For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў.

Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў

Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў
Дата нараджэння 12 верасня 1893(1893-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1962(1962-11-13) (69 гадоў)
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19191954
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна  — 1945 Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў (31 жніўня (12 верасня) 1893, Вялікая Слабада, Навагрудскі павет (цяпер — Карэліцкі раён,) — 13 лістапада 1962) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1944)[1].

12 мая 1919 г. прызваны ў РСЧА. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне 1917—1923 гг.

Двойчы, у 1927 г. і 1934 г. скончыў ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У 1936 г. быў накіраваны для навучання ў Акадэмію Генеральнага штаба РСЧА, якую скончыў у 1938 г. 4 лістапада 1939 г. начальнік вучэбнага аддзела Ваенна-гаспадарчай акадэміі Пулка-Дзмітрыеву было прысвоена званне камбрыга[2]. 4 чэрвеня 1940 г. прысвоена званне генерал-маёра[3].

У чэрвені 1941 г. прызначаны намеснікам начальніка Ваенна-транспартнай акадэміі РСЧА імя Л. М. Кагановіча і на пасадзе выконваючага абавязкі начальніка акадэміі кіраваў перадыслакацыяй акадэміі ў Ташкент. Затым быў прызначаны намеснікам начальніка тылу Чырвонай Арміі. На пасадзе начальніка штаба ўпраўлення тылу Паўднёва-Заходняга фронту прымаў удзел у Сталінградскай бітве. Затым быў прызначаны намеснікам па тыле камандуючага 61-й арміі. Кіраваў працай тылу арміі падчас Арлоўскай аперацыі і «за ўзорнае забеспячэнне наступальнай аперацыі арміі ў перыяд 12.7.43 па 20.8.43» быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені[4].

27 жніўня 1943 г. прызначаны начальнікам штаба 61-й арміі. 15 студзеня 1944 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі пры фарсіраванні ракі Днепр і дасягнутыя ў выніку гэтых аперацый поспехі» узнагароджаны ордэнам Суворава II ступені[5]. Падчас правядзення Беларускай наступальнай аперацыі «забяспечыў бесперабойнае кіраванне аперацыяй і боем» і ў жніўні 1944 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[6]. Кіраваў працай штаба арміі ў Варшаўска-Познаньскай і ў Усходне-Памеранскай аперацыях і «за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі» узнагароджаны ордэнам Кутузава II ступені[7]. Падчас Берлінскай аперацыі войскі 61-й арміі фарсіравалі р. Одэр і прарвалі абарону праціўніка. За ўмелую арганiзацыю па забеспячэнню кіравання войскамі арміі генерал-лейтэнант Пулка-Дзмітрыеў быў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага I ступені[8].

У 19451950 гг. начальнік штаба Усходне-Сібірскай ваеннай акругі, у сакавіку 1950—ліпені 1952 гг. — Прыкарпацкай ваеннай акругі і з ліпеня 1952 да кастрычніка 1954 гг. — Беларускай ваеннай акругі. У 1954 г. звольнены ў адстаўку.

З 1954 да 1956 гг. член ЦК КПБ.

Зноскі

  1. Постановление СНК СССР № 1241 от 13.09.1944 г. (руск.)
  2. Приказ Народного комиссариата обороны СССР № 04585 ад 04.11.1939 г. (руск.)
  3. Приказ Народного комиссариата обороны СССР № 945 от 04.06.1940 г. (руск.)
  4. Указ Президиума Верховного Совета СССР от 27.08.1943 г. (руск.)
  5. Указ Президиума Верховного Совета СССР от 15.01.1944 г. // Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. — Ф. 33. Воп. 686043 (руск.)
  6. Указ Президиума Верховного совета СССР от 03.08.1944 г. (руск.)
  7. Указ Президиума Верховного совета СССР от 06.04.1945 г. (руск.)
  8. Указ Президиума Верховного Совета СССР от 29.05.1945 г. // Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. — Ф. 33. Воп. 686046 (руск.)
  • Пулка-Дзмітрыеў Аляксандр Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 6—7. — ISBN 985-11-0214-8.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?