Гайдукі
Гайдук, гайдукі — прыгонныя сяляне ў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі, што знаходзіліся на службе пры панах у якасці ахоўнікаў. У некаторых месцах гайдукі складалі войска, тады іх называлі «сердзюкамі» альбо «серадзюкамі». Назва «сердзюк» пайшла, мабыць, ад назвы адмысловага пакрою верхняй адзежы, якая на старабеларускай мове звалася «серак». Слова «гайдук» запазычана з венгерскай мовы. Імёны колішніх гайдукоў захаваліся ў назвах вёсак і прозвішчаў іх жыхароў.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.