For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Баранавічы-Палескія.

Баранавічы-Палескія

Станцыя
Баранавічы-Палескія
Беларуская чыгунка
Чыгуначны вакзал
Чыгуначны вакзал
Аддзяленне чыг. Баранавіцкае аддзяленне
Аператар БЧ
Дата адкрыцця 1884
Код у АСКЧТ 138901
Код у «Экспрэс-3» 2100010
Баранавічы-Палескія (Беларусь)
Баранавічы-Палескія
Баранавічы-Палескія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вакзал у 1914-1915 гг.
Вакзал у 1915-1918 гг.
Цягнік-помнік на прывакзальнай плошчы

Бара́навічы-Палескія (трансліт.: Baranavičy-Palieskija, руск.: Барановичи-Полесские)[1] — станцыя Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў горадзе Баранавічы (Брэсцкая вобласць).

Станцыя пачала працу 30 снежня 1884 года разам з чыгункай Вільня — Ліда — Баранавічы — Лунінец — Пінск, у 1886 годзе дабудавана лінія Беласток — Ваўкавыск — Баранавічы.

Першы будынак вакзала быў драўляны, пабудаваны ў 1884 годзе. У 1899 годзе на месцы драўлянага быў пабудаваны каменны будынак вакзала.

Пасля ўваходжання чыгункі ў кіраванне Палескай чыгункі станцыя атрымала назву Баранавічы Палескай чыгункі (да гэтага – Баранавічы Вільна-Ровенскай чыгункі).

У паўднёвай частке станцыі са снежня 1885 г. знаходзіліся аб'екты Чыгуначнай брыгады. Тут знаходзіліся штаб, упраўленне і адзін батальён брыгады. Каля станцыі быў пабудаваны вучэбны ваенны чыгуначны палігон. Ён уяўляў сабой чыгуначную лінію даўжынёй каля 7 км, меў паравознае дэпо, паваротнае кола, майстэрні і некалькі станцый. Абсталяванне палігону абыйшлося ў велізарную на той час суму – 311 000 ру­блёў.

Са станцыяй звязаны падзеі рэвалюцыі 1905 года.

«В местечке Барановичи солдаты железнодорожной бригады отбивают арестованных. Полная забастовка Полесских железных дорог... все уезды объяты беспорядками. Войск почти нет. На митинге в Барановичах солдаты сорвали погоны генерала Артемьева и побили его», — такой была тэлеграма 12 снежня 1905 года, якую адправілі ў Петербург на адрас міністэрства ўнутраных спраў. З сакрэтнага паведамлення ў дэпартамент паліцыі становіцца зразумела, што рэвалюцыйнае выступленне салдат Чыгуначнай брыгады было спынена войскамі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Арлова, і ўжо 15 снежня рух па чыгунцы быў адноўлены. Далей былі арышты і ваенных, і грамадзянскіх удзельнікаў страйка.

Пры адыходзе Рускай імператарскай арміі ў верасні 1915 года быў узарваны.

Падчас акупацыі горада нямецкімі і аўстра-венгерскімі войскамі быў часткова адноўлены.

Цяперашні будынак вакзала ўзведзены ў 1947 годзе.

Каля будынка вакзала захаваліся шэраг будынкаў грамадзянскана прызначэння пачатку ХХ ст., устаноўлены помнік-паравоз, мемарыяльны знак, прысвечаны падзеям 1905 года.

Чыгуначныя напрамкі на Гродна, Ліду, Лунінец і Слуцк, электрацягнікоў — на Мінск і Брэст. Чатыры пасажырскія пероны на два бакі.

У будынку вакзала

[правіць | правіць зыходнік]
  • касы
    • міжгародняя
    • міжнародная
    • прыгарадная
  • даведка
  • зала чакання
  • перагаворны пункт
  • міні-кавярня
  • магазін прадуктаў
  • аддзел міліцыі
  • прыбіральня
  • кіёскі
Баранавічы-Палескія (1905)[1]

Зноскі


Вакзал у 1920-23 гг.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Баранавічы-Палескія
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?