For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ганцавіцкі час.

Ганцавіцкі час

«Ганцавіцкі час»
Тып газета
Заснавана 24 мая 2002
Спыненне публікацый 1 студзеня 2022
Вэб-сайт ganc-chas.com

«Ганцавіцкі час» — грамадска-палітычная газета. У друкаваным фармаце выдавалася 20 гадоў у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці (Беларусь).

Першы нумар выйшаў 24 мая 2002 года. Выданне было пераемнікам газеты «Спадарожнік», што ўпершыню на Ганцаўшчыне выйшла 14 снежня 2001 года. З першага нумара да апошняга, ад карэспандэнта да галоўнага рэдактара ў газеце працаваў Пётр Гузаеўскі, які выдаваў сваю калонку[1].

Цэнзура ў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

З 1 студзеня 2022 года газета «Ганцавіцкі час» спыніла выхад. Брэсцкая друкарня адмовілася друкаваць «Ганцавіцкі час»[2]. Адмовіліся і іншыя друкарні ў Брэсцкай вобласці (Пінская друкарня), а таксама друкарні Мінска і Гродзенскай вобласці. Рэдакцыя «Ганцавіцкага часу» працягнула працу ў анлайн.

У лістападзе 2023 года сайт «Ганцавіцкага часу» дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў па рашэнні суда Ленінскага раёна Брэста[3]. Разглядзеў справу суддзя Ленінскага суда Брэста Е. С. Кавальчук — станам на 03.11.2023 года — намеснік старшыні суда Ленінскага раёна Брэста.

Ініцыятарам забароны працы інтэрнэт-рэсурса ganc-chas.by — намеснік пракурора Брэсцкай вобласці, старшы саветнік юстыцыі Данііл Аляксандравіч Дзерабін.

Аўтарам экспертнага заключэння быў В. Г. Кучко, начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. Адзіны аргумент заключэння — спасылка на рашэнне Чыгуначнага суда Гомеля ад 27.07.2021 года, што супярэчыць наўпрост рашэнню гэтага суда. Гэта вынікае з дакумента заключэння Брэсцкай абласной камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх прыкмет экстрэмізму.

Заключэнне, акрамя В. Г. Кучко, падпісалі Таццяна Міхайлаўна Гагакава, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама і сакратар камісіі Л. В. Бядуля.

У снежні 2023 года ўладальнік сайта ganc-chas.by ПВГУП «Медыя-Ганцавічы» абскардзіў рашэнне суда ў Брэсцкі абласны суд з прычыны парушэння працэсуальных норм, непаведамлення яму пра пасяджэнне суда, разгляду грамадзянскай справы ў адсутнасці зацікаўленага боку і пазбаўлення права на абарону сваіх інтарэсаў.

15.01.2024 года апеляцыйная інстанцыя Брэсцкага абласнога суда ў складзе суддзяў: С. Б. Слюсар, Т. С. Панасюк і Т. В. Ісаевай разгледзела скаргу і пакінула рашэнне суддзі Е. С. Кавальчук.

Каб працягнуць працу рэдакцыі, 4 студзеня 2024 года быў створаны новы сайт «Першы» — дамен 1pr.by[4]. Уладальнік сайта Ганцавіцкага часу — ganc-chas.by — ПВГУП «Медыя-Ганцавічы» накіраваў скаргу на адмену рашэння ў надзорным парадку старшыні Брэсцкага абласнога суда Антону Іванавічу Гушчыну, якую не задаволілі.

У красавіку 2024 года беларускі дамен «Ганцавіцкага часу» быў ануляваны рашэннем Міністэрства інфармацыі. Сайт пераехаў на новы адрас ganc-chas.com[5].

Зноскі

  1. Колонка редактора(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2022. Праверана 23 жніўня 2022.
  2. Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць «Ганцавіцкі час» у 2022 годзе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2022. Праверана 23 жніўня 2022.
  3. «Ганцавіцкі час» прызналі экстрэмісцкім. Першы Рэгіён. ЧПТУП "Медыя-Ганцавічы" (11 лістапада 2023).
  4. Главная (руск.). ПЕРШЫ (21 сакавіка 2024). Праверана 21 сакавіка 2024.
  5. https://ganc-chas.com
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ганцавіцкі час
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?