For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вікіпедыя:Вікепе-тан.

Вікіпедыя:Вікепе-тан

Класічная выява Вікіпе-тан.

Вікепе-тан (яп.: ウィキぺたん) — увасабленне Вікіпедыі у выглядзе персанажа-талісмана.

Вікіпе-тан ніколі не з’яўлялася і не з’яўляецца агульнапрызнаным сімвалам Вікіпедыі (праўда, намінавалася на яго ў 2006 годзе). Стварэнне анімэ-персанажаў (амаль заўсёды — дзяўчат) і іх выкарыстанне ў якасці неафіцыйных сімвалаў праграм і вэб-рэсурсаў — даволі распаўсюджаная з’ява ў сучаснай інтэрнэт-субкультуры Японіі. Так, падобныя персаніфікацыі ёсць ва ўсёй лінейкі аперацыйных сістэм Windows, а таксама ў MS-DOS, OS/2, Linux (так званыя АС-тан), у браўзераў Firefox, Chrome, Internet Explorer, Safari, Opera.

Вікіпе-тан упершыню з’явілася на іміджбордзе (англ.: imageboard, форум для абмену выявамі) Futaba Channel 8 студзеня 2006 года, яе намаляваў японскі вікіпедыст Kasuga[1]. Першае яе з’яўленне ў самой Вікіпедыі адбылося ў студзені 2006 года, калі малюнак удзельнічаў у конкурсе на афіцыйны талісман Вікіпедыі[2]. Хоць у конкурсе выйграў маскот Вікіпедзе, былі зроблены новыя выявы з Вікіпе-тан і яна атрымала вядомасць. У 2007 годзе заснавальнік Вікіпедыі Джымі Вэйлз назваў Вікіпе-тан сімвалам супольнасці Вікіпедыя[3], хоць з тых часоў ён адзначыў, што асабіста яму не падабаецца гэты маскот[4].

У чэрвені 2006 года Вікіпе-тан стала афіцыйным талісманам англамоўнага Вікіпраекта па анімэ і манге, пасля таго як папярэдні талісман (фанарт-малюнак Мідоры Касугана з анімэ-серыяла «Midori Days») быў выдалены з Вікісховішча з-за праблем з аўтарскімі правамі. Пасля гэтага персанаж атрымаў пэўнае распаўсюджванне сярод карыстальнікаў MediaWiki.

Карыстальнікі браўзэра Firefox могуць выкарыстоўваць userChrome.css, каб дадаць Вікіпэ-тан ў свае браўзэры.

За межамі Вікіпедыі

[правіць зыходнік]

Дзве дзяўчыны-касплееры, якія адлюстроўвалі Вікіпе-тан, былі заўважаныя на выставе косплея ва Універсітэце Ганконга. Адна з іх дала інтэрв’ю часопісу Hong Kong Easy Finder; у інтэрв’ю яна зрабіла ілжывае сцвярджэнне, што аўтар Вікіпе-тан Kasuga і нарвежскі «адміністратар» GunnarRene прапанавалі ёй стаць персаніфікацыяй Вікіпе-тан ў рэальным жыцці[5][6]. Затым ганконская газета Apple Daily пагоршыла памылку, паведаміўшы, што гэтая дзяўчына стала прадстаўніком Вікіпедыі[7].

У сакавіку 2007 года Міністэрства замежных спраў Швецыі апублікавала артыкул[8] пра японскую мангу і анімэ, выкарыстоўваючы тэкст з артыкула шведскай Вікіпедыі і малюнак Вікіпе-тан ўдзельніка Kasuga ў парушэнне Ліцэнзіі GFDL. Шведскія СМІ паведамілі пра гэта парушэнне ў красавіку[9], і ў лістападзе 2010 канцлер юстыцыі пастанавіў, што гэта было парушэнне аўтарскіх правоў[10].

Ад іншых аўтараў

[правіць зыходнік]
  1. 72.137.173.201. something like the one here? (англ.). Meta (13 студзеня 2006). Праверана July 10, 2011.
  2. Shii. Um... it seems those images are GFDL... let's put them here, then. (англ.). Meta (18 студзеня 2006). Праверана July 10, 2011.
  3. Wales, Jimbo. Community mascot (англ.). Wikimedia Commons (8 чэрвеня 2007). Праверана March 7, 2011.
  4. Wales, Jimbo. I am not a fan (англ.). Wikipedia (7 лютага 2011). Праверана February 7, 2011.
  5. http://i65.photobucket.com/albums/h208/vfoma/kuso/1.jpg
  6. http://i65.photobucket.com/albums/h208/vfoma/kuso/2.jpg
  7. http://game.21cn.com/zhuanti/ags2006/news/2006/12/18/3069581.shtml
  8. [1](недаступная спасылка)
  9. Helander, Magnus. UD plankade Wikipedia (шведск.). resume.se (30 красавіка 2007). Праверана 22 November 2010.
  10. Filecrunch.com homepage (шведск.). filecrunch.com. Праверана 22 November 2010.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вікіпедыя:Вікепе-тан
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?