам, правяла традыцыйную сустрэчу са сваім фан-клубам, разглядала сцэнарый мюзіклу «Клеапатра», дзе Далідзе адводзілася галоўная роля. Вонкава для прыхільнікаў і простага гледача нічога не прадвяшчала трагедыі. Аднак спявачка ўсё больш востра адчувае сваю адзіноту і ўсё выразней усведамляе, што, дамогшыся неверагоднага поспеху як спявачка, яна пацярпела поўнае фіяска ў асабістым жыцці: у яе няма ні мужа, ні дзіцяці, гады пачынаюць гнясці яе.

«Я нямала пражыла і шмат дасягнула. Але ў маім жыцці штосьці не спрацавала», - сказала неяк спявачка. У ноч з другога на 3 мая 1987 года Даліла скончыла жыццё самагубствам, прыняўшы вялікую дозу снатворнага, запіўшы яго віскі. На стале засталася запіска: "Жыццё для мяне стала невыносным. Прабачце мяне». Яе сэрца спынілася 3 мая каля 11 гадзін раніцы. 7 мая адпяванне і пахаванне спявачкі на могілках Манмартр набылі сапраўды нацыянальны маштаб - развітацца з легендай прыйшоў практычна ўвесь Парыж.

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Даліда
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?