For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Гідроліз.

Гідроліз

Гідроліз рэакцыя абменнага ўзаемадзеяння паміж рэчывам і вадой.

Пры гідролізе солей, утвораных слабай асновай і моцнай кіслатой (напрыклад, хларыд амонію NH4Cl) ці — моцнай асновай і слабай кіслатой (напрыклад, ацэтат натрыю CH3COONa), водныя растворы маюць кіслую (NH4+Cl-+HOH=NH4OH+Cl-+H+) ці шчолачную (CH3COO-+Na++HOH=CH3COOH+Na++OH-) рэакцыю, што абумоўлена ўтварэннем слабых электралітаў. Гідроліз солей, утвораных моцнымі асновай і кіслатой, не ідзе.

Гідролізам абумоўлена існаванне буферных раствораў, здольных падтрымліваць пастаянную кіслотнасць.

Гідроліз мінералаў выклікае змяненні ў саставе зямной кары.

Пры гідролізе арганічных злучэнняў пад уздзеяннем вады разрываюцца сувязі ў малекуле з утварэннем двух і больш злучэнняў. Гідроліз вугляводаў і бялкоў у жывым арганізме каталізуюць ферменты гідралазы. Гідроліз адыгрывае значную ролю ў працэсах засваення стравы і ўнутрыклетачнага абмену. З дапамогай гідролізу ў хімічнай прамысловасці атрымліваюць спірты, карбонавыя кіслоты з іх вытворных, мыла і гліцэрыны з тлушчаў.

Гідроліз раслінных матэрыялаў — аснова гідролізных вытворчасцей. У працэсе тэрмакаталітычнага гідролізу з поліцукрыдаў (цэлюлоза і геміцэлюлозы), якія складаюць каля 70 % расліннай біямасы, утвараюцца растваральныя ў вадзе монацукрыды і прадукты іх распаду, што пераходзяць у раствор — гідралізат. Гідралізат акрамя монацукрыдаў (2,5 — 3,5 %, пераважна пентозы і гексозы) мае фурфурол, оксіметафурфурол, воцатную і мурашыную кіслоты, гумінавыя рэчывы і інш. Пасля гідролізу застаецца цвёрды астатак — гідролізны лігнін (30-35 % ад масы сыравіны).

Хімічнай і біяхімічнай перапрацоўкай (ферментацыяй) гідралізату атрымліваюць харчовую глюкозу, тэхнічную ксілозу, шмататамныя спірты (ксіліт, сарбіт), гліцэрын, этыленгліколь, этылавы спірт, ацэтон, бялковыя кармавыя дрожджы, вітаміны і інш. З гідролізнага лігніну атрымліваюць адсарбенты, арганамінеральныя ўгнаенні, паліва і іншыя прадукты тэхнічнага прызначэння.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Гідроліз
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?