Віртус
Ві́ртус (ад лац.: Virtus — доблесць) ці Віртута — багіня ў рымскай міфалогіі, спадарожніца Марса, якая натхняла рымлян на баявыя подзвігі дзеля айчыны. З Віртус цесна звязанае бажаство Хонас (Гонар).
Гэтыя два бажаствы часта мелі адзін агульны храм — храм Гонару і Доблесці.
Пасля рэарганізацыі рэлігіі імператарам Актавіянам Аўгустам Віртус надавалі ўсё большае значэнне, бо яна была апякункай салдат. У IV стагоддзі ў гонар багіні былі праведзены гульні.
Віртус адлюстроўвалася па-рознаму — напрыклад, на манетах Тэтрыка I яна можа з’яўляцца як наглядчыца ці як юнак з кап’ём, апрануты ў плашч.
У гонар Віртус названы астэроід (494) Віртус, адкрыты ў 1902 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Храм Гонару і Доблесці
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Walter Pötscher. Virtus 2. In: Der Kleine Pauly (KlP). Band 51. Stuttgart, 1964—1975. Sp. 1297.
Жрацы | Аўгуры • Аўгусталы • Арвальскія браты • Вялікі пантыфік • Вясталкі • Гаруспік • Калегія пантыфікаў • Саліі • Свяшчэнны цар • Фецыялы • Тыцыі • Фламіны • Эпулоны | |
---|---|---|
Вераванні і рытуалы | Кнігі Сівіл • Святы (Квінкватрыі • Кансуаліі • Лемурыя • Луперкаліі • Матраналіі • Нептуналіі • Парэнталіі • Сатурналіі • Тэрэнцінскія гульні • Цэрэаліі • Ювеналіі) • Храм • Аўспіцыі | |
Галоўныя багі | ||
Іншыя багі, бажаствы і духі | ||
Персаніфікацыя | Ангерона • Віртус • Канкордзія • Хонас • Фартуна |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.