For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бойніцы.

Бойніцы

Горад
Бойніцы
Bojnice
Герб
Герб
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1113
Першая згадка
Плошча
19,96 км²
Вышыня цэнтра
298 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
4 996 чалавек (2004)
Шчыльнасць
251 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
046
Паштовы індэкс
972 01
Аўтамабільны код
PD
Афіцыйны сайт
bojnice.sk (славацк.)
Бойніцы на карце Славакіі
Бойніцы (Славакія)
Бойніцы

Бо́йніцы (славацк.: Bojnice, венг.: Bajmóc, ням.: Weinitz) — горад у цэнтральнай Славакіі ў верхавінах ракі Нітра, побач з Пр’евідзай. Насельніцтва — 4983 чалавекі (2005). Бойніцы добра вядомыя турыстычнымі славутасцямі: найстарэйшым заапаркам у Славакіі, найбольш наведваным замкам і адным з найстарэйшых курортаў у Славакіі.

Бойніцкі замак, які стаіць па-над горадам, пабудаваны на траверцінавай скале з натуральнай пячорай. У замку здымаліся шматлікія міжнародныя фільмы, і штогод у ім ладзіцца міжнародны фестываль прывідаў.

Бойніцы знаходзяцца ў верхнім цячэнні ракі Нітра, пад Стражаўскімі гарамі. Іх блізкасць да Пр’евідзы (4 км) дазваляе мець супольную транспартную сістэму. Сярод іншых найбольшых гарадоў — Жыліна (60 км на поўнач) і Трэнчын (65 км на захад).

Першыя пісьмовыя згадкі пра Бойніцы датаваныя 1113 годам, калі ў Зобарскіх актах  (славацк.) згаданы Бойніцкі замак і яго ваколіцы. Акты пішуць і пра будаўніцтва фары. Пад 1244 сустракаюцца дакументаваныя згадкі пра касцёл, што пацвярджае палажэнне горада як цэнтру рэлігійнага жыцця Верхняй Нітры. У 1366 годзе кароль Людовік I надаў Бойніцам гарадскія прывілеі.

У Сярэднявеччы дзеля абароны горада Турзоны і Пальфі ўзвялі вакол Бойніцаў абарончы мур, скончаны ў 1663 годзе. Значэнне Бойніцаў павысіла і пабудова Каралеўскага тракту  (славацк.) з Вены да Сяміграддзя. З 1613 да 1823 года Бойніцы былі адной з паштовых станцый на гэтым тракце.

Развіццё гандлю і рамёстваў стала прычынай утварэння цэхаў, з якіх у 1653 згаданыя цэх шаўцоў, муляраў, сапожнікаў, краўцоў, ткачоў, маляроў, гарбароў і бандароў. На чале горада стаяў рыхтар з 12 сенатарамі, яму дапамагаў пісар і гайдук.

Да 1872 Бойніцы былі гаспадарчым, адміністрацыйным і ваенным цэнтрам рэгіёна; з пачатку XX стагоддзя гэтая роля перайшла да Пр’евідзы. Гарадскія правы былі вернуты ў 1966 годзе.

Паводле перапісу 2001 года, у горадзе пражывала 5006 чалавек. Нацыянальны склад выглядае наступным чынам:

Паводле рэлігійнага складу:

Замак Бойніцы
  • Бойніцкі замак XI стагоддзя, зняты ў мностве фільмаў і серыялаў, штогод у ім ладзіцца Фестываль прывідаў і жахаў
  • Касцёл Святога Марціна XIV стагоддзя, першапачаткова гатычны, з цікавым барочным інтэр’ерам
  • барочная капліца Святога Яна Непамуцкага XVI стагоддзя
  • рэнесансныя і барочныя жылыя дамы на плошчы
  • Бойніцкі заапарк, найбуйнейшы ў Славакіі
  • Ліпа караля Мацея, 700-гадовая вялікалістная ліпа, адно з найстарэйшых дрэваў у Славакіі[1].
  • Пячоры

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bojnická lipa (славацк.)(недаступная спасылка). Katalóg chránených stromov (9 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 26 кастрычніка 2014.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бойніцы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?