For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Беларуская служба Польскага радыё.

Беларуская служба Польскага радыё

Беларуская служба Польскага радыё
Тып радыёстанцыя
Размяшчэнне Варшава (Польшча)
Ключавыя постаці Ніна Баршчэўская (кіраўнік)
Матчына кампанія Польскае Радыё
Сайт radyjo.net/4

Беларуская служба Польскага радыё вяшчае на беларускай мове з тэрыторыі Польшчы, уваходзіць у структуру Радыё Палонія — Праграмы для Замежжа грамадскага Польскага радыё.

Беларуская служба Польскага радыё заснавана 13 студзеня 1992, але першая перадача на беларускай мове выйшла ў эфір ужо 15 снежня 1991.

Паступова павялічыўся эфірны час: з 25 хвілін у першы год дзейнасці да 2,5 гадзін. Апрача кароткіх хваляў перадачы стала магчыма слухаць па спадарожніку і праз Інтэрнэт. Перадачы таксама рэтранслююцца станцыямі ў Літве.

У першы перыяд дзейнасці Беларуская служба Польскага радыё інфармавала слухачоў у Беларусі перадусім пра найважнейшыя падзеі з розных галін жыцця польскай дзяржавы, пра польска-беларускія ўзаемадачыненні, пра сітуацыю нацыянальных меншасцяў: беларускай у Польшчы і польскай у Беларусі. Разам са зменаю палітычнай сітуацыі ў Беларусі, з прыходам да ўлады прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, служба ўзяла на сябе дадатковы абавязак — паведамлення пра падзеі ў Беларусі ды пра трактоўку беларускіх уладаў міжнароднай грамадскай думкаю. Некаторая частка эфірнага часу прызначаецца таксама дасягненням беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе.

Беларуская служба Польскага радыё імкнецца наладзіць супрацоўніцтва з іншымі СМІ, якія працуюць на беларускай мове. У прыватнасці, ідзе супольная праца з Рэдакцыяй нацыянальных меншасцяў Радыё Беласток. Ажыццяўляліся агульныя праекты і з медыямі ў Беларусі: з радыёстанцыяй «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2», Радыё «Сталіца», а таксама з Беларускай службай Радыё «Свабода», з недзяржаўнай прэсай у Беларусі.

У склад рэдакцыі ўваходзяць: Анна Задрожна, Валера Саўко, Яланта Смялоўская, Тамаш Саевіч, Эльвіра Богдан-Сянкевіч, Наталля Грышкевіч-Шымковяк, Дзмітрый Гурневіч, Алена Пытэль, кіраўнік — Ніна Баршчэўская. Польскае Радыё мае сваіх карэспандэнтаў у абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Вільні.

Праграмы Беларускай службы Польскага радыё закранаюць пытанні палітыкі, эканомікі, адукацыі, культуры. Наладжана двухбаковая сувязь са слухачамі. Служба выдае бюлетэнь «Камунікат».

Дэклараванай місіяй Беларускай службы Польскага радыё з’яўляецца ліквідаваньня інфармацыйнай блакады ў Беларусі, прыбліжэнне вобразу сучаснай Польшчы, выхаванне пашаны да нацыянальных беларускіх традыцый, гісторыі і культурнай спадчыны.

Перадачы Беларускай службы Польскага радыё для замежжа выходзяць у эфір на кароткіх хвалях а 16.30 і 19.30 паводле беларускага часу (адпаведныя частаты: 7180, 6035 і 6060 kHz).

  • Баршчэўская Н. Удзел Беларускай рэдакцыі Польскага радыё ў працэсе будаваньня новых польска-беларускіх адносінаў // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2. Мн., 1997.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Беларуская служба Польскага радыё
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?