For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ананія Шыракацы.

Ананія Шыракацы

Ананія Шыракацы
арм.: Անանիա Շիրակացի
Дата нараджэння каля 610[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 685[2]
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык, гісторык, астраном, географ, філосаф, картограф, алхімік
Навуковая сфера матэматыка, астраномія і прыродазнаўства[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ана́нія Шыракацы (арм.: Անանիա Շիրակացի; каля 610, Шырак[6] — каля 685[6]) — армянскі географ, філосаф, матэматык, картограф, гісторык, астраном і алхімік, заснавальнік старажытнаармянскага прыродазнаўства[7].

Часам называў сябе Шыракаванцы[6], ад назвы мястэчка Шыракаван. Бацька — Аванес[6][8]. Атрымаў у Арменіі пачатковую адукацыю, адправіўся для навучання ў Візантыю. Праз горад Феадасіёпаль (Карын) дабраўся да правінцыі IV Арменія, навучаўся ў матэматыка Крыстасатура. Лічачы, што гэты настаўнік «не ведаў усёй навукі», праз некаторы час пераехаў у Трапезунд, дзе яго настаўнікам стаў вядомы навуковец Ціхік[8], як піша сам Шыракацы, чалавек «абазнаны ў армянскай пісьмовасці»[6]. Тут ён навучаецца каля 8 гадоў[9]. Пасля навукі вяртаецца ў Арменію, дзе пачынае навуковую і выкладчыцкую дзейнасць. На радзіме адкрывае школы, дзе выкладанне вялося на аснове квадрывіума.

Аўтар больш за 20 прац[10] па арыфметыцы, тэорыі летазлічэння, касмаграфіі і геаграфіі[6][11]:

  • «Матэматыка Ананію Шыракацы — пра вагі і меры»
  • «Пытанні і рашэнні» (зборнік арыфметычных заданняў)
  • Трактат пра каляндар і касмаграфію
  • «Геаграфія»
Старонка з падручніка арыфметыкі Ананія Шыракацы, 1283 год.

Падручнік па арыфметыцы «Пытанні і рашэнні» адна з найстаражытнейшых прац па арыфметыцы, якія дайшлі да цяперашняга часу[7][11], уключае матэрыял па мастацтве злічэння ў табліцах[11]. Праца была значным унёскам у развіццё матэматычнай адукацыі[12].

З гістарычных крыніц вядома, што па патрабаванні каталікоса Анастаса (662—668) Шыракацы спарадкаваў армянскі каляндар. У Арменіі карысталіся рухомым сонечным календаром, дзе ўсе гады складаліся з 365 дзён без высакосных. Праз гэтага пэўныя даты паступова перасоўваліся па часах года. Шыракацы распрацаваў так званы нерухомы каляндар на ўзор рымскага, аднак, пасля смерці каталікоса, гэта праца так і засталася незапатрабаванай.

Шыракацы склаў «Геаграфічны атлас свету», больш вядомы як «Ашхарацуйц», у якім змешчаны падрабязныя звесткі пра гістарычную геаграфію Арменіі — тут разам з геаграфічнымі і картаграфічнымі звесткамі, што тычацца краін Азіі, Еўропы і Лівіі (Афрыкі), падрабязна апісваецца гістарычна складзены адміністрацыйна-палітычны стан тэрыторыі старажытнай і раннесярэднявечнай Арменіі ў межах Вялікай Арменіі і Малой Арменіі, якая знаходзілася заходней. Раней працу прыпісвалі Маўсесу Харэнацы[13].

Ананімная «Хроніка» VII стагоддзя таксама часам прыпісваюць Ананію Шыракацы[6][14]. У ёй аўтар закранае гісторыю Персіі, Вавілона, Рыма, Візантыі і іншых краін[15], карыстаецца працамі Харэнацы, Себеоса і іншых[15]. «Хроніка» пачынаецца з часоў Адама і канчаецца 685 годам[6] апісаннем нашэсця хазар на Арменію, Грузію і Албанію[16].

«Касмаграфія і каляндар»

[правіць | правіць зыходнік]

Шыракацы таксама аўтарам працы з 48 раздзелаў «Касмаграфія і каляндар», у якой разглядаюцца пытанні астраноміі, метэаралогіі і фізічнай геаграфіі[17]. Шыракацы параўноўваў структуру свету з яйкам (Зямля — жаўток, атмасфера — бялок, небасхіл — шкарлупіна) і спрабаваў вызначыць адлегласць да Сонца і Месяца. Разам з тым, ён дакладна лічыў Млечны шлях скопішчам зорак, а Месяц — цёмным целам, што толькі адлюстроўвае сонечнае святло. Пісаў пра шарападобнасці Зямлі[18].

Зноскі

  1. (unspecified title)ISBN 978-2-7089-6874-5
  2. а б Oxford Dictionary of Late Antiquity / пад рэд. O. NicholsonВыдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта. — С. 68.
  3. Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  4. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  5. а б Հայկական սովետական հանրագիտարանԵրևան: 1974. — Т. 1. — С. 362–364.
  6. а б в г д е ё ж Анания Ширакаци // Православная энциклопедия. — М.: 2000. — Т. 2. — С. 224.
  7. а б История всемирной литературы. — М.: Наука, 1984. — Т. 2. — С. 296—299.
  8. а б Michael E. Stone. Adam and Eve in the Armenian Traditions, Fifth through Seventeenth Centuries. — Society of Biblical Lit, 2013. — P. 684. — (Early Judaism and its literature, 38).
  9. Р. Хьюсен, «Science in Seventh-Century Armenia: Ananias of Širak(недаступная спасылка)», Isis, vol. 59, No. 1, (Spring, 1968), p. 34—35
  10. Wayne Orchiston, David A. Green, Richard Strom. New Insights From Recent Studies in Historical Astronomy: Following in the Footsteps of F. Richard Stephenson: A Meeting to Honor F. Richard Stephenson on His 70th Birthday. — Springer, 2014. — Vol. 43. — P. 106-107. — (Astrophysics and Space Science Proceedings).
  11. а б в Анания Ширакаци — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  12. Российская педагогическая энциклопедия / Под ред. В. Г. Панова. — 1993.
  13. «Армянская География VII века по Р. Х (приписывавшаяся Моисею Хоренскому)». Пер. с др.-арм. и коммент. К. П. Патканова. — СПб., 1877.
  14. Philip Wood. History and Identity in the Late Antique Near East. — Oxford University Press, 2013. — P. 32.
  15. а б В. М. Варданян. Анания Ширакаци – символ духовной и политической самостоятельности армян(арм.) // Вестник общественных наук. — Ер.: 2013. — № 3. — С. 16.
  16. В. М. Варданян. Анания Ширакаци – символ духовной и политической самостоятельности армян(арм.) // Вестник общественных наук. — Ер.: 2013. — № 3. — С. 17.
  17. Р. Хьюсен, «Science in Seventh-Century Armenia: Ananias of Širak(недаступная спасылка)», Isis, vol. 59, No. 1, (Spring, 1968), p. 40—41
  18. Ravi Agarwal, Syamal Sen. Creators of Mathematical and Computational Sciences. — Springer, 2014. — P. 103.
    . (современный научный консенсус атрибутирует это открытие древнегреческим учёным VI века до н. э.)
  • Анания Ширакаци. Космография. Пер., пред. и комм. К. С. Тер-Давтян и С. С. Аревшатяна. Ереван, 1962.
  • Абраамян А. Г. Научные труды ученого VII в. Анании Ширакаци. Ереван, 1944.
  • Абраамян А. Г. Таблицы лунного круга Анании Ширакаци. Ереван, 1965.
  • Абрамян А. Г., Петросян Г. Б. Анания Ширакаци. Ереван, Из-во ЕрГУ, 176 с. 1970.
  • Орбели И. А. Вопросы и решения вардапета Анания Ширакца, армянского математика VII века. В кн.: Орбели И. А. Избранные труды. Ереван, 1963, с. 512—531.
  • Колчинский И.Г., Корсунь А.А., Родригес М.Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп.. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ананія Шыракацы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?