For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Віталь Воранаў.

Віталь Воранаў

Віталь Воранаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 сакавіка 1983(1983-03-18) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчык, пісьменнік, паэт, літаратурны крытык, журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч, выкладчык універсітэта
Мова твораў польская і беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
voranau.com

Віта́ль Во́ранаў (18 сакавіка 1983, Мінск) — беларускі перакладчык, літаратар, выдавец, публіцыст і ўніверсітэцкі выкладчык[1].

Вучыўся ў школе № 2 у Глыбокім (19911995). Закончыў пяць класаў глыбоцкай музычнай школы па спецыяльнасці фартэпіяна і тры класы па спецыяльнасці саксафон[2]. Папулярызуе беларускую дуду[3].

У 1996 разам з бацькамі эміграваў у Польшчу. Атрымаў сярэднюю адукацыю і міжнародны дыплом у Першым прыватным ліцэі ў Познані (19992003). Абсальвент універсітэта імя Адама Міцкевіча і універсітэта Масарыка ў Брне. Больш за тры гады працаваў арганістам, а таксама год у якасці вядучага аўтарскай праграмы на FM-радыё «Afera  (польск.)»[2].

Сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані. Заснавальнік выдавецтва «Белы крумкач»[4]. Адзін з рэдактараў літаратурнага часопісу «Паэтычныя Сшыткі» (Гнезна, Польшча), у якім у 2013 годзе выйшаў зборнік апавяданняў «Wielkie Księstwo Białoruś» (Вялікае княства Беларусь)[5]. Праз год публікуе зборнік апавяданняў «Шэптам», заснаваны на матэрыялах фальклорных экспедыцыяў па Палессі і Падляшшы[6][7][8][9][10]. Абедзве кнігі выдадзены ў Польшчы па-беларуску з перакладам на польскую мову. У 2017 годзе пабачыла свет кніга «Дударская Глыбоччына»[11].

Перакладае з англійскай, чэшскай і польскай моў. Пераклаў на беларускую «У чаканні Гадо» Сэмюэла Бекета, «Віня-Пых» Алана Мілна. Для польскага гурта «Triquetra  (бел. (тар.))» пераклаў лірыку да альбома «Скандал  (бел. (тар.))», што дазволіла музыкам перамагчы на «Басовішчы-2003»[2]. Разам з брыт-поп гуртом «Hair Peace Salon» удзельнічаў у музычных праектах грамадскай кампаніі Будзьма Беларусамі! «Тузін. Перазагрузка» (сумесна з Тузін Гітоў) з беларускамоўнай лірыкай да кампазіцыі «Студзень» (англ.: Ice Age),[12][13][14][15][16] «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New» (сумесна з Еўрапейскім радыё для Беларусі) з літаратурным перакладам слоў песні «Цянькі» (англ.: Gipsy),[17] таксама працаваў разам з Atlantica, Tanin Jazz ды іншымі.[12][13]

Піша прозу і палемічныя артыкулы, якія друкуюцца у літаратурных часопісах і беларускай перыёдыцы.[18]

Зноскі

  1. New Faculty and Staff for 2012—2013 at SC. // skans.edu, 17 жніўня 2012 г.
  2. а б в гіт-парад. тур # 10 (104). 23 студзеня — 5 лютага 2009 (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2009. Праверана 26 сакавіка 2020.
  3. Комінч, Ганна. Віталь Воранаў - папулярызатар беларускай дуды . Беларускае Радыё Рацыя (30 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  4. Дорская, Саша; Ясіньскі, Пшэмысл (2010-03-19). "Пад крылом белага крумкача" (PDF). Літаратура і мастацтва (№ 11 (4555)): 15. ISSN 0024-4686. Архівавана з арыгінала (PDF) 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020. ((cite journal)): |issue= мае залішні тэкст (даведка)
  5. ШВ. «Вялікае княства Беларусь». Іранічны адказ на жыццёвы абсурд . Белсат (2 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
  6. У Віталя Воранава выйшла новая кніга . Саюз беларускіх пісьменнікаў (8 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  7. Весялуха, Марына. Сіла шэпту . bookster.by (29 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  8. Кроква, Васіль. Віталь Воранаў прэзентаваў сваю новую кнігу ў Беластоку . Беларускае Радыё Рацыя (14 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  9. Гайко, Давід. Віталь Воранаў прэзентаваў кнігу "Шэптам" у Гайнаўцы . Беларускае Радыё Рацыя (19 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  10. Віталь Воранаў распавёў у Варшаве пра шаптух . Беларускае Радыё Рацыя (14 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  11. Смоткіна, Таццяна. Выйшла ў свет кніга Віталя Воранава «Дударская Глыбоччына» . Беларускае Радыё Рацыя (6 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  12. а б Выйшаў CD праекту "Тузін.Перазагрузка" . experty.by (21 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 2 снежня 2018.
  13. а б Holdings: Тузін. Перазагрузка . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 18 лістапада 2018.
  14. SB. Hair Peace Salon: надзеі спраўдзіліся . Тузін Гітоў (5 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 28 сакавіка 2020.
  15. modern_friend. Hair Peace Salon: путь к белорусизации. Современный друг лучше старых двух! (29 чэрвеня 2010). Праверана 16 лістапада 2018.
  16. “Тузін. Перазагрузка”: мова натхняе . Тузін Гітоў. TUT.BY (6 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.
  17. Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 26 снежня 2018.
  18. Віталь Воранаў // Новы Час, 7 кастрычніка 2012 г.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Віталь Воранаў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?