For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Амас Тутуола.

Амас Тутуола

Амас Тутуола
(yorùbá Ámósì Tutùọlá, англ. Amos Tutuola)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1920 г.
Месца нараджэння Абеокута, Нігерыя
Дата смерці 8 чэрвеня 1997 г.
Месца смерці Ібадан, Нігерыя
Грамадзянства Нігерыя
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў англійская

Амас Тутуола (ёруба: Ámósì Tutùọlá, англ.: Amos Tutuola; 20 чэрвеня 1920 — 8 чэрвеня 1997) — нігерыйскі пісьменнік, вядомы казачна-фантастычнымі творамі, заснаванымі на фальклорных вобразах народа ёруба.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, бацькі, Чарльз і Эстэр Тутуола, вырошчвалі какаву. У сем гадоў пайшоў у школу Арміі Выратавання, куды яго паслаў гаспадар замест заработнай платы. У дванаццаць гадоў пайшоў у Цэнтральную англіканскую школу ў Абеокуце, аднак навучаўся ўсяго шэсць гадоў, бо па смерці бацькі павінен быў працаваць кавалём.

Будучы дзіцём, Тутуола слухаў казкі племені ёруба, якія расказвалі яго маці і цётка, а пазней і сам пачаў распавядаць гэтыя казкі другім людзям.

Падчас Другой сусветнай вайны працаваў у сферы аэрадромнага абслугоўвання Каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі. Пасля вайны паспрабаваў адкрыць уласную кузню, але яму гэта не ўдалося. Пасля змяніў шмат відаў дзейнасці, уключаючы працу гандляра хлебам і пасыльнага.

Ў 1946 годзе за некалькі дзён напісаў сваю першую кнігу — «The Palm-wine Drinkard and His Dead Palm-wine Tapster in the Dead's Town».

У 1947 годзе ажаніўся з Вікторыяй Алаке, ад якой меў чатырох сыноў і чатырох дачок.

Пасля таго як напісаў тры кнігі і стаў сусветна вядомы, Тутуола пачаў працаваць у Нігерыйскай радыёвяшчальнай кампаніі, а таксама займаўся кніжным гандлем і кнігавыданнем. Ў 1983 годзе удзельнічаў у міжнароднай пісьменніцкай праграме Універсітэта штата Аёва (ЗША).

Памёр у чэрвені 1997 года ў Ібадане. Роберт Эліят Фокс, які дзяліў кабінет з пісьменнікам ва ўніверсітэце ў 1970 годзе, напісаў артыкул з успамінамі пра Тутуолу, называючы яго адным з найзначнейшых пісьменнікаў Афрыкі.

У слоўніку біяграфій літаратараў Амаса Тутуолу называлі найэксцэнтрычнейшым пісьменнікам у афрыканскай літаратуры. За сваё жыццё Тутуола напісаў дзевяць раманаў, у якіх незвычайнасць і камічнасць спалучаюцца з легендамі народа ёруба. Тутуола быў першым нігерыйскім пісьменнікам, які атрымаў міжнароднае прызнанне.

Першыя працы Тутуола не збіраўся друкаваць, але яму трапілася ў рукі ілюстраваная кніга, і ён патэлефанаваў у выдавецтва, каб прапанаваць да выдання сваю кнігу з фальклорнымі казкамі, ілюстраваную рысункамі лясных духаў. Хоць рукапіс быў успрыняты спрыяльна, але ў той час яго не апублікавалі.

У 1950-х Тутуола ўбачыў рэкламаванне нігерыйскіх пісьменнікаў у адным з мясцовых часопісаў і вырашыў паслаць туды сваю працу. Праз пасрэдніцтва рукапіс дайшоў да лонданскага выдавецтва Faber and Faber і быў апублікаваны ў 1952 годзе. Гэта была кніга «The Palm-Wine Drinkard and His Dead Palm-Wine Tapster in the Dead's Town». Крытыкам кніга спадабалася.

Першая кніга Амоса Тутуолы неструктураванасцю тэксту нагадвае народныя казкі, што надае ёй асаблівае зачараванне. Сюжэт тыповы для казкі або міфа: герой, які зарабляе на жыццё тым, што п'е ў велізарных колькасцях пальмавае віно, раптам пазбаўляецца свайго вінароба і адпраўляецца ў пошуках Вінара (Palm-Wine Drinkard) у Горад мёртвых, па дарозе наведвае мноства гарадоў і мясцін, населеных рознымі чароўнымі персанажамі, аднак, у рэшце рэшт, яму ўдаецца ўдала вярнуцца дамоў. За тым часам у ягоным сяле пачаўся голад праз то, што неба і зямля паспрачаліся, хто з іх галоўнейшы. Герой ратуе сітуацыю і ўсё ўстае зноў на сваё месца.

Кніга прыцягнула ўвагу Дылана Томаса, у французскую яе пераклаў Раймон Кено (1953). Крытыкі параўноўвалі кнігу з апавяданнямі Прытчэта, з «Гуліверавымі падарожжамі» Свіфта і нават з Гамеравай «Адысеяй», яна ўвайшла ў лік ста найлепшых афрыканскіх кніг XX стагоддзя.

Усе творы Тутуолы аб'яднаны падобнай жа ўстаноўкай — герой выпраўляецца на шуканне чагосьці і гэта заводзіць яго ў лес, дзе ён сустракае мноства магічных персанажаў.

Хоць англійскім і амерыканскім крытыкам кніга спадабалася праз багатую фантазію аўтара, нігерыйскія інтэлектуалы сустрэлі кнігу халаднавата, уважаючы, што пісьменнік псуе вобраз краіны, малюючы яе «нецывілізаванай» у вачах Еўропы. Гэтакая рэакцыя не перашкодзіла Тутуолу пісаць і далейі падобныя кнігі: «My Life in the Bush of Ghosts» (1954), «Simbi and the Satyr of the Dark Jungle» (1955) і «Feather Woman of the Jungle» (1962). У СССР іх пераклады ў рускую мову пад аўтарствам А. Кісцякоўскага выйшлі ў 1984 і 1988 гг.

«My Life in the Bush of Ghosts» (бел. прыблізна «Маё жыццё ў Лесе духаў» — гэта, скарэй, казка пра ініцыяцыю. Апавяданне вядзецца ад асобы сямігадовага хлопчыка, якога мачыха выгнала з дому, праз што ён вымушаны блукаць па лесе падчас племянной вайны. Страх заводзіць яго ў Лес духаў, дзе ён жыве дваццаць чатыры гады. Аднак гэта месца таксама поўнае гарадамі, каралямі і цэрквамі; у ім адбываюцца фэсты і цырымоніі, дзейнічаюць прыдворныя правілы. Герой нават мяркуе пасяліцца ў адным з такіх гарадоў са сваім мёртвым стрыечным братам, але ўсё ж надумвае вярнуцца ў свет жывых.

У «Simbi and the Satyr of the Dark Jungle» (1955) Тутуола рэпрэзэнтуе цікаўную дзяўчынку, якая хоча пабачыць, як жывуць іншыя. Сям'я перасцерагае Сімбі ад падарожжаў, але яна не слухаецца. Малую выкрадаюць, з чаго пачынаюцца яе няшчасці і прыгоды, у тым ліку і разам з магічнымі істотамі. Аднак дзяўчынцы ўдаецца заклікаць мёртвых на дапамогу і яна ўсё ж дабіраецца дадому, дзе перасцерагае сваіх сяброў ад непаслушэнства бацькам.

У рамане "The Witch-Herbalist of the Remote Town" (1980) расказваецца гісторыя паляўнічага і яго жонкі, якая не можа зацяжарыць. Паляўнічы адпраўляецца ў падарожжа, каб знайсці лекі. Праз шэсць гадоў ён знаходзіць іх у адной ведзьмы, але, стаміўшыся ад доўгай дарогі, выпівае частку лекаў сам.

Параўнанне са зборнікамі народных казак паказвае, што многія з Тутуолавых гісторый з'яўляюцца часткай фальклору ёруба. Гэты фальклор характарызуецца веданнем звышнатуральнага, яго сілы, пэўным пачуццём страху і гумару. Але прытым да народнай традыцыі пісьменнік дадаў і экзатычныя хрысціянскія, а таксама проста аўтарскія элементы. Аўтар багата эксперыментаваў з мовай: дадаваў новыя словы, перакладаў даслоўна фразеалагізмы, такім чынам змяняючы англійскую лексіку, сінтаксіс і нават арфаграфію.

У 1963-1967 годзе кампазітар ёруба Кола Агунмола напісаў оперу на аснове «The Palm-Wine Drinkard ».[1]

У СССР прозу Тутуолы перакладаў у рускую мову вядомы філолаг і праваабаронца Андрэй Кісцякоўскі. У 1973 годзе галоўная рэдакцыя ўсходняй літаратуры выдавецтва «Навука» АН СССР пад рэдакцыяй этнографа-афрыканіста В. А. Бейліса выпусціла яго пераклад рамана (або аповесці) «The Palm-Wine Drinkard» пад назвай «Путешествие в Город Мертвых», зроблены з англійскага выдання 1952 года. Пры гэтым другая частка назвы — «Пальмовый Пьянарь и его Упокойный Винарь» - з этычных прычын праз пачатую ў 1972 годзе антыалкагольную кампанію, у першым выданні была апушчана.

  • The Palm-Wine Drinkard (1946, published 1952)
  • My Life in the Bush of Ghosts (1954)
  • Simbi and the Satyr of the Dark Jungle (1955)
  • The Brave African Huntress (1958)
  • Feather Woman of the Jungle (1962)
  • Ajaiyi and his Inherited Poverty (1967)
  • The Witch-Herbalist of the Remote Town (1981)
  • The Wild Hunter in the Bush of the Ghosts (1982)
  • Yoruba Folktales (1986)
  • Pauper, Brawler and Slanderer (1987)
  • The Village Witch Doctor and Other Stories (1990)

Браян Іна і Дэвід Бірн назвалі свой альбом 1981 года «My Life in the Bush of Ghosts» па назве кнігі Тутуолы.

У 2015 годзе Таварыства маладых нігерыйскіх пісьменнікаў пад кіраўніцтвам Воле Адэйдойна заснавала Літаратурнае таварыства Амаса Тутуолы, мэтай якога з’яўляецца прасоўванне і чытанне твораў пісьменніка[2].

У 2021 годзе Уіл Алекзандэр апублікаваў паэму «Based on the Bush of Ghosts», прысвечаную Тутуолу. Зборнік «Refractive Africa», у які яна ўвайшла, пазней быў уключаны ў спіс фіналістаў Пулітцэраўскай прэміі за паэзію[3].

Аднаго з персанажаў серыяла «Law & Order» завуць Адафін Тутуола. Паводле «The Palm-Wine Drinkard» Адафін — духоўны лідар ёруба.

  • [www.lib.ru/INPROZ/TUTUOLA / Амос Тутуола на www.lib.ru]
  • Амос Тутуола на КнигоСайте(недаступная спасылка)  (недаступная спасылка)
  • www.answers.com/topic/amos-tutuola
  • www.britannica.com/EBchecked/…/Amos-Tutu…
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Амас Тутуола
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?