Бізерта
Горад
Бізерта
بنزرت
| ||||||||||||||||||||
Бізе́рта (фінік.:, лац.: Hippo Diarrhytus, араб. بنزرت) — горад у Тунісе, марскі порт на Міжземным моры. Размешчаны каля мыса Бланко. Самы паўночны горад Туніса, а таксама і ўсёй Афрыкі. Насельніцтва складае 114 тысяч жыхароў (2004).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фінікійская калонія Гіпон Акра (фінік.: 𐤄𐤉𐤁𐤅 𐤀𐤊𐤓𐤀) была заснавана напачатку I стагоддзя да н.э. Порт горада адыгрываў важную, дзякуючы свайму ўнікальнаму геаграфічнаму становішчу.
У XVI стст. Бізерта стала базай піратаў Міжземнамор'я.
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Bizerte_port_1906.jpg/220px-Bizerte_port_1906.jpg)
Да канца XIX стагоддзя горад быў занядбаны, шаша і чыгунка адсутнічалі, марскі порт — засыпаны. З 1891 па 1895 праз пясчаны перашыек быў пракапаны канал, які непасрэдна злучыў Міжземнае мора з возерам Бізерты. На ўтвораным насыпе быў пабудаваны сучасны горад. У 1895 порт быў адкрыты для міжнароднага гандлю. Тады ж ён перайшоў у валоданне Ваенна-марскога флоту Францыі.
У 1961 годзе паміж Францыяй і Тунісам адбыўся ўзброены канфлікт з-за ваенна-марской базы ў Бізерце, вядомы як Бізерцінскі крызіс.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бицерта // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.