For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Граб.

Граб

Граб

Граб звычайны.
Тыпавы від роду.
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carpinus Decne.

Сінонімы
Distegocarpus Siebold & Zucc.[3]
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19503
NCBI  78607
EOL  44522
GRIN  g:2112
IPNI  13480-1
FW  55066

Граб[5] (Carpinus) — род кветкавых раслін сямейства бярозавых. Налічваецца каля 50 відаў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднадомныя лістападныя дрэвы (вышыня да 30 м), рэдка кусты з густой яйцападобнай кронай і вертыкальна-рабрыстым ствалом. Кара гладкая, светлая, серабрыста-шэрая, потым цёмная, трэшчынаватая. Лісце двухрадна размешчанае, чаргаванае, простае, шчыльнае, цёмна-зялёнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, аднадомныя, у павіслых зеленавата-чырвоных каташках. Цвітуць адначасова з распусканнем лісця. Плод — аднанасенны рабрысты арэшак. Ценевынослівыя, засухаўстойлівыя расліны. Устойлівыя да гарадскіх умоў, шкоднікаў і хвароб. Жывуць да 100—300 (часам да 400) гадоў. Добра пераносяць падстрыганне. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (парасткамі).

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Утвараюць грабавыя лясы. Пашыраны ва Усходняй Азіі, Еўропе (асабліва Цэнтральнай і Заходняй) і Паўночнай Амерыцы (1 від), пераважна ў горных і перадгорных раёнах. На Каўказе сустракаюцца лясы, створаныя грабам каўказскім (Carpinus caucasica), у Крыме — усходнім, або грабіннікам (Carpinus orientalis), у Карэі, Японіі і Кітаі — прыморскім, або сэрцалістым (Carpinus cordata), у Паўночнай Амерыцы — грабам каралінскім, або амерыканскім (Carpinus caroliniana), у Еўропе, у т. л. ў Прыбалтыцы, на Беларусі і Украіне, — грабам звычайным, або еўрапейскім (Carpinus betulus). Розныя віды граба ўтвараюць мяшаныя насаджэнні з дубам і букам.

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўныя, дубільныя, кармавыя, тэхнічныя і фарбавальныя расліны. Драўніна цяжкая, цвёрдая, выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, сталярнай, такарнай справе, ідзе на выраб музычных інструментаў, мэблі, паркету. Выкарыстоўваюць для азелянення населеных месцаў. Ёсць дэкаратыўныя садовыя формы: пірамідальная, ніцая, калонападобная, лопасцялістая, пурпуровая і інш.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Па даных сайта GRIN (гл. картку расліны).
  4. Entry for Carpinus L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 3 снежня 2010.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Вынаеў Г. Граб // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Граб
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?