For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Будынак венгерскага парламента.

Будынак венгерскага парламента

Славутасць
Будынак венгерскага парламента
47°30′25″ пн. ш. 19°02′44″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Імрэ Штэйндль[d]
Дата заснавання 2 тысячагоддзе
Вышыня 96 м
Сайт parlament.hu/web/orszagh…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак венгерскага парламента (венг.: OrszágházОрсагаз) — рэзідэнцыя парламента Венгрыі на беразе Дуная ў Будапешце. У яго архітэктуры мудрагеліста спляліся элементы неаготыкі на ўзор Вэстмінстэрскага палаца і ўплыў парыжскага боз-ара (тут правобразам мог служыць Атэль-дэ-Віль).

Будаўніцтва будынка парламента было задумана пасля аб'яднання Буды і Пешта ў 1873 годзе. Конкурс выйграў вядомы энтузіяст неаготыкі Імрэ Штэйндль. Участак быў абраны на ўсходнім беразе Дуная паміж двума першымі пастаяннымі мастамі ў Будапешце — ланцужным мостам Сечэні і мостам Маргіт. Будаўніцтва вялося з 1885 па 1904 гады. Па праектах, прадстаўленым на конкурс супернікамі Штэйндля, побач з парламентам на плошчы Лаяша Кошута былі збудаваны Этнаграфічны музей і Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Будынак парламента — самы вялікі ў Венгрыі; у ім 691 памяшканне, 29 лесвіц і 10 дворыкаў. Будынак планаваўся ўзвесці да святкавання 1000-годдзя здабыцця венграмі радзімы ў 1896 годзе, аднак да гэтага часу атрымалася пабудаваць толькі цэнтральную купальную залу. Вышыня цэнтральнага купала складае 27 м, дыяметр купала - 20 м. У флігелях, размешчаных па абодва бакі ад купала, знаходзяцца залы паседжанняў парламента (раней парламент Венгрыі быў двухпалатным). У наш час другая зала паседжанняў выкарыстоўваецца для правядзення канферэнцый. Фасад упрыгожваюць статуі кіраўнікоў Венгрыі і Трансільваніі. Інтэр'еры пышна дэкараваны на сярэднявечны манер з выкарыстаннем мазаічных пано, вітражоў і пазалоты. У гады сацыялістычнага рэжыму шпіль будынка быў увянчаны чырвонай зоркай, падобна вежам Маскоўскага Крамля. У купальнай зале парламента, упрыгожаным 16 статуямі каралёў і кіраўнікоў Венгрыі, з 1 студзеня 2000 года (1100-годдзе дзяржаўнасці Венгрыі) захоўваецца карона святога Стэфана разам са скіпетрам, дзяржавай і мячом. Першыя дваццаць хвілін кожнай гадзіны ля каранацыйных рэгалій стаіць ганаровая варта ў гістарычнай уніформе. Каранацыйная мантыя Святога Іштвана з прычыны сваёй старасці пакінута на захоўванне ў Венгерскім нацыянальным музеі і экспануецца там разам з куфрамі, у якіх захоўваліся каранацыйныя рэгаліі Венгрыі.


  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Будынак венгерскага парламента
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?