For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Беспарадкі ў Косаве (2008).

Беспарадкі ў Косаве (2008)

Беспарадкі ў Косаве
Частка Пратэсты супраць незалежнасці Косава (2008)
Карта Косава з пазначэннем паўночных раёнах, дзе пераважае сербскае насельніцтва. Дадзеныя вобласці сталі цэнтрамі хваляванняў 2008 года.
Дата 17 лютага19 сакавіка 2008
Месца Рэспубліка Косава Часткова прызнаная дзяржава Рэспубліка Косава / Сербія Непадкантрольны сербскім уладам Аўтаномны край Косава і Мятохія
Прычыны абвяшчэнне незалежнасці Косава
Мэты уз’яднанне Косава з Сербіяй
Характарыстыка • мітынгі[1], байкоты, звальненні, забастоўкі[2][3][4][5][6], непадпарадкаванне[7]
Вынік
  • • навядзенне парадку ў Паўночным Косаве[11]
  • • асобныя здарэнні працягваліся[12][13]
Бакі канфлікту
 Рэспубліка Косава:
  • Паліцыя Косава[11]

Этнічныя групы:

Замежныя сілы:

Арганізацыі:

Этнічныя групы:

Прафесійныя групы:

Страты
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Украіна 1 забіты, 14 параненых[8][9]
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Польшча 27 параненых[8][9]
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый 20 параненых[8][9]

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый некалькі аўтамабіляў пашкоджаны[8][9][10]
НАТА 1 грузавік пашкоджаны[8][9]

Сербія 70 параненых[8][9], некаторая колькасць арыштаваных[20]

Беспарадкі ў Косаве ў 2008 годзе — масавыя беспарадкі, якія рушылі за абвяшчэннем незалежнасці Рэспублікі Косава 17 лютага 2008 года. Хваляванні ініцыявалі косаўскія сербы, што выступалі супраць аддзялення ад Сербіі. Апазіцыйныя сілы спрабавалі захапіць важныя аб’екты інфраструктуры і памежныя заставы. Беспарадкі закранулі ў асноўным Паўночнае Косава, дзе пераважалі сербы.

Напружанасць на поўначы ўзмацнілася, калі 14 сакавіка сербы захапілі будынак суда ААН у Мітравіцы, пасля чаго ў сітуацыю ўмяшаліся сілы НАТА[8].

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Доўгатэрміновая напружанасць паміж албанскім і сербскім насельніцтвам Косава паўплывалі на падзел правінцыі па нацыянальнай прыкмеце ў выніку міжэтнічнага гвалту, кульмінацыяй якога стала Косаўская вайна 1998—1999 гадоў у межах больш шырокіх рэгіянальных Югаслаўскіх войнаў. Баявыя дзеянні скончыліся ваенным умяшаннем НАТА. Замежныя інтэрвенты прымусілі ўлады Югаславіі2006-м яна канчаткова распалася на Сербію і Чарнагорыю) вывесці свае войскі з рэгіёна. Край стаў кіравацца пад міжнародным пратэктаратам. Мясцовыя албанцы змаглі дамагчыся стварэння ўласнай дзяржавы на гэтай тэрыторыі, што ішло ў разрэз з інтарэсамі сербаў, якія не хацелі аддзялення. Абвяшчэнне незалежнасці Косава адбылося 17 лютага 2008 года.

Байкот урада Косава

[правіць | правіць зыходнік]

У адказ на абвяшчэнне незалежнасці Косава, мясцовыя сербы, якія выступалі супраць суверэнітэту рэгіёна, з мэтай барацьбы з косаўскім сепаратызмам і абаронай сербскай абшчыны, стварылі Асамблею косаўскіх сербаў[10]. Сербская Праваслаўная Царква ў Косаве заявіла, што не будзе ўступаць у нейкія кантакты з урадам РК і любой дзяржавай, якая прызнае яе незалежнасць[18].

Пазней прадстаўнік Белграда паведаміў, што Сербія мае намер стварыць «асаблівыя паліцэйскія атрады» ў Косаве, з мэтай утрымаць суверэнітэт над вобласцю[10]. Пасля гэтага ў Паўночным Косаве частка супрацоўнікаў сіл бяспекі спыніла падпарадкоўвацца ўраду ў Прышціне, выконваючы ўказанні толькі сербскага ўладаў[7].

Неўзабаве ў краі больш за 200 супрацоўнікаў паліцыі звольніліся з праваахоўных органаў, адмовіўшыся падпарадковацца ўраду ў Прышціне[5][6].

3 сакавіка байкоты, звальненні і забастоўкі пачаліся ў асяроддзі работнікаў чагунак Косава[2][3][4].

Супрацьстаянне ў Мітравіцы

[правіць | правіць зыходнік]

На наступны дзень пасля абвяшчэння незалежнасці Косава, дзве выбухныя бомбы ў горадзе Мітравіца пашкодзілі некалькі аўтамабіляў ААН. На шчасце, ніхто не пацярпеў[10]. 3 сакавіка па офісе арганізацыі ў паўночнай частцы горада быў адкрыты агонь са снайперскай вінтоўкі, пацярпелых не аказалася[23].

14 сакавіка, пасля правядзення шэрагу мітынгаў, сотні пратэстоўцаў уварваліся ў будынак суда ААН[1]. Перамовы афіцыйных асоб арганізацыі з сербамі аб спыненні пратэстаў і беспарадкаў не ўвянчаліся поспехам, і раніцай 17 сакавіка паліцыя ААН, пры падтрымцы НАТА, штурмавала будынак[21]. Частка пратэстоўцаў была затрымана[20]. Затым рушыў услед шэраг сутыкненняў, якія доўжыліся да поўдня. Адзін паліцыянт ААН з Украіны быў забіты, 70 сербаў і 61 міратворац ААН і вайскоўцаў НАТА былі паранены, адзін аўтамабіль ААН і адзін грузавік НАТА пашкоджаны. Сярод параненых міжнародных сіл было 27 польскіх і 14 украінскіх паліцэйскіх, а таксама 20 французскіх вайскоўцаў. Паліцыя ААН выйшла з паўночнай часткі Мітравіцы, пакінуўшы гэты раён пад кантролем сіл НАТА[8][9].

19 сакавіка паліцыя ААН вярнулася ў паўночную частку Мітравіцы разам з паліцыяй Косава, у той час як вайскоўцы з НАТА ўсё яшчэ кантралявалі бяспеку ў будынку суда і ў цэлым на поўначы Косава. У наступныя дні горад перайшоў пад поўны кантроль Прышціны[11].

Наступныя здарэнні

[правіць | правіць зыходнік]

28 сакавіка паліцэйскі кантрольна-прапускны пункт у паўночнай частцы Косава, на якім працавалі сербскія афіцэры, падвергнуўся абстрэлу з аўтаматычнай зброі. Напад учынены жыхарамі албанскай вёскі Кашутава, на поўнач ад Мітравіцы[12].

26 чэрвеня ў вёсцы Баравойце, недалёка ад горада Камяніца, прадстаўнікі мясцовай абшчыны сербаў і цыган забарыкадавалі дарогу ў знак пратэсту супраць будаўніцтва мячэці, санкцыянаванай мясцовым урадам. Каля 100 албанцаў з другога боку барыкады пачалі закідваць пратэстоўцаў камянямі[13].

Міжнародная рэакцыя

[правіць | правіць зыходнік]
  •  Рэспубліка Косава: Пітэр Фейт, міжнародны грамадзянскі прадстаўнік у Косаве і пасланец ЕС у Косаве, абвінаваціў Сербію ў спробе «сапсаваць адносіны» паміж косаўскімі албанцамі і косаўскімі сербамі. Фейт дадаў, што міжнародная кіруючая група, створаная для кантролю за рэалізацыяй незалежнасці Косава, «не пацерпіць падзелу», таму што «раздзел гэтай краіны не прадугледжаны і не будзе прыняты намі». Прэм’ер-міністр Косава Хашым Тачы заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з Фейтам, што «функцыянаванне паралельных інстытутаў недапушчальна»[17].
  •  ЗША: памочнік дзяржсакратара Даніэль Фрыд заявіў, што рэакцыя Косава на «правакацыі на поўначы» пацвярджае рашэнне ЗША прызнаць Дэкларацыю незалежнасці Косава[15]. Дзяржсакратар Кандаліза Райс заклікала сербскіх лідараў аказаць ціск на сербскую абшчыну ў Косаве, каб пазбегнуць «правакацыйных дзеянняў» пасля сутыкненняў у Мітравіцы 17 сакавіка[14].
  •  Еўрапейскі Саюз: чыноўнікі ЕС заклікалі МААНК забяспечыць бяспеку межаў Косава. Хутка туды прыбыла місія Саюза на чале з міністрам замежных спраў Нідэрландаў Максімам Ферхагенам, які заявіў, што яны хочуць пазбегнуць «мяккага падзелу» дзяржавы[16].
  •  Сербія: прэзідэнт Барыс Тадзіч абвінаваціў міжнародныя сілы ў Косаве ў выкарыстанні «празмернай сілы» і папярэдзіў пра «эскалацыю беспарадкаў на ўсёй тэрыторыі правінцыі» пасля сутыкненняў у Мітравіцы з-за захопу судоў ААН[8]. Прэм’ер-міністр Сербіі Ваіслаў Каштуніца заявіў, што ягоны ўрад праводзіць кансультацыі з Расіяй аб сумесных кроках па спыненні «ўсіх формаў гвалту супраць косаўскіх сербаў», і абвінаваціў НАТА ў «правядзенні сілавой палітыкі супраць Сербіі». Паведамлялася, што крокі могуць уключаць размяшчэнне расійскіх войскаў на поўначы рэгіёну[19]. Міністар па справах Косава Слабадан Самарджыч сказаў пратэстоўцам: «Мы будзем абараняць вас так жа, як мы абараняем сербаў у Сербіі»[20].
  •  Расія заклікала аднавіць перамовы аб статусе Косава, заявіўшы, што беспарадкі былі вынікам аднабаковага абвяшчэння незалежнасці гэтай тэрыторыі[21].
  •  ААН: Генсек Пан Гі Мун асудзіў напады на сілы ААН і НАТА пасля сутыкненняў 17 сакавіка і заклікаў «усе абшчыны праяўляць спакой і стрыманасць»[16].
  •  Балгарыя: Міністэрства замежных спраў Балгарыі выступіла з заявай, у якім выказала занепакоенасць беспарадкамі і заклікала сербаў у Косаве пазбягаць гвалту[24].
  •  Аўстрыя: Міністр замежных спраў Урсула Пласнік заклікала ўлады Сербіі і косаўскіх сербаў садзейнічаць бяспекі ў рэгіёне, дадаўшы: «Урад Сербіі неаднаразова абяцаў ўстрымлівацца ад гвалту як палітычнага інструмента»[25].
  •  Боснія і Герцагавіна: Міларад Додзік, прэм’ер-міністр Рэспублікі Сербскай, заявіў, што прымяненне сілы супраць сербскіх дэманстрантаў у паўночнай частцы Косава было «недарэчным, якой бы ні была прычына для гэтага»[22].
  1. а б "Kosovo Serbs seize UN courthouse". BBC News. 2008-03-14. Архівавана з арыгінала 2008-03-17. Праверана 2008-03-14.
  2. а б в "Serb railway workers stop train in northern Kosovo". Xinhua. 2008-03-03. Архівавана з арыгінала 2012-10-17. Праверана 2008-03-03.
  3. а б в "UN 'reclaims' Kosovo rail line". BBC News. 2008-03-05. Архівавана з арыгінала 2008-03-09. Праверана 2008-03-07.
  4. а б в "No agreement between Serbian Railways, UNMIK". B92. 2008-03-06. Архівавана з арыгінала 2008-03-11. Праверана 2008-03-07.
  5. а б в "Serb police officers in Kosovo demand return to UNMIK command". Southeast European Times. 2008-03-02. Архівавана з арыгінала 2008-03-24. Праверана 2008-03-03.
  6. а б в "Kosovo Serb Police 'Intimidated'". Balkan Insight. 2008-03-06. Архівавана з арыгінала 2012-05-31. Праверана 2010-10-20.
  7. а б в "Serb police in Kosovo reject Albanian command". Reuters. 2008-02-29. Архівавана з арыгінала 2020-11-21. Праверана 2008-03-03.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н "Kosovo clashes force UN pullout". BBC News. 2008-03-17. Архівавана з арыгінала 2008-03-19. Праверана 2008-03-17.
  9. а б в г д е ё ж "UN officer dies after Kosovo riot". BBC News. 2008-03-18. Архівавана з арыгінала 2008-03-19. Праверана 2008-03-18.
  10. а б в г д е "Serbs bid for Bosnia-style division in Kosovo". Reuters. 2008-02-29. Архівавана з арыгінала 2020-11-22. Праверана 2008-03-03.
  11. а б в "UN police back in north Mitrovica". BBC News. 2008-03-19. Праверана 2008-03-19.
  12. а б в г "Shots fired at Kosovo Serb police in tense north". Reuters. 2008-03-28. Архівавана з арыгінала 2008-04-03. Праверана 2008-03-28.
  13. а б в г "Clashes as Kosovo Serbs Protest Mosque". Balkan Insight. 2008-06-26. Архівавана з арыгінала 2012-06-03. Праверана 2010-10-20.
  14. а б "Rice urges Serbian leaders to rein in Kosovo Serbs". Agence France Presse. 2008-03-17. Архівавана з арыгінала 2008-03-21. Праверана 2008-03-17.
  15. а б "US condemns Serb "provocations" in north Kosovo". Reuters. 2008-03-07. Архівавана з арыгінала 2008-03-13. Праверана 2008-03-07.
  16. а б в John, Mark (2008-03-10). "EU urges U.N. to step up Kosovo-Serbia security". Reuters. Архівавана з арыгінала 2008-03-15. Праверана 2008-03-10.
  17. а б "Serbia trying to split Kosovo communities-EU envoy". Reuters. 2008-03-03. Архівавана з арыгінала 2008-03-05. Праверана 2008-03-03.
  18. а б "Church in Kosovo cuts ties with Priština, EULEX". B92. 2008-03-03. Архівавана з арыгінала 2008-03-04. Праверана 2008-03-03.
  19. а б "Serbia says working with Russia on Kosovo response". Reuters. 2008-03-17. Архівавана з арыгінала 2008-03-21. Праверана 2008-03-17.
  20. а б в г Radovanovic, Radul (2008-03-17). "Peacekeepers battle Serbs in Kosovo". Associated Press. Yahoo News. Архівавана з арыгінала 2008-03-22. Праверана 2008-03-18.
  21. а б в "UN police forced out of Kosovo town after clashes". Agence France Presse. 2008-03-17. Архівавана з арыгінала 2008-03-22. Праверана 2008-03-17.
  22. а б "Bosnia Serb Head Slams Kosovo 'Force'". Balkan Insight. 2008-03-18. Архівавана з арыгінала 2012-06-03. Праверана 2010-10-20.
  23. "Shots Fired At North Kosovo UN Office". Balkan Insight. 2008-03-03. Архівавана з арыгінала 2012-06-03. Праверана 2010-10-20.
  24. "Bulgaria voices concerns with developments in northern Kosovo". Xinhua. 2008-03-17. Архівавана з арыгінала 2008-03-22. Праверана 2008-03-17.
  25. "World powers call for calm after deadly Kosovo clashes". Agence France Presse. 2008-03-18. Архівавана з арыгінала 2008-03-19. Праверана 2008-03-18.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Беспарадкі ў Косаве (2008)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?