For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вялікая ціхаакіянская смеццевая пляма.

Вялікая ціхаакіянская смеццевая пляма

Паўночна-Ціхаакіянскі кругазварот, круцячыся па гадзіннікавай стрэлцы вір акіянічных плыняў, які ахоплівае большую частку паўночнай часткі Ціхага акіяна.
Месцы назапашвання марскога смецця ў паўночнай частцы Ціхага акіяна.

Вялі́кая ціхаакія́нская сме́ццевая пля́ма, Ціхаакіянскі смеццевы вір або Смеццевая пляма ў Паўно́чным Ці́хім акія́не — акіянская смеццевая пляма ў паўночнай частцы Ціхага акіяна.[1] Знаходзіцца паміж 135° і 155° заходняй даўгаты і 35° і 42° паўночнай шыраты. Сабранае тут смецце трапіла з краінаў Ціхаакіянскага кальца[d] (Азія, Паўднёвая і Паўночная Амерыка). Пляма складаецца з «усходняй» часткі — ад Каліфорніі да Гаваяў — і «заходняй» — ад Гаваяў да Японіі. Гэта не цэльныя кавалкі плывучых астравоў смецця, а раскіданыя на вялікай плошчы аскепкі, якія з гэтай прычыны цяжка заўважыць са спадарожніка альбо нават плыўцам ці нырцам, якія трапляюць у гэтую зону. Большую частку плямы складаюць мікраскапічныя часцінкі памерам меней за пазногаць — так званы мікрапластык, які плавае ў верхнім слоі вады.[2] Паводле ацэнкі адмыслоўцаў з «The Ocean Cleanup», плошча плямы складае 1,6 млн км² (2018) і пастаянна павялічваецца: з 1945 года яе плошча павялічвалася ў 10 разоў кожнае дзесяцігоддзе. Падобныя плямы існуюць і ў Атлантычным і Індыйскім акіянах, што пагражае марской экалогіі і біяразнастайнасці.[3]

  1. Robert H. Day, David G. Shaw, Steven E. Ignell. Quantitative distribution and characteristics of neustonic plastic in the North Pacific Ocean. Final Report to US Department of Commerce, National Marine Fisheries Service, Auke Bay Laboratory p. 247–266 (7 верасня 1988). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019.
  2. «Пападаючы ў павярхоўныя пласты акіяна, пластык распаўсюджваецца плынямі і вятрамі. Так, пластык, які трапляе ў ваду ў Японіі, выносіцца на ўсход Субарктычнай плынню (у субарктычных водах) і цягам Курасо (у прамежкавых водах, Каваи 1972; Фэйворит et al. 1976; Нагата et al. 1986). Такім чынам, смецце перамяшчаецца з зон з высокай канцэнтрацыяй у зоны з нізкай канцэнтрацыяй. У дадатак да гэтага, экманаўскае трэнне — ветравая цыркуляцыя акіяна — ссоўвае ўвесь водны масіў да прамежкавых вод (гл. Родин 1970: фиг. 5). З-за канвергентнай прыроды пласта Экмана, у прамежкавых водах шчыльнасць забруджвання звычайна высокая. Да таго ж, зліццё плыняў у Паўночна-ціхаакіянскай сістэме (Масузава, 1972) павінна і там прыводзіць да высокай канцэнтрацыі смецця». Day, etc… 1988, p. 261 (Emphasis added)
  3. Justin Berton. Continent-size toxic stew of plastic trash fouling swath of Pacific Ocean p. W–8. // San Francisco Chronicle[ru] (19 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2007. Праверана 22 сакавіка 2018.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вялікая ціхаакіянская смеццевая пляма
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?