For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Васілька (князь слонімскі).

Васілька (князь слонімскі)

Васілька
князь слонімскі
2-я палова XIII ст.

Нараджэнне 1-я палова XIII ст.
Смерць пасля 1285
Род Рурыкавічы
Бацька Раман Данілавіч

Васілька (1-я палова XIII ст. — пасля 1285) — князь слонімскі (XIII ст.)[1].

Паходжанне і імя па бацьку князя Васількі невядомы. Пачынаючы з Мікалая Баўмгартэна[2], некаторыя даследчыкі (у т.л. Генадзь Уласьеў[ru][3], Лявонцій Вайтовіч[4][5]) лічылі яго сынам навагрудскага князя Рамана Данілавіча, бо на іх думку Слонім уваходзіў у яго ўладанні, і такім чынам унукам галіцкага князя Данілы і ваўкавыскага князя Глеба. Таксама ёсць думка, што бацькам Васількі мог быць іншы сын галіцкага князя Данілы — луцкі князь Мсціслаў Данілавіч[6][7][8]. Аднак, як адзначыў Дарыюш Дамброўскі[pl], называнне летапісам князя Васількі «ваяводам» абвяргае думку пра яго як простага нашчадка князя Данілы, ён мог паходзіць з гарадзенскіх або турава-пінскіх князёў, або нават з Ізяславічаў Галіцкіх, але не з галоўнай іх лініі[9].

Гіпатэтычна, з’яўленне князя Васількі на слонімскім стальцы магло быць вынікам міру (канец 1276 — пачатак 1277) князёў уладзімірскага Уладзіміра Васількавіча і галіцкага Льва Данілавіча з вялікім князем літоўскім Трайдзенем. Перад гэтым вялікі князь Трайдзень напаў на Драгічын, які належаў князю Льву, і спрабаваў пасяліць прусаў каля Слоніма, на мяжы з ўладаннямі князя Уладзіміра. У адказ, сярод іншага, князь Уладзімір паслаў войскі да Слоніма і захапіў прусаў. Для міру, на думку Уладзіміра Пашуты, вялікі князь Трайдзень адмовіўся да прэтэнзій на Драгічын[10], а таксама, на думку Артураса Дубоніса, ад Слоніма і Ваўкавыска[11]. Аднак, князь Васілька мог сядзець на слонімскім стальцы і раней.

Упершыню князь Васілька згаданы ў падзеях 1283 года, сярод князёў, якія найбольш верна служылі князю Уладзіміру Васількавічу — Галіцка-Валынскі летапіс двойчы называе яго «ваяводам» князя Уладзіміра і тройчы пад тытулам «князь Вослонимский» (Іпацьеўскі летапіс, слп. 884, 885, 887, 889[12]). Гэтая згадка — адзінае сведчанне пра Слонімскае княства[7].

У 1283 годзе князь Васілька быў адным з кіраўнікоў валынскага войска, якое князь Уладзімір Васількавіч адправіў на дапамогу чэрскаму князю Конраду супраць плоцкага князя Баляслава[1], падчас паходу саюзнікі разрабавалі горад Гастынін за Сахачавым у Раўскай зямлі. У 1285 годзе ваяваў каля Вышагруду[pl] на Вісле і ўзяў «вялікі палон». Пасля 1285 года князя Васільку крыніцы не згадваюць[7].

Версіі пра нашчадкаў

[правіць | правіць зыходнік]

Пра шлюб і дзяцей князя Васількі нічога не вядома. Некаторыя даследчыкі (г.ч. Лявонцій Вайтовіч) прапануюць лічыць яго дзецьмі розных асоб, паходжанне якіх з крыніц пэўна не вядома. У т.л. ад слонімскага князя Васількі прапануюць выводзіць род князёў Астрожскіх[3], паходжанне якіх дыскусійнае. Часта яго дзецьмі называюць:

  • Ганну, у манастве Лізавету (пам. каля 1345), жонку князя полацкага і пінскага Нарымонта-Глеба Гедзімінавіча (пам. 1345), якая згадана ў двух сінодзіках — Холмскім (паз. 1) і Кіева-Пячэрскім (паз. 91, 303)[4]
  • Данілу (пам. 1366/1370), князя астрожскага і холмскага, паходжанне якога застаецца дыскусійным, ён згаданы ў Кіева-Пячэрскім сінодзіку (паз. 81, 264)[4]
  • Івана, вядомага толькі з Кіева-Пячэрскага сінодзіка (паз. 265)[4]

Зноскі

  1. а б Василько // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.
  2. Баумгартен Н. А. Вторая ветвь князей Галицких: Потомство Романа Мстиславича // Летопись историко-родословного общества. — М. — № 1. — С. 3—46.
  3. а б Власьев Г. А. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословной. — Пг., 1918. — Т. 2. Князья Владимиро-Волынские. Вып. 1-й.
  4. а б в г Войтович Л. Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.)
  5. Войтович Л. Княжа доба на Русi: портрети еліти. — Біла Церква: Видавець Олександр Пшонківський, 2006. — 783 с. — С. 509—510.
  6. Василько Мстиславич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  7. а б в Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 297—298.
  8. Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 155.
  9. Dąbrowski D. Rodowód Romanowiczów książąt halicko-wołyńskich. Poznań — Wrocław, 2002. — 347 s. — S. 137, 271—275
  10. Пашуто В. Т. Образование Литовского государства. — М.: Изд-во АН СССР, 1959. — 533 с. — С. 388.
  11. Dubonis A. Traidenis. Monarcho valdžios atkūrimas Lietuvoje (1268—1282). — Vilnius: LII Leidykla, 2009. — 241 р. — P. 116—117
  12. Полное собрание русских летописей. — СПб.: Типография М. А. Александрова, 1908. — Т. II. Ипатьевская летопись / под ред. А. А. Шахматова. 938 стб.
  • Ипатьевская летопись // ПСРЛ. М., 1962. Т. 2.
  • Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5
  • Войтович Л. Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.)
  • Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — СПб.: «Паритет», 2004. — 688 с. — 3000 экз. — ISBN 5-93437-149-5
  • Василько Мстиславич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Васілька (князь слонімскі)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?