For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бактэрыі.

Бактэрыі

Бактэрыі

Escherichia coli
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bacteria

Надтыпы і тыпы
  • Тып Actinobacteria
  • Тып Aquificae
  • Надтып група Bacteroidetes/Chlorobi
  • Тып Caldiserica
  • Надтып група Chlamydiae/Verrucomicrobia
  • Тып Chloroflexi
  • Тып Chrysiogenetes
  • Тып CyanobacteriaЦыанабактэрыі
  • Тып Deferribacteraceae
  • Тып Deinococcus-Thermus
  • Тып Dictyoglomi
  • Тып Elusimicroba
  • Надтып група Fibrobacteres/Acidobacteria
  • Тып Firmicutes
  • Тып Fusobacteria
  • Тып Gemmatimonadetes
  • Тып Nitrospirae
  • Тып Planctomycetes
  • Тып Proteobacteria
  • Тып Spirochaetes
  • Тып Synergistetes
  • Тып Tenericutes
  • Тып Thermodesulfobacteria
  • Тып Thermotogae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  202421
NCBI  2
EOL  288
MB  562108

Бактэрыі (Bacteria або Eubacteria) — царства пракарыятычных арганізмаў. Вывучэннем бактэрый займаецца навука бактэрыялогія.

Вядома больш за 2000 відаў, якія належаць да пракарыётаў, што не маюць аформленага клетачнага ядра. У сучаснай класіфікацыі на аснове сукупнасці марфалагічных, культуральных і фізіёлага-біяхімічных прыкмет усіх бактэрый падзяляюць на эўбактэрыі (сапраўдныя бактэрыі) і архебактэрыі.

Будова бактэрый

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта мікраскапічныя, часцей за ўсё аднаклетачныя арганізмы, якія маюць клеткі рознай формы і памераў. Вядома некалькі асноўных форм бактэрыяльных клетак. Акруглыя або авальныя клеткі — гэта кокі. Кокі могуць быць злучаны папарна або ў ланцужкі, а іх групы могуць мець выгляд шчыльных пачкаў або вінаграднай гронкі. Прамыя, выцягнутыя ў даўжыню бактэрыі — палачкі, бацылы, кластрыдыі, псеўдаманады. Падобныя на палачкі, але з адным выгнутым канцом — гэта вібрыёны, а выгнутыя па ўсёй даўжыні — спірылы, спірахеты. Дыяметр бактэрый 0,1—10 мкм, даўжыня 1—20 мкм, а ніткаватыя шматкяетачныя бактэрыі дасягаюць 50—100 мкм.

Будова бактэрыі — 1. Пілі, 2. Плазмід, 3. Рыбасомы, 4. Цытаплазма, 5. Плазмалема, 6. Клетачная сценка, 7. Капсула, 8. Нуклеоід, 9. Жгуцік

Клетка бактэрый складаецца з абалонкі і ўнутрыклетачнага змесціва. Абалонку клетак бактэрый складаюць цытаплазматычная мембрана і клетачная сценка. Галоўным умацавальным рэчывам клетачнай сценкі бактэрый з’яўляецца мурэін. Дзякуючы клетачнай сценцы клеткі бактэрый захоўваюць сваю форму і вытрымліваюць высокі асматычны ціск.

У некаторых відаў бактэрый звонку ад клетачнай сценкі можа быць яшчэ адзін слой абалонкі, які называецца капсулай. Рэчывы капсулы злучаны менш трывала, чым у клетачнай сценцы, і ўтвараюць слізістую масу. Капсула ахоўвае клетку ад высыхання або (у хваробатворных бактэрый) ад згубнага ўздзеяння клетак крыві чалавека і жывёл.

Бактэрыі бываюць рухомыя і нерухомыя. У рухомых бактэрый ёсць адзін або некалькі жгуцікаў. Жгуцік уяўляе сабой тонкую ніць, ніжняя частка якой замацавана ў цытаплазматычнай мембране і клетачнай сценцы. Тая частка жгуціка, якая выступае вонкі, па даўжыні перавышае даўжыню ўсёй клеткі. Яна можа вельмі хутка круціцца і адштурхоўваць вадкасць так, каб клетка магла плысці.

У састаў бактэрыяльнай клеткі таксама ўваходзяць цытаплазма, арганоіды і адна храмасома, якія знаходзяцца пад абалонкай.

Цытаплазма ўяўляе сабой вязкую вадкасць, якая складаецца з вады і раствораных у ёй рэчываў. У ёй адсутнічаюць арганоіды, у састаў якіх уваходзяць мембраны. Ёсць толькі дробныя немембранныя арганоіды, якія служаць месцам утварэння найбольш важных для жыцця клеткі рэчываў — бялкоў. У адной бактэрыяльнай клетцы знаходзіцца некалькі дзясяткаў тысяч такіх арганоідаў.

У бактэрый адсутнічае клетачнае ядро. Таму адзіная храмасома бактэрый размяшчаецца непасрэдна ў цытаплазме.

Жыццядзейнасць бактэрый

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле спосабу жыўлення вылучаюць аўтатрофы і гетэратрофы. Большую частку вядомых навуцы відаў бактэрый складаюць гетэратрофы. Частка гетэратрофных бактэрый селяцца побач і выкарыстоўваюць арганічныя рэчывы, якія яны выдзяляюць. Калі такое сумеснае пражыванне пэўнага віду бактэрый з арганізмамі іншых відаў з’яўляецца пастаянным, яно называецца сімбіёзам. Бактэрыі-сімбіёнты могуць выкарыстоўваць арганічныя рэчывы іншых арганізмаў і наносіць ім шкоду. Такія бактэрыі называюцца паразітамі. Прыкладамі бактэрый-паразітаў з’яўляюцца ўсе віды хваробатворных бактэрый. Часам абодва ўзаемадзейныя арганізмы могуць атрымліваць карысць ад сімбіёзу. Прыкладам гэтаму могуць быць узаемаадносіны бактэрый з некаторымі раслінамі. Бактэрыі, якія жывуць у каранях гароху або канюшыны, атрымліваюць ствараемыя гэтымі раслінамі арганічныя рэчывы; у сваю чаргу, бактэрыі ператвараюць атмасферны азот у рэчывы, карысныя для раслін.

Большая частка бактэрый спажываюць арганічныя рэчывы адмерлых арганізмаў або іх частак. Выкарыстоўваючы арганічныя рэчывы, якія ў іх утрымліваюцца, як пажыўныя, бактэрыі ператвараюць гэтыя рэчывы ў неарганічныя. Такія мікраарганізмы называюцца сапратрофамі.

Некаторыя аўтатрофы выкарыстоўваюць энергію, што вызваляецца пры акісленні неарганічных рэчываў. Такія бактэрыі насяляюць глебу, дно балот, азёр і мораў, а таксама гарачыя крыніцы, якія б’юць з-пад зямлі побач з вулканамі. Значна шырэй распаўсюджаны ў прыродзе аўтатрофныя бактэрыі, якія, падобна да раслін, выкарыстоўваюць для свайго існавання сонечнае святло. Таму яны насяляюць не дно, а верхнія слаі вадаёмаў. Найбольш распаўсюджанымі сярод іх з’яўляюцца цыянабактэрыі.

Залежна ад тыпу дыхання бактэрый падзяляюць на аэробы і анаэробы. Для некаторых відаў бактэрый неабходны кісларод. Аднак вядомы і такія віды, для якіх прысутнасць кіслароду згубная. Яны пасяляюцца на вялікіх глыбінях у акіянах або глыбока пад зямлёй у нафтавых і газавых радовішчах. Але больш за ўсё ў прыродзе такіх відаў бактэрый, якія могуць у залежнасці ад умоў выкарыстоўваць для дыхання кісларод або абыходзіцца без яго.

Палачка E. coli, якая дзеліцца

Размнажаюцца бактэрыі пры дапамозе бінарнага дзялення. Клеткі бактэрый вельмі маленькія і маюць простую будову, таму яны размнажаюцца хутчэй за ўсіх арганізмаў. Калі неабходныя для жыцця ўмовы максімальна спрыяльныя, кожная бактэрыя можа ператварацца ў дзве такія ж клеткі кожныя 20 мін. За гэты час клетка дасягае сваіх максімальных памераў, і ў ёй падвойваецца храмасома. Адначасова з гэтым у клетцы назапашваюцца рэчывы, неабходныя для фарміравання перагародкі ў цэнтральнай частцы.

Некаторыя бактэрыі ўтвараюць споры, калі ўмовы для жыцця бактэрый у месцах іх рассялення пагаршаюцца (становіцца занадта холадна або суха ці расходуюцца ўсе пажыўныя рэчывы). Для гэтага ўнутры іх клетак вакол храмасомы і невялікай колькасці цытаплазмы, якая да яе прылягае, утвараецца вельмі тоўстая абалонка. Пасля гэтага клетка разбураецца, а пакрытая абалонкай храмасома застаецца. У стане споры бактэрыі не дыхаюць і не жывяцца, але пры гэтым застаюцца жыццяздольнымі сотні гадоў. Трапіўшы ва ўмовы, спрыяльныя для жыцця бактэрый, такія споры зноў становяцца звычайнымі клеткамі. Бактэрыяльныя споры (гл. таксама споры) не з’яўляюцца прыстасаваннем для размнажэння: з адной актэрыяльнай клеткі атрымліваецца адна спора, а з адной споры — толькі адна бактэрыяльная клетка. Спораўтварэнне ў бактэрый — гэта спосаб выжывання ў неспрыяльных умовах і адзін са спосабаў рассялення.

Распаўсюджанне бактэрый

[правіць | правіць зыходнік]

Бактэрыі — гэта вельмі старажытныя арганізмы. Яны, напэўна, з’явіліся на Зямлі каля 3 млрд гадоў таму.

Часцей за ўсё бактэрый можна сустрэць там, дзе многа адмерлага арганічнага рэчыва. Узровень кіслароду ў такіх месцах можа быць вельмі нізкім або ўвогуле нулявым. Перш за ўсё гэта глеба. Бактэрыям для жыцця падыходзіць толькі вільготная глеба. Дзякуючы малым памерам бактэрыі могуць існаваць у найтанчэйшых плеўках вады, якія пакрываюць камячкі глебы. Менавіта тут умовы для жыцця бактэрый-сапратрофаў найбольш спрыяльныя. У некаторых выпадках колькасць бактэрый можа дасягаць 100 млн клетак у 1 г глебы.

Вельмі многа бактэрый у вадаёмах, куды з патокамі дажджавой вады трапляюць арганічныя рэчывы з глебы. Тут таксама назапашваюцца арганічныя рэчывы водных арганізмаў. У вадаёмах колькасць гетэратрофных бактэрый залежыць ад колькасці пажыўных рэчываў, а аўтатрофных цыянабактэрый — ад колькасці святла, якое пранікае ў ваду. Як правіла, у вадзе адкрытага прыроднага вадаёма бактэрый у 10—100 разоў менш, чым у глебе.

Бактэрыі-сімбіёнты, што жывуць на паверхні або ўнутры іншых арганізмаў, выкарыстоўваюць вільгаць, якая заўсёды ў іх ёсць. Таму і тут колькасць бактэрый можа быць вельмі вялікай. Напрыклад, у тоўстым кішэчніку чалавека і жывёл, куды трапляюць не да канца ператраўленыя часцінкі ежы, колькасць мікраарганізмаў можа быць у 10 разоў большай, чым у глебе.

Значэнне ў прыродзе

[правіць | правіць зыходнік]

Бактэрыі ўдзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе, ачышчэнні асяроддзя ад арганічных рэшткаў, фарміраванні структуры і ўрадлівасці глебы; падтрымліваюць запасы вуглякіслага газу ў атмасферы. Выкарыстоўваюцца ў харчовай, мікрабіялагічнай, хімічнай і іншых галінах прамысловасці. Патагенныя (хваробатворныя) бактэрыі — узбуджальнікі хвароб раслін, жывёл і чалавека.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бактэрыі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?