For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ватыканская абсерваторыя.

Ватыканская абсерваторыя

Ватыканская абсерваторыя

Ватыканская абсерваторыя у Кастэль-Гандольфаастранамічная абсерваторыя, заснавана ў 1930 годзе ў Кастэль-Гандольфа, Лацыа, Італія. З'яўляецца часткай астранамічнай даследчай установы, якая працуе пры падтрымцы Святога Прастола.

Гісторыя абсерваторыі

[правіць | правіць зыходнік]

Царква даўно выяўляла цікавасць да астраноміі ў сувязі з астранамічнымі методыкамі вызначэння будовы календара і вызначэннямі святых дзён, у тым ліку і Вялікадня. Напрыклад, грыгарыянскі каляндар, прыняты ў 1582 годзе Папам Рыгорам XIII, быў распрацаваны матэматыкам і езуітам Хрыстафорам Клавіусам з Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта на аснове дадзеных, атрыманых у ходзе астранамічных назіранняў. У 18-м стагоддзі папства актыўна падтрымлівала астраномію - была створана абсерваторыя Рымскага каледжа ў 1774 годзе. У 1787-1789 гадах была створана Ватыканская абсерваторыя у Вежы Вятрыскаў ў Ватыкане пад кіраўніцтвам манаха Філіпа Луіджы Джылі (1756-1821). Калі ён памёр, абсерваторыя была зачынена, бо была нязручная для назіранняў і вялікую частку неба закрываў купал сабора Святога Пятра. Яго інструменты былі перададзеныя ў абсерваторыю каледжа. Трэцяя абсерваторыя - Абсерваторыя Капітолія, працавала з 1827 па 1870 год. Айцец Анджэла Секі з 1850 года кіраваў абсерваторыяй каледжа. У час яго кіраўніцтва абсерваторыя пераехала ў будынак Сант-Ін'яцыа. Пасля смерці Секі абсерваторыя была пераназваная ў «Каралеўскую абсерваторыю пры Рымскім каледжы» і заставалася такой да 1923 года. Да 1930 святло і запыленасць ад горада настолькі ўзмацніліся, што ў далейшым астранамічныя назіранні былі выключаныя. Таму абсерваторыя пераехала ў Кастэль-Гандольфа, за 25 км на паўднёвы ўсход ад Рыма. З 1961 года і ў Кастэль-Гандольфа святло Рыма пачало перашкаджаць назіранням. Была створана «Даследчая група Ватыканскай абсерваторыі» (VORG) з прадстаўніцтвам у Сцюардскай абсерваторыі (штат Арызона, ЗША). У 1980-х гадах абсерваторыя спыніла назіранні. У 1993 годзе завершана будаўніцтва Ватыканскага тэлескопа новай тэхналогіі (Vatican Advanced Technology Telescope) з дыяметрам люстэрка 1,8 метра на гары Грэм, штат Арызона, ЗША. Штаб-кватэра Ватыканскай абсерваторыі засталася ў Кастэль-Гандольфа (Італія). У пачатку 2008 года Ватыкан абвясціў, што што ў рамках агульнай рэканструкцыі папскай рэзідэнцыі абсерваторыя будзе пераведзена ў былы кляштар, а прастора абсерваторыі будзе выкарыстоўвацца для прыёму дыпламатычных наведвальнікаў.

Інструменты абсерваторыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Візуальны рэфрактар Цэйс (D = 400 мм, F = 6000 мм, 1935 год)
  • Падвойны астрограф Цэйс: рэфлектар (D = 600 мм, F = 2400 мм, 1935 год) + рэфрактар (D = 400 мм, F = 2000 мм)
  • Тэлескоп «Carte du Ciel»: двайны рэфрактар - астрограф (D = 330 мм, F = 3430 мм) і гід (D = 200 мм, F = 3600 мм) -* у 1942 годзе быў перавезены з Ватыкана ў Кастэль-Гандольфа
  • Тэлескоп сістэмы Шміта (D = 980/650 мм, F = 2400 мм, 1957 год)
  • Guy J. Consolmagno, L'infinitamente grande. L'Astronomia e il Vaticano, Milano, De Agostini, 2008. ISBN 9788841859728
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ватыканская абсерваторыя
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?