For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Антоні Сухадольскі.

Антоні Сухадольскі

Антоні Сухадольскі
Герб «Слепаўрон»
Герб «Слепаўрон»
1-ы Ваявода гарадзенскі
1794 — 1795
Папярэднік пасада створана
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 1750[1]
Смерць 1799(1799)
Род Сухадольскія
Бацька Казімір Сухадольскі
Маці Антаніна Пукшта
Жонка Тэрэза з Быхаўцаў
Дзеці Ян, Ігнацы, Францішка
Член у

Антоні Сухадольскі (польск.: Antoni Suchodolski; ? — 1799) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян смаленскі (1790—1793) і мерацкі (1793—1794), ваявода гарадзенскі (1794—1795).

Паходзіў з роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон», які з даўніх часоў жыў у Ваўкавыскім павеце. Бацька Антонія — ваўкавыскі крайчы Казімір Сухадольскі, маці — Антаніна з дому Пукшта.

Займаў розныя пасады ў Ваўкавыскім павеце: крайчы (з гэтай пасадай згадваецца ў 1764 годзе, калі падпісаў у сваім павеце элекцыю Станіслава Аўгуста), гродскі суддзя (1769—1771), земскі суддзя (з 1771). У 1770-ых гадах Сухадольскія разам з Булгарынамі былі галоўнымі прадстаўнікамі Антонія Тызенгаўза ў сваім павеце.

У 1778 годзе быў паслом на сойм ад Ваўкавыскага павета, на гэтым сойме быў абраны ў склад Скарбовай Камісіі. У 1788 годзе пры асабістай падтрымцы Станіслава Аўгуста абраны паслом на Чатырохгадовы сойм ад Смаленскага павета. Бараніў Вайсковы дэпартамент ад ліквідацыі. Калі ж Дэпартамент ліквідавалі, патрабаваў, каб наваствораная Вайсковая камісія была падзелена на польскую і літоўскую. Калі і гэту прапанову адкінулі, жадаў, каб колькасць камісараў у адзінай камісіі была роўнай. Бараніў Раду 13 і 19 студзеня 1789 года. У маі 1789 сышоў з пасады скарбніка ВКЛ, каб яе заняў ягоны сын Ян. 27 жніўня 1789 года патрабаваў выдзеліць сродкі на ўніяцкія духоўныя семінарыі. 3 верасня 1790 года выступіў супраць выгнання адступнікаў ад Уніі, лічачы, што гэта не віна простага люду.

У лістападзе 1790 года быў прызначаны смаленскім кашталянам. Стаўленне яго да прыняцця Канстытуцыі 3 мая невядомае. У чэрвені выступаў за падзел Камісіі паліцыі на польскую і літоўскую. У 1792 годзе быў канцлерам Таргавіцкай канфедэрацыі ВКЛ, а на наступны год стаў адным з нешматлікіх сенатараў, якія ўдзельнічалі ў Гарадзенскім сойме. Быў вельмі актыўны і займаў, па словах расійскага пасла Сіверса, «умераную апазіцыю». Актыўна выступіў супраць другога падзелу Рэчы Паспалітай.

У паўстанні 1794 года ўдзелу не прымаў з прычыны недаверу да яго паўстанцкіх уладаў.

Меў рэзідэнцыю ў в. Рагозніца, дзе ў 1791 г. пабудаваў палац. Быў жанаты з Тэрэзай з Быхаўцаў. Меў 2 сыноў — Яна і Ігнацыя — і дачку Францішку.

Зноскі

  1. Antoni Suchodolski // MAK
  • Andrzej Haratym. Suchodolski Antoni // Polski Słownik Biograficzny. Tom XLV/2 W-wa-Krakow 2008, с. 267—272
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Антоні Сухадольскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?