For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Геаграфія Афганістана.

Геаграфія Афганістана

Вялікі каньён у нацыянальным парку Бандзі-Амір

Прырода Афганістана горная і суровая, раўнінныя толькі крайняя поўнач і паўднёвы захад. Клімат умераны і субтрапічны, пераважна горны, адрозніваецца вялікай разнастайнасцю. Рэкі належаць да бяссцёкавых басейнаў Амудар’і (поўнач) і Гільменда (паўднёвы захад), а таксама да басейна Індыйскага акіяна (захад). Флора і фаўна вельмі разнастайныя, хоць лясоў амаль што не засталося.

Геаграфічнае становішча

Афганістан — унутрыкантынентальная дзяржава. Геаграфічна яго адносяць як да Паўднёвай, гэтак і да Цэнтральнай Азіі, за важнасць геаграфічнага становішча на скрыжаванні шляхоў паэтычна называючы «сэрцам» гэтай часткі свету. Пра тое выдатна сказаў пакістанскі паэт Мухамад Ікбал: «Азія — цела з вады і зямлі, а сэрца яе ў Афганістане. Разлад у сэрцы — разлад ва ўсёй Азіі, згода на сэрцы — спакой ва ўсёй Азіі.» Плошча «сэрца» каля 652 тыс. км² — крыху болей за Украіну.

Ваханскі калідор — не самая зручная мяжа на свеце

Даўжыня межаў Афганістана складае 5 529 км:

Розніца ў часе паміж Мінскам і Кабулам складае 2:30 у зімовы час і 1:30 у летні час (напрыклад, калі ў Мінску 12.00, у Кабуле 14:30 у зімовы час).

Рэльеф

Тапаграфія Афганістана

Афганістан — зямля гор, якія займаюць каля 4/5 ягонай плошчы. З паўночнага ўсходу — ад высозных Паміру і Каракаруму — на паўднёвы захад цягнуцца хрыбты Гіндукуша з самым высокім пунктам краіны, гарой Нашак (7 452 м). На ўсходзе велічныя хрыбты падзеленыя ўрадлівымі далінамі, на захад горы робяцца ніцымі і сухімі, паступова пераходзячы ў Іранскае нагор’е і далей у плато Рэгістана і раўніну ўпадзіны Сістан. Поўнач краіны займае Бактрыйская нізіна з самім нізкім пунктам краіны на беразе Амудар’і ў правінцыі Джаўзджан (258 м). Крайні паўночны усход — зямля гор-асілкаў — адрозніваецца высокай сейсмічнасцю: землятрусы адбываюцца тут незайздросна часта — у 1998, 2002 і 2010 яны забралі дзясяткі, сотні і тысячы чалавечых жыццяў у правінцыі Бадахшан.

Клімат

Клімат разнастайны, высока ў гарах тэмпература студзеня складае −15 °C, а ў ліпені рэдка ўзнімаецца вышэй за 0 °C. Узімку Памір і Гіндукуш апранаюць сапраўдны снежны кажух. Лета найцяплейшае ў пустынных абшарах упадзіны Сістан, даліне Амудар’і і Джэлалабадскай катлавіне (паўсюль сярэдняя тэмпература ліпеня вышэй за +30 °C). У гарах на наветраных схілах выпадае больш за 1 500 мм ападкаў, на большай частцы краіны — 400—600 мм, у пустынях — 200 мм. Упадзіна Сістан — адзін з найзасушлівейшых рэгіёнаў Азіі.

Гідраграфія

Рака Кабул у Кабуле, 1982

Рэкі поўначы Афганістана належаць да басейна Амудар’і, таму іх гаспадарчае выкарыстанне ў адроджаным Афганістане можа балюча адбіцца на і без таго хворай экалогіі краін Сярэдняй Азіі. Рэкі паўднёвага захаду належаць да басейна ўнутранага сцёку: яны жывяцца ў хрыбтах Гіндукуша расталым увесну снегам і дажджамі і сцякаюць у катлавіну Сістан, дзе ўтвараюць азёры або губляюцца ў балотах і пясках. Найбуйнейшая з гэтых рэчак — Гільменд. Рэкі ўсходу нясуць ваду ў Інд, памерамі і вядомасцю сярод іх вылучаецца Кабул. Свае водныя рэсурсы на сённяшні дзень Афганістан выкарыстоўвае слаба, ірыгацыйныя сістэмы патрабуюць рэканструкцыі.

Расліннасць

Суседзі: пустынныя горы і зялёная даліна ракі. Заходні Афганістан

Горны рэльеф і засушлівы клімат прадвызначылі тое, што большая частка Афганістана занята малапрадукцыйнымі землямі: пяскамі, камяністымі паверхнямі, горнымі і паўпустыннымі пашамі. Урадлівыя і шчыльна населеныя толькі рачныя даліны. Сельскагаспадарчыя землі займаюць каля 12 % плошчы; лясы — толькі каля 3 %. Пераважна хваёвыя лясы з елкі і лістоўніцы растуць у асноўным на паўночным усходзе на вышынях ад 2000 да 3000 метраў, найбольшай лясістасцю адрозніваецца правінцыя Нурыстан.[1] Упадзіна Сістан і Рэгістан занятыя паўпустынямі і пустынямі. Бактрыйская нізіна пакрытая пераважна стэпамі.

Фаўна

Жывёльны свет Афганістана багаты і адрозніваецца па рэгіёнах. У гарах усходу жывуць мядзведзь, снежны барс, памірскі горны баран; Бактрыйская нізіна славіцца мноствам птушак, з млекакормячых тут маюцца вожыкі, грызуны сямейства гоферавых і шакалы; на поўдні і паўднёвым захадзе сустракаюцца газелі, дзікі, мангусты, а вось гепардаў больш няма. Да эндэмічных відаў адносяцца афганская ляцяга і афганскі снежны ўюрок.

Ахова прыроды

Справа аховы прыроды ў Афганістане яшчэ не выведзена на належны ўзровень. Тым не менш, маюцца тры нацыянальныя паркі: Вахан, Нурыстан і Бандзі-Амір. Апошні да савецкага ўварвання быў вельмі папулярны сярод турыстаў.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Геаграфія Афганістана
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?