For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Апалон-12.

Апалон-12

Апалон-12
Палётныя даныя карабля
Ракета-носьбіт Сатурн-5 SA-507
Стартавая пляцоўка Касмічны цэнтр Кенэдзі комплекс 39А, Фларыда, ЗША
Запуск 14 лістапада, 1969
16:22:00 GMT
Пасадка 24 лістапада, 1969
20:58:24 GMT
Працягласць палёту 10 дзён 4 гадзіны 25 хвілін 24 секунды
Маса камандны модуль 28838 кг
месяцавы модуль 15235 кг
NSSDC ID 1969-099A
NORAD ID 04225
Палётныя даныя экіпажа
Членаў экіпажа 3
Пазыўны «Янкі Кліпер» / «Інтрэпід»
Фатаграфія экіпажа
злева направа: Чарлз Конрад, Рычард Гордан, Алан Бін

злева направа: Чарлз Конрад, Рычард Гордан, Алан Бін

Звязаныя экспедыцыі
Папярэдняя Наступная
Апалон-11 Апалон-13

«Апалон-12» (англ.: Apollo 12) — пілатуемы касмічны карабель серыі «Апалон», падчас палёту якога ў 1969 годзе людзі другі раз у гісторыі здзейснілі пасадку на паверхню іншага нябеснага цела — Месяца.

Конрад і Гордан — вопытныя астранаўты, якія прайшлі праграму «Джэміні». Першапачаткова з імі ў тройцы трэніраваўся Кліфтан Уільямс, аднак ён загінуў у авіякатастрофе. Па асабістай прапанове Конрада, пачынаючы з экіпажа-дублёра Апалон-9, Уільямса замяніў навічок Алан Бін (Конрад добра ведаў Біна з пачатку 60-х, калі працаваў інструктарам у школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў, а Бін быў яго вучнем). Усе члены экіпажа былі афіцэрамі ВМС ЗША, што аказала ўплыў на назву карабля і сімволіку місіі.

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Карабель уключаў у сябе камандны модуль (узор 108) і месяцавы модуль (узор LM-6).

Для каманднага модуля астранаўты выбралі пазыўны «Янкі Кліпер», для месяцавага модуля — «Інтрэпід» — назвы караблёў амерыканскага ваенна-марскога флоту, якія вызначыліся ў баях. Эмблема палёту — паруснік (кліпер) на фоне Месяца. Чацвёртая зорка ў эмблеме палёту, была дададзеная ў памяць пра Кліфтана Уільямса.

Маса карабля 43,9 т. Для запуску выкарыстоўвалася ракета «Сатурн-5» (узор AS-507). Мэта палёту — высадка на Месяцы з правядзеннем даследаванняў па больш шырокай праграме, чым пры палёце карабля «Апалон-11».

Задачы палёту

[правіць | правіць зыходнік]

Прадугледжвалі пасадку на Месяц у Акіян Бур прыкладна ў 1540 км на захад ад месца пасадкі карабля «Апалон-11», збор узораў месяцавага грунту, фатаграфаванне на паверхні Месяца, ўстаноўку на Месяцы навуковых прыбораў, фатаграфаванне паверхні Месяца з селенацентрычнай арбіты (у прыватнасці, некаторых участкаў, выбраных для наступных пасадак караблёў серыі «Апалон», пошук аўтаматычнага касмічнага апарата «Сервеер-3» (здзейсніў пасадку на Месяц 20 красавіка 1967 года), дэмантаж некаторых дэталяў названага апарата і дастаўка іх на Зямлю для вывучэння ўплыву працяглага знаходжання ў месяцавых умовах, правядзенне тэлевізійных сеансаў з борта карабля і з паверхні Месяца.

Праграма палёту была выканана амаль цалкам (з-за няспраўнасці тэлевізійнай камеры не ўдалося правесці два запланаваныя сеансы каляровага тэлебачання з Месяца).

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Апалон-12
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?