Антон Фёдаравіч Мяцельскі
Антон Фёдаравіч Мяцельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 1938 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы |
Антон Фёдаравіч Мяцельскі (1905, в. Дзюдзеў, Слуцкі павет, Мінская губерня — 29 верасня 1938, Мінск, турма НКВД) — беларускі педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1905 годзе ў в. Дзюдзеў Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер — Слуцкі раён Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю.
Працаваў педагогам у Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19 лютага 1938 года. Асуджаны 20 верасня 1938 года тройкай НКУС як «агент польскай разведкі» да вышэйшае меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны 23 ліпеня 1959 года трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. Асабовая справа № 14471-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- МЯЦЕЛЬСКІ Антон Фёдаравіч Архівавана 5 сакавіка 2016.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.