For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вандалін Шукевіч.

Вандалін Шукевіч

Вандалін Шукевіч
польск.: Wandalin Maciej Szukiewicz
Дата нараджэння 10 снежня 1852(1852-12-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1919(1919-12-01) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, этнограф
Навуковая сфера гісторыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вандалін Шукевіч (10 снежня 1852, в. Нача Лідскага павета, цяпер Воранаўскі раён — 1 снежня 1919) — польска-беларускі археолаг і этнограф, член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук.

Вандалін нарадзіўся ў сям’і адваката Аляксандра Шукевіча і Аліны Воўк-Карачэўскай. Маёнтак Нача ў Лідскім павеце з’яўляўся маёмасцю маці. Пасля нараджэння Вандаліна бацькі развяліся, і ўвесь цяжар выхавання лёг на добра адукаваныхі, разам з тым, глыбока веруючых маці і бабулю. Яны фарміравалі характар будучага вучонага і займаліся яго адукацыяй.

3 1883 В. Шукевіч даследаваў археалагічныя помнікі на паўночным захадзе Беларусі і поўдні Літвы. Адкрыў больш за 130 помнікаў каменнага веку, вёў раскопкі грунтавых і курганных могільнікаў каля вёсак Нача, Пузелі (Воранаўскі раён), Вензаўшчына, Дварчаны, Апонаўцы, Сырні, Чарнішкі (Шчучынскі раён). Даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жальнікаў XIII—XIV стст.[1]

Паміж 1884 і 1894 гадамі Шукевіч знайшоў 27 пахаванняў у Вензаўшчыне, 14 у Апанаўцах, 39 каля Дварчан, 6 каля Сабакінцаў, 8 каля Забалаці, 7 у Некрушанцах, 19 у Пузелях — усяго 120 пахаванняў у 8 магільніках. Каля Начы, на палях ваколіцы Пузелі, былі раскапаны старадаўнія каменныя магілы, дзе пры мужчынскіх шкілетах знаходзіліся сякеры, нажы, наканечнікі дзіды, а пры жаночых — разнастайныя бронзавыя ўпрыгажэнні: пярсцёнкі, завушніцы, бронзавыя дыядэмы з бронзавымі ці пазалочанымі сярэбранымі падвескамі, шкляныя пацеркі рознай велічыні і шмат іншага[2].

Восенью 1903 года Шукевічам было зроблена вельмі цікавае, адразу заўважанае ў навуковым свеце, адкрыццё так званых грунтовых магіл. Вандалін Шукевіч даследаваў Троцкі, Лідскі і Радунскі замкі[2].

У ваколіцах Ліды Шукевіч запісваў народныя паданні, легенды, прыкметы, якія потым публікаваў у часопісах. Дзве вялікія цікавыя працы Вандаліна Шукевіча данеслі да нас сотні запісаў помнікаў духоўнай народнай творчасці. Так, у артыкуле «Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губ.» змешчана 432 запісы. Гэты збор дапаўняецца тэкстамі 15 легеыд, паданняў, чарадзейных апавяданняў і 159 вераванняў, прымхаў у артыкуле «Некаторыя вераванні, прымхі і забабоны нашага люду, легенды і паданні». Значную цікавасць уяўляе і артыкул Шукевіча «Старажытныя лекавыя сродкі», прысвечаны народнай медыцыне.

Першай жонкай Вандаліна была Браніслава, дачка чыноўніка курыі біскупаў у Вільні. З ёй меў сына Рамана Зыгмунта і дачку Ванду Аліну[2].

Пасля смерці Браніславы, у 1888 годзе, Шукевіч ажаніўся другі раз з Юліяй Камінскай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся сыны Зыгмунт і Генрых. Другі шлюб аказаўся вельмі няўдалым. Юлія не разумела навуковых інтарэсаў мужа, часта сварылася на яго за пакупку кніг і часопісаў, бо лічыла гэта марнатраўствам часу і грошай, і крыўдзілася з‑за таго, што Вандалін выдаткоўваў вялікія грошы на раскопкі. Сяброў-вучоных, якія адведвалі Шукевіча ў Начы, называла старымі дармаедамі. Спрэчкі і лаянкі ўсё больш узмацняліся, і ў выніку ў 1902 годзе Юлія пакінула дом мужа і перасялілася да сваіх бацькоў[2].

Археалагічныя і этнаграфічныя калекцыі Вандалін Шукевіч захоўваў у маёнтку ў Начы, потым перадаў у музей Таварыства сяброў навук у Вільні, а таксама ў зборы Эразма Маеўскага ў Варшаве і ў Этнаграфічны музей у Кракаве. Пэўныя рэчы трапілі таксама ў музеі Пецярбурга і Масквы. Віленскія зборы падчас войнаў, рэвалюцый і змен улад былі амаль поўнасцю знішчаны і разрабаваны[2].

Зноскі

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі, Мн., БелЭн, 1993, с. 661
  2. а б в г д «Народ, які абуджаецца, не патрабуе нянек»(недаступная спасылка)

Выбраныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Poszukiwania archeologiczne w powiecie lidzkim guberni Wileńskiej, Kraków 1907.
  • Roboty w celu podtrzymania murów zamku w (nieczytelnie) i badania przeprowadzone w r. 1905, BJ, sygn. 62210 II.
  • Szkice z archeologii prehistorycznej Litwy, cz.1. Epoka kamienna w guberni Wileńskiej, Wilno 1901.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вандалін Шукевіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?