For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бранкавічы.

Бранкавічы

Смедараўская крэпасць, адкуль Бранкавічы кіравалі сярэдневяковай Сербіяй

Бра́нкавічы (сербск.: Бранковићи) — апошняя дынастыя кіраўнікоў Сербскай дэспатыі (1427—1459), якая атрымала ўладу ў краіне ў спадчыну ад Лазаравічаў. Некалькі прадстаўнікоў роду прылічаны Сербскай праваслаўнай царквой да ліку святых. З 1464 года на службе ў венгерскай кароны.

Родапачынальнік Младан у 1330-я гады быў ваяводам пры сербскіх царах Стэфане III Дзечанскім і Стэфане IV Душане. Брат Младана, жупан Мікалай, у 1329 годзе кіраваў на поўначы цяперашняй Албаніі. Сын Младана севастакратар Бранка Младанавіч кіраваў Охрыдам у якасці васала цара Ураша V.

Старэйшы сын Бранкі Мікалай Раданя (пам. 1399) ажаніўся з Аленай, сястрой сербскага караля Вукашына і дэспата Углешы. Пасля смерці жонкі і дзвюх дочак прыняў манаства з імем «Раман» у афонскім манастыры Хіландар (1365).

Сын Бранкі Вук Бранкавіч каля 1370 года стаў валадаром вобласці Косава. Вук быў зяцем князя Лазара і ўдзельнічаў у бітве на Косавым полі ў 1389 годзе. У 70-х гадах XIV стагоддзя Вук далучыў да свайго імя дынастычнае імя згаслага роду Няманічаў Стэфан і стаў называць сябе «господином ... северным странам, градовом и землям, Серблем и Греком и Подунаю», пры гэтым ён падпарадкоўваўся свайму цесцю князю Лазару. Каля 1396 года султан Баязід I выгнаў Вука з яго ўладанняў і той памёр у выгнанні 6 кастрычніка 1397 года.

У 1427-56 гг. Сербскай дэспатыяй на правах апошняга ўнука князя Лазара кіраваў Георгій Бранкавіч, спадчыннікам якога ў 1456-59 гг. стаў яго сын ад шлюбу з Ірынай Кантакузінай — Стэфан Бранкавіч, муж Ангеліны Араніці і швагер Скандэрбега. Малодшы брат Стэфана, Лазар Бранкавіч, узяў у жонкі старэйшую сястру Сафіі Палеалог; іх нашчадкі — старэйшыя сярод спадчыннікаў апошніх імператараў Візантыі. Іх дачка выйшла замуж за баснійскага караля Стэфана Тамашавіча. У 1459 годзе Смедараўская крэпасць пала пад ударамі асманскага султана; гэта падзея адзначыла канец кіравання Бранкавічаў і сярэдневяковай сербскай дзяржаўнасці.

Паводле адной з генеалагічных рэканструкцый, апошнімі ў родзе Бранкавіч былі ўнучкі Стэфана — Ганна і Марыя «Дэспатаўны», якія пасля турэцкага нашэсця знайшлі прытулак у Вялікім Княстве Літоўскам, дзе былі выдадзены замуж за праваслаўных князёў Фёдара Сангушку і Івана Вішнявецкага, адпаведна. Заўдавеўшы, сёстры ўступілі ў паўторныя шлюбы з князямі Мікалаем Збаражскім і Аляксандрам Чартарыйскім. Праз маці з роду Якшычаў яны даводзіліся стрыечнымі сёстрамі Ганне Глінскай — бабулі Івана Грознага.


{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бранкавічы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?