For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Апалін Паўлавіч Гофмёйстар.

Апалін Паўлавіч Гофмёйстар

Апалін Паўлавіч Гофмёйстар
Нараджэнне 1825
Смерць 1 ліпеня 1890(1890-07-01)
Месца пахавання
Бітвы

Апалін (Апалон) Паўлавіч Гофмёйстар[1] (1825, Брэст[2] або Шастакова Брэсцкага павета — 1 ліпеня 1890[3], Кракаў) — дзеяч польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў[2], мемуарыст[4].

Паходзіў з пратэстанцкага нямецкага роду[5][6] сям’і рускага афіцэра Паўла Гофмёйстара[7][8]. Бацька — палкоўнік расійскага войска Павел Гофмёйстар, маці паходзіла з Курляндыі, з роду баронаў Штакельбергаў, была пратэстанткай. Сын Гофмёйстараў, аднак, як і бацька, быў ахрышчаны каталіком, хоць пазней, з прагматычных мэтаў, бацька намаўляў яго стаць пратэстантам. У хуткім часе пасля нараджэння Апаліна сям’я Гофмёйстараў пераехала ў Сімбірск, дзе бацька каля шасці гадоў служыў паліцмайстарам. Пасля смерці ўладальніка в. Шастакова расійскага генерала Альберга, які прыходзіўся дзядзькам маці Апаліна Гофмёйстара, сям’я вярнулася на радзіму. Бацька з маленства выхоўваў свайго сына ў спартанскім духу.

Скончыў Варшаўскую гімназію і вучыўся ў Берлінскім універсітэце, дзе быў членам студэнцкага канспіратыўнага гуртка[4][9]. Вучобу ва ўніверсітэце не скончыў.

У 1845 актыўна далучыўся да дзейнасці студэнцкага гуртка, праз год з’ехаў на Літву дзеля падрыхтоўкі паўстання. Жыў ва ўладаннях бацькоў у Шастакове Брэсцкага павета.

У 1846 супрацоўнічаў з Каралем Лібельтам  (руск.), удзельнічаў у змове з мэтай падняць паўстанне ў Беларусі. За гэту спробу арыштаваны ў тым жа годзе[7][8][10] і атрымаў вырак два гады турэмнага зняволення па гэтак званай «справе Рэра». У 1848 годзе публічна ганьбаваны ў Вільні і сасланы ў арыштанцкія роты ў Орскай крэпасці  (укр.), дзе сядзеў адначасна з Тарасам Шаўчэнкам. Тамсама сустракаўся з Зігмунтам Серакоўскім[8][9]. Пасля перасланы ў Арэнбург[2].

Пасля абвяшчэння Аляксандрам II царскай амністыі ў 1857 годзе вярнуўся на радзіму. З канца 1850-х гадоў жыў у маёнтку Шастакове Брэсцкага павета, які ўспадкаваў ад бацькоў, пад таемным наглядам паліцыі. Да 1861 года да яго маёмасці ставіліся і сяляне, якія жылі ў маёнтку. Вядома, што А. Гофмёйстар прыязна і спачувальна ставіўся да іх[2], намагаўся іх вызваліць[9]. Адчыніў школу для вясковых дзяцей і заняўся сельскай гаспадаркай[11]. Пасля адмены прыгоннага права юрыдычная сітуацыя была складанай, таму за свой рахунак ён ажыццявіў фіктыўны продаж кожнага ўчастка сялянскай сям’і. Сяляне яго любілі і паважалі[7][8].

Быў блізкім сябрам, суседам і паплечнікам Рамуальда Траўгута[8][12][13]. Ён браў актыўны ўдзел у нацыянальных арганізацыях і гродзенскіх паўстанцкіх арганізацыях. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў быў прызначаны цывільным ваяводскім кіраўніком паўднёвага Гарадзенскага, пасля Берасцейскага ваяводства[2][7][8][13]. Супрацоўнічаў з Кастусём Каліноўскім.

У 1864 годзе арыштаваны і сасланы на катаргу ў Сібір[2][8]. Адбываў кару спачатку ва Усоллі-Сібірскім, пасля ў Табольску. У 1868 годзе паводле царскага маніфесту ён пасяліўся ў Іркуцку і даваў там урокі музыкі[8]. У 1873 дзякуючы спрыянню аўстрыйскага пасольства вызвалены і атрымаў эміграцыйны пашпарт без права вяртання ў Расійскую імперыю)[7][8].

З 1870-х гадоў жыў у Галіцыі[2], спачатку ў Бродах, а потым у Кракаве[14]. Навернуты з пратэстанцтва ў каталіцтва айцом Вацлавам Навакоўскім.

Памёр у Кракаве 1 ліпеня 1890 года[7][8]. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках там жа[15].

Вядома частка яго мемуараў у выглядзе ліста да А. Гілера (1882)[4][16]:

  • Из письма А. Гиллеру // Общественно-политическое движение на Украине в 1863—1864 гг. Киев, 1964
  1. ГОФМЁЙСТАР Апалін (Апалон) Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. а б в г д е ё Гофмейстер Аполлин Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167-168. — 737 с.
  3. Оренбургская биографическая энциклопедия (руск.). Библиотека :: Энциклопедии. История Оренбуржья (1 чэрвеня 2012).
  4. а б в ГОФМЕЙСЦЕР Апалін Паўлавіч
  5. Jean-Baptiste Bouchaud: MIŁOŚĆ ZA MIŁOŚĆ - Życie zakonne św. Rafała Kalinowskiego Rozdział VIII (польск.)(недаступная спасылка). Polska Katolicka Witryna Marii Teresy Tuszyńskiej (1 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 27 сакавіка 2019.
  6. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom XV cz.2 - wynik wyszukiwania - DIR (польск.). dir.icm.edu.pl. Праверана 17 лістапада 2018.
  7. а б в г д е Hofmeister Apollo (1825-1890) - Biblioteka Genealogii Polaków (польск.). genealogia.okiem.pl. Праверана 17 лістапада 2018.
  8. а б в г д е ё ж з і Jakub Gieysztor. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857-1865. T. 1. nakł. Tow. Udz. "Kurjer Litewski" (1 верасня 1913).
  9. а б в Генадзь Кісялёў. Апалін Гофмейстар Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. № 95-96.
  10. Bolesław Limanowski  (руск.). Historia ruchu rewolucyjnego w Polsce(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018.
  11. Шестаково (Каменецкий район) (руск.). Каменетчина — Беларусь в лучшем виде (1 чэрвеня 2012).
  12. Bolesław Limanowski  (руск.). Romuald Traugutt. Warszawa: J. Mortkowicz  (англ.) (1 верасня 1920).
  13. а б Marian Dubiecki. Romuald Traugutt i jego dyktatura podczas powstania styczniowego 1863-1864. Kijów: L. Idzikowski  (руск.) J. Czokołow (1 верасня 1911).
  14. Hofmeister — w największej bazie powstańców styczniowych (польск.). Dynamiczny Herbarz Rodzin Polskich (1 чэрвеня 2012).
  15. Spis osób pochowanych na Cmentarzu Rakowickim w Krakowie (osoby pochowane do 1939 r.)(недаступная спасылка). — «547.Hofmeister Apolin (1825-1890), powstaniec 1863/4, zesłaniec, powstańczy wojewoda brzesko-litewski, kw. Fc.»  Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2019.
  16. Из письма А. Гиллеру // Общественно-политическое движение на Украине в 1863-1864 гг. / Введ. В. Д. Королюка и Г. И. Марахова, с. V-XXI. Ред. коллегия: В. Королюк и др.. — Київ: Вид. Акад. наук УРСР, 1964.
  • Dubiecki M. Apolin Hofmeister, naczelnik wojewódstwa brzesko-litewskiego w powstaniu styczniowem // Ateneum Wileñskiе. 1923, № 2; ЭГБ, т. 3.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Апалін Паўлавіч Гофмёйстар
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?