For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Анатоль Вольны.

Анатоль Вольны

Анатоль Вольны
Анатоль Вольны, 1920-я гг.
Анатоль Вольны, 1920-я гг.
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Анатоль Іўсцінавіч Ажгірэй[1]
Псеўданімы Ажгірэй В., Акша, Анатоль Вольны і Вольный Анатолий Ивстинович
Дата нараджэння 19 лістапада (2 снежня) 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (34 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, журналіст
Гады творчасці з 1922
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Вольны, сапр.: Анатоль Іўсцінавіч Ажгірэй (19 лістапада (2 снежня) 1902, ст. Пухавічы, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, празаік, журналіст, драматург[2].

Анатоль Вольны (злева) і Міхась Чарот, 1925. Мінск.

З сям’і службоўца. У 1911 паступіў у Ігуменскую гімназію, атрымаў сярэднюю адукацыю. Скончыў мар’інагорскую чыгуначную школу 2-й ступені школу[3]. У 1920 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях з інтэрвентамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1921 працаваў у ЦК ЛКСМБ; у газеце «Малады араты». Вучыўся ў БДУ. У 1920—1930-х быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. З 1923 у літаб’яднанні «Маладняк», а з 1928 — у «Полымі». Член СП БССР (з 1934). Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Арыштаваны 4 лістапада 1936 у Менску па адрасе: вул. М. Гоpкага, д. 4, кв. 6. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 як «член контррэвалюцыйнай аpганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў Менску. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 снежня 1957. Асабовая справа А. Вольнага № 11054-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Дэбютаваў у друку ў 1922[2]. Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў беларускай прозе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Камсамольская нота» (1924, з А. Александровічам)[2], «Чарнакудрая радасць» (1926), «Табе» (1927). У 1925 выйшаў раман «Ваўчаняты» (у сааўтарстве з А. Александровічам і А. Дударом). Аўтар аповесцей «Два» (1925), «Антон Савіцкі» (1927, газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборніка фельетонаў (1927) і кнігі гумарэсак і фельетонаў «Суседзі» (1932), якія выйшлі пад псеўданімам Алёша.

Напісаў п’есы, драматызаваныя агітжарты («Калі дзяк гаворыць праўду», «Міколка», «У агранома» — 1924), камедыю «Ратуй, божа!» (з Р. Кобецам, 1932)[2]. Выступаў і як кінадраматург — па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы «Хвоі гамоняць» (з К. Дзяржавіным, 1929), «Гатэль „Савой“» (1930), «У агні народжаная» (1930), «Сонечны паход» (1931), «Новая радзіма» (1935) і інш. У 1935 выйшла кінааповесць «Шасцідзесятая паралель».

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1935)[2].

  • Камсамольская нота: Вершы. Мн., 1924 (з А. Александровічам);
  • Ваўчаняты: Раман беларускіх лясоў / Сааўт. А. Александровіч, А. Дудар. Мн., 1925 (2-е выд. 1929);
  • Два: Аповесць. Мн., 1925;
  • Чарнакудрая радасць: Вершы. Мн., 1926;
  • Барацьбіт: Зборнік. Мн., 1927;
  • Зборнік фельетонаў. Мн., 1927;
  • Табе: Вершы. Мн., 1927;
  • Суседзі: Гумарэскі і фельетоны. Мн., 1932;
  • Шасцідзесятая паралель: Кінааповесць. Мн., 1935.

Зноскі

  1. Беларусь у асобах і падзеях Праверана 2 жніўня 2023.
  2. а б в г д Вольный Анатолий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124. — 737 с.
  3. http://minsk-region.estu.by/main.aspx?guid=20133(недаступная спасылка)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Анатоль Вольны
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?