Арлоўка (Кыргызстан)
Арлоўка
|
Арлоўка — горад у Кемінскім раёне Чуйскай вобласці Кыргызстана. Размешчаны на паўночным схіле Кіргізскага хрыбта, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Быстроўка (на лініі Бішкек — Балыкчы). Самы высокі яго пункт — 1160 метраў над узроўнем мора.
Горад стаіць на конусе вынасу рэчкі Талды-Булак. Сярэдняя тэмпература ліпеня — 20-25 °C, студзеня — 5-9 °C марозу.
Зноскі
- ↑ census of Kyrgyzstan 2009
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.