For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ван дэн Будэнмаер.

Ван дэн Будэнмаер

Ван дэн Будэнмаер (Van den Budenmayer; 20 мая 1755 — 1803) — выдуманы галандскі кампазітар канца XVIII стагоддзя, альтэр-эга Збігнева Прайснера.

Асоба кампазітара Ван дэн Будэнмаера сустракаецца некалькі разоў у кінастужках польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага і з’яўляецца рэмінісцэнцыяй Спадара Когіта — выдуманага персанажа з твораў Збігнева Герберта. Звяртаючыся да вытокаў гісторыі Будэнмаера, Прайснер прыгадвае: «Пачалося ўсё з чыстай выпадковасці. У „Дэкалогу IX“ Кшыштаф хацеў выкарыстаць некалькі песень Малера, якія ніколі не запісваліся ў Польшчы. Запісаць іх каштавала б надзвычай дорага. І я сказаў, што напішу нешта іншае, непадобнае. Калі не атрымаецца, табе прыйдзецца набыць правы на Малера. Калі я напішу паршывую музыку, скажам, што гэта не я, а Ван дэн Будэнмаер. Калі ж напішу добрую — будзе мая»[1]. У выніку музыка Ван дэн Будэнмаера загучала ў чатырох фільмах Кеслёўскага: «Дэкалог, дзевяць» (1990), «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991), «Тры колеры: Сіні» (1993) і «Тры колеры: Чырвоны» (1994).

Апроч самой музыкі, прыпісанай выдуманаму кампазітару, у кожным з гэтых фільмаў яго асоба ўзбагачалася ўсё новымі і новымі фактамі. Так, у фільме «Падвойнае жыццё Веранікі» сцвярджалася, што ён галандскі кампазітар XVIII стагоддзя, які аднак быў адкрыты зусім нядаўна. У адным з эпізодаў фільма можна ўбачыць даты нараджэння і смерці кампазітара, напісаныя крэйдай на школьнай дошцы: 1755—1803[2]. «Дата нараджэння была такой жа, як і мая, толькі на дзвесце год раней» — адзначае Прайснер[1]. Пазней, у фільме «Тры колеры: Чырвоны» на стале ў галоўнага героя, суддзі, можна пабачыць плытку з музыкай Ван дэн Будэнмаера. На вокладцы, паказанай буйным планам, выяўлены партрэт кампазітара. У гэтым жа фільме галоўная гераіня, Валянцін, слухае дыск з музыкай Ван дэн Будэнмаера — на імгненне на вокладцы дыска зноў бачны яго партрэт. Імя Ван дэн Будэнмаера фігуруе і ў фінальных цітрах фільмаў, і на дысках з саўндтрэкамі.

У пачатку 1990-ых гадоў Кеслёўскі пачаў атрымліваць лісты ад складальнікаў розных энцыклапедычных выданняў. Сярод іх быў ліст ад Універсітэцкай прэсы Оксфарда (англ.: Oxford University Press): яны абнаўлялі энцыклапедыю класічнай музыкі, у сувязі з чым запрашвалі інфармацыю пра Ван дэн Будэнмаера, бо іх уласныя даследаванні ні да чаго не прывялі. Кеслёўскі адказаў, што Ван дэн Будэнмаер — выдуманы персанаж, якога яны прыдумалі разам з кампазітарам Збігневам Прайснерам. Складальнікі энцыклапедыі не паверылі. Бясплённае ліставанне доўжылася прыблізна паўгода, пасля чаго Кеслёўскі перастаў адказваць на лісты[3].

Праводзячы мяжу паміж уласнай творчасцю і творчасцю свайго альтэр-эга, Прайснер адзначае, што «Ван дэн Будэнмаер выразна выяўляе сябе слухачам як праз музыку, так і праз выбар тэкстаў. Калі ён упершыню з’яўляецца ў 9-ай частцы „Дэкалога“, ён выкарыстоўвае кароткі ўрывак пра гарлачыкі галандскага паэта Фрэдэрыка ван Эдэна[en]. У „Падвойным жыцці Веранікі“ ён цытуе „Чысцец“ і „Рай“ з „Боскай камедыіДантэ»[4].

Пасля смерці Кшыштафа Кеслёўскага (1996) Прайснер больш не пісаў твораў ад імя Ван дэн Будэнмаера.

" Ван дэн Будэнмаер – маё альтэр-эга. Альбо, магчыма, я – яго. Нашы стылі падобныя, але, на шчасце, я яшчэ пішу музыку. Ван дэн Будэнмаер памёр з Кеслёўскім[5].
"
  1. а б Інтэрв’ю з кампазітарам Збігневам Прайснерам. «Double Life of Veronique», Criterion Collection DVD, 2006. Выток: http://cinema-translations.blogspot.com.by/2011/06/zbigniew-preisner-working-with.html Архівавана 11 жніўня 2017.
  2. Contemporary Film Music 2017, с. 64.
  3. Patrick Abrahamson. Kieslowski's Many Colours (англ.)(недаступная спасылка). Oxford University Student newspaper (2 чэрвеня 1995). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2006. Праверана 31 студзеня 2018.
  4. Contemporary Film Music 2017, с. 61-62.
  5. Contemporary Film Music 2017, с. 61.
  • Lindsay Coleman, Joakim Tillman. Contemporary Film Music: Investigating Cinema Narratives and Composition. — Palgrave Macmillan UK, 2017. — XVI, 272 p. — ISBN 978-1-137-57374-2.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ван дэн Будэнмаер
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?