Вільгельм Тэль
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/Wilhelm_Tell_Denkmal_Altdorf_um_1900.jpeg/300px-Wilhelm_Tell_Denkmal_Altdorf_um_1900.jpeg)
Вільгельм Тэль (ням.: Wilhelm Tell; фр.: Guillaume Tell; італ.: Guglielmo Tell) — легендарны народны герой Швейцарыі, выхадзец з кантона Уры|, які жыў у канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў, умелы лучнік, барацьбіт за незалежнасць сваёй краіны ад Аўстрыі і Свяшчэннай Рымскай імперыі. Доўгі час лічыўся гістарычнай асобай. Цяпер сапраўднасць легенды пра Тэля аспрэчваецца.
Паданне пра Вільгельма Тэля
[правіць | правіць зыходнік]Жорсткі намеснік (фогт) германскага імператара ў Швейцарыі Геслер павесіў на плошчы горада Альтдорфа на тычцы капялюш аўстрыйскага герцага і аддаў загад, каб усякі, хто праходзіць, кланяўся капялюшу. Малады селянін Тэль, вядомы як выдатны стралок, не выканаў гэты загад, і Геслер у пакаранне прымусіў яго страляць у яблык, пастаўлены на галаву сына стралка. Тэль паспяхова справіўся з задачай, але затым ён прызнаўся, што калі б патрапіў у сына, то іншай стралой забіў бы Геслера. Паводле іншай версіі, у выпадку няўдачы, Тэль забіў бы сябе другой стралой. Яго адправілі ў турму, але ён уцёк у горы. Падпільнаваў Геслера на дарозе паміж скаламі і забіў яго стралой. Храналагічна падзею гэту датуюць 1307 годам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельм Тэль
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
---|---|---|---|---|
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.