For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Замак Блуа.

Замак Блуа

Замак
Блуаскі палац-замак
Château de Blois
47°35′08″ пн. ш. 1°19′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Дэпартамент Луар і Шэр, Блуа
Архітэктурны стыль готыка, французскі рэнесанс[d] і класіцызм
Архітэктар Кален Біяр[d]
Дата заснавання XIII стагоддзе
Будаўніцтва XIII стагоддзеXVII стагоддзе
Статус гістарычны помнік
Сайт chateaudeblois.fr
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўскі замак Блуа (фр.: château de Blois) у французскім дэпартаменце Луар і Шэр — самы буйны па памерах з замкаў Луары, любімая рэзідэнцыя французскіх каралёў Людовіка XII і Францыска I. Замак знаходзіцца ў цэнтры горада Блуа, на правым беразе Луары, і нароўні з іншымі луарскімі замкамі знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

Асноўная частка існуючага палаца-замка была выбудавана ў XV стагоддзі герцагамі Арлеанскімі. Калі адзін з іх уступіў на французскі прастол пад імем Людовіка XII (1498), ён застаўся жыць у Блуа. Яго дачка Клод таксама была прывязана да рэзідэнцыі ў Блуа і настаяла на тым, каб яе муж, Францыск I, вылучыў сродкі на абнаўленне познегатычнага палаца ў духу італьянскага рэнесансу. Пасля смерці каралевы на планах Францыска перабрацца ў Блуа з Амбуаза быў пастаўлены крыж, і рэнесанснае крыло замка засталося недабудаваным.

Канец XVI стагоддзя адзначыўся ў Блуа крывавымі падзеямі. Пры выкрыцці Амбуазскай змовы Гізы павезлі караля ў больш прыдатны на выпадак аблогі Амбуаз. Генрых III заманіў у палац свайго ворага, Генрыха Гіза з братам-кардыналам, дзе яны абодва былі забіты каралеўскімі целаахоўнікамі, а яшчэ праз два тыдні тут памерла Кацярына Медычы. (Турыстам паказваюць яе тайнік для ядаў).

Пры Бурбонах рэзідэнцыя ў Блуа страціла палітычнае значэнне. Людовік XIII выдаліў туды са сталіцы сваю маці, Марыю Медычы. Пазней палацам валодаў яго брат, Гастон Арлеанскі, які даручыў Франсуа Мансару прыбудаваць да палаца пакоі ў найноўшым гусце барока. Гэта праца не была даведзена да канца па прычыне недахопу сродкаў. Напачатку XVIII стагоддзя палац быў адведзены ў распараджэнне польскай каралевы-ўдавы Марысенькі. Луі-Філіп у XIX стагоддзі адрэстаўраваў, нанова мэбляваў і маляўніча дэкараваў спустошаныя за гады рэвалюцыі каралеўскія пакоі.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Замак Блуа
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?