For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Валянцін Акудовіч.

Валянцін Акудовіч

Валянцін Акудовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1950(1950-06-18) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці эсэіст, пісьменнік, пісьменнік-дакументаліст, філосаф, паэт
Мова твораў беларуская
Прэміі
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Валянцін Васілевіч Акудовіч (нар. 18 чэрвеня 1950, Свіслач) — беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.

Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкай арміі (1969—1970), дзе быў паранены аскепкам гранаты ў левае вока, быў кіраўніком турысцкага гуртка ў Доме піянераў Заводскага раёна (1980—1981), працаваў вартаўніком (1981—1985, 1986) і лодачнікам на аўтатурбазе «Нарачанка» (1985). З 1986 намеснік дырэктара Мінскай школы турызму, скуль у 1990 перайшоў на кафедру спартыўнага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старэйшы выкладчык). Майстар спорту СССР па спартыўным турызме.

Скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага пры СП СССР у Маскве (1980), спецыяльнасць — літаратар.

У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Па-за службай у дзяржаўных установах з’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагменты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».

Хрышчаны ў праваслаўнай царкве.

Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012), «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» (2015). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве, Башкірыі, Манголіі. Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008), а кніга «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» на літоўскую, рускую і нямецкую мовы.

Разам з Алесем Анціпенка ўклаў «Анталёгію сучаснага беларускага мыслення» (2003) і кнігу «Невядомая Беларусь» (2008).

«Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці»

[правіць | правіць зыходнік]

«Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» — гістарычны нарыс беларускага, які быў упершыню апублікаваны ў 2007 годзе ў мінскім выдавецтве Логвінаў на беларускай мове[1]. Асновай тэксту стаў цыкл лекцый аб беларускім менталітэце, які быў прачытаны аўтарам у Беларускім Калегіюме ў Мінску.

Галоўная тэма манаграфіі — пытанне аб беларускай ідэнтычнасці ў гістарычнай перспектыве. У кнізе аўтар разглядае праблемы функцыянальнасці беларускага этнанацыяналізму, якой спецыфікай яўляецца стратыфікацыя на некалькі культурных ніш і адсутнасць фактару кансалідацыі грамадства. Згодна з філосафам, менавіта гэтыя асаблівасці з’яўляюцца сімптомам незвычайнага ў еўрапейскім кантэксце прабегу пабудовы беларускай нацыі а таксама асновай нацыянальнай самасвядомасці, якая з’яўляецца невыразная да цяперашняга часу.

Прычыны вышэй згаданай з’явы філосаф бачыць не толькі ў пастаянна неспрыяльных умовах геапалітычных у рэгіёне суправаджаючых фарміраванні і распаўсюджванні беларускай нацыянальнай ідэі, але таксама ў сучасным дэфіцыце асноўнага і ўніверсальнага пагаднення аб сутнасці беларускай ідэнтычнасці а таксама ў адносінах да канону нацыянальна-гістарычных міфаў. У якасці асноўнага фактару, які ўплывае на гэты дэфіцыт, аўтар разглядае дамінуючую ролю Расіі ў фарміраванні сацыяльных і культурных рэалій у Беларусі. Тым не менш, Акудовіч адмяжоўваецца ад аднабаковай ацэнкі ролі Расіі ў гісторыі крышталізацыі ідэі беларускасці, якая папулярная сярод праціўнікаў русіфікацыі. На яго думку гэта ў Расійскай Імперыі, а не ў Вялікім Княстве Літоўскім стварыліся перадумовы для пазнейшых працэсаў пабудовы нацый, узнікшы ў цені русіфікацыі і паланізацыі.

«Калі б ВКЛ — пры ўсіх магчымых гістарычных трансфармацыях,— не страціла дзяржаўнасці да нашага часу, дык, напэўна, сёння мы б не мелі знаку ні сучаснай беларускай нацыі, ні беларускай мовы […].»[2]

Філосаф заклікае адмовіцца ад існуючых да нашага часу — бясплодных на яго думку — пробаў пераазначэння беларускай ідэнтычнасці і гістарычнай памяці на ўзор цэнтральнаеўрапейскіх этнічных нацыяналізмаў маналітнага характару. На яго думку, патрэбна станоўчае стаўленне да гісторыі Беларусі і да працэсаў пабудовы беларускай нацыі sui generis замест шырока распаўсюджанай ацэнкі іх як «няўдалых». Тэлеалагічнай здагадку неабходнасці развіцця беларускай ідэнтычнасці спосабам характэрным для большасці еўрапейскіх народаў аўтар разглядае ў якасці памылкі і прапануе замяніць яе на свядомае паважанне гетэрагеннага характару беларускай культуры.

«Беларусь ніколі не будзе толькі беларускай, але і ніколі яна не будзе толькі расійскай ці польскай […].»[3]

Нягледзячы пракламацый уласнага ўдзелу ў развіцці і жыццяздольнасці беларускай мовы і культуры, у сваёй кнізе Акудовіч заклікае да цвярозага падыходу ў адносінах да пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці а таксама разгляд ідэі беларускай дзяржавы ў кантэксце грамадства палітычнага, а не этнічнага.

Да гэтага часу (2016) кніга была перакладзеная на рускай і нямецкай мовах. У 2006 годзе кніжка атрымала літаратурную прэмію «Гліняны Вялес». Усёабдымны агляд апублікаваны на старонках гістарычнага партала «H-Soz-Kult»[4].

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Код адсутнасці . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 25 снежня 2023.
  2. Акудовіч, Валянцін: Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці. С. 36.
  3. Акудовіч, Валянцін: Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці. С. 126.
  4. Valentin Akudowitsch. V. Akudowitsch: Der Abwesenheitscode // Der Abwesenheitscode. — Berlin: Suhrkamp Verlag, 2013. — ISBN 978-3-518-12665-3.
  • Акудовіч Валянцін // Выдавецтва Галіяфы: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
  • Бабкоў І. Валянцін Акудовіч: (артыкул для слоўніка) // Паміж № 1, 2001.
  • Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Валянціна Акудовіча
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Валянцін Акудовіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?