Бернарда Альберта Усай
Берна́рда Альбе́рта Уса́й (Хусей, ісп.: Bernardo Alberto Houssay, 10 красавіка 1887, Буэнас-Айрэс — 21 верасня 1971) — аргенцінскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Член Аргенцінскай нацыянальнай акадэміі медыцыны, Нацыянальнай АН Буэнас-Айрэса. Доктар навук (1910), прафесар (1912). З’яўляецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1947 «за адкрыццё ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы». Ён падзяліў прэмію з Карлам і Герці Коры, якія адкрылі каталітычнае ператварэнне глікагену.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў універсітэт Буэнас-Айрэса (1907). З 1915 года ў Інстытуце бактэрыялогіі, з 1919 года ва ўніверсітэце Буэнас-Айрэса. Навуковыя працы па вывучэнні дзейнасці эндакрынных залоз. Адкрыў ролю гармонаў гіпофіза ў рэгуляцыі вугляводнага абмену, развіцці цукровага дыябету.
Зноскі
- ↑ а б Bernardo Alberto Houssay // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bernardo Alberto Houssay // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/houssay.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Бернарда Усая на сайце Нобелеўскага камітэту (англ.).
- Нобелеўская лекцыя Бернарда Усая (англ.).
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
---|---|---|---|---|
Генеалогія і некрапалістыка | ||||
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.