Антон Мікалаевіч Дзямкоў
Поўнае імя | Антон Мікалаевіч Дзямкоў | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 кастрычніка 1995[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Антон Дзямкоў (нар. 15 кастрычніка 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», на наступны год трывала замацаваўся ў дублі. У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4), але больш на полі ў асноўнай камандзе ў тым сезоне не з’яўляўся.
Сезон 2015 распачаў у «Кобрыне». У ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаў[4], але правёў толькі адзін матч за дубль, пасля чаго зноў апынуўся ў «Кобрыне»[5].
З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама». У 2016 годзе выступаў за дубліруючы склад каманды. Па заканчэнні сезона пакінуў «Дынама» і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю», але не падышоў[6].
У жніўні 2017 года стаў іграком клуба Другой лігі ЮАС з Жыткавічаў. Разам з камандай атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне ў сезоне 2017. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў каманду.
У сезоне 2018 выступаў за брэсцкі «Рух» у Другой лізе і другі раз запар атрымаў перамогу ў турніры. У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух»[7]. Сезон 2019 правёў у складзе «Івацэвічаў».
У лютым 2020 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[8]. У пачатку 2021 года трэніраваўся з пінскім клубам, аднак у лютым пакінуў каманду[9] і далучыўся да «Брэстжылбуда» ў Другой лізе.
У сакавіку 2022 года стаў іграком «Нівы» з Доўбізны на пазіцыі абаронцы, аднак згуляўшы два матчы пакінуў каманду.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2018
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Брэст | 4 | 0 | |
2013 | дубль | Дынама | 23 | 2 | |
2014 | Д1 | Дынама | 1 | 0 | |
2015 (1) | Д2 | Кобрын | 11 | 1 | |
2015 (сяр.) | дубль | Дынама | 1 | 1 | |
2015 (2) | Д2 | Кобрын | 12 | 0 | |
2016 | дубль | Дынама | 14 | 2 | |
2017 (2) | Д3 | ЮАС | 11 | 3 | |
2018 | Д3 | Рух | 27 | 1 | |
2019 | Д3 | Івацэвічы | 26 | 1 | |
2020 | Д2 | Хваля | 17 | 0 | |
2021 | Д3 | Брэстжылбуд | 10 | 1 | |
2022 | Д3 | Ніва | 2 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Anton Demkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://fcvolna-pinsk.by/player/anton-demkov/
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/anton_demkov/
- ↑ Нечаев, Пампуха и Демков вернулись в брестское "Динамо" из аренды в "Кобрине" (руск.). football.by (12 ліпеня 2015). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ 1-я лига. “Орша” Разумова (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Ворота "Славии" распечатали, но... (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (10 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017.
- ↑ Головчик и Демков покинули "Рух" (руск.). football.by (1 лютага 2019). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Антон Демков подписал контракт с "Волной" (руск.). football.by (10 лютага 2020). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Гусев и Павловец подписали соглашения с "Волной", Демков покинул команду (руск.). football.by (11 лютага 2021). Праверана 26 красавіка 2024.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.