For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Аляксандраўскі сельсавет (Мёрскі раён).

Аляксандраўскі сельсавет (Мёрскі раён)

Аляксандраўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мёрскі раён
Уключаў 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Александрына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 верасня 1960

Алякса́ндраўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Александрына.

У пагаспадаркавай кнізе вёскі Александрыны за 1949—1951 гады, у завераных пячаткай і подпісам кіраўніка сельсавета дакументах мясцовых жыхароў[1], у спісе выбарчых камісій Мёрскага раёна па выбарах у Вярхоўны Савет СССР у раённай газеце «Большэвіцкая трыбуна» за 26 студзеня 1950 года назва сельсавета[2] — Александрынскі. Прычынай розначытання з сучаснай афіцыйнай назвай, магчыма, было ўтварэнне назвы Аляксандраўскі сельсавет, у тым ліку змяшчэннем націску, ад перакладу на рускую мову назвы вёскі Александрова, якая знаходзіцца ад Александрыны больш як за 10 км і цэнтрам сельсавета ніколі не была.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Павяцкага (5 населеных пунктаў: Каснарэўшчына, Міжрэчча, Паршэлева, Сташулі і Суромшчына) і Лявонпальскага (24 населеныя пункты: Александрына, Аніські, Багданава, Бакшы, Белева, Бліжняе, Букава, Вята, Грузды, Дарожкі, Дземскія, Навіна, Навінкі, Надмірэчча, Надрэчча, Паташня-I, Паташня-II, Рыбакі, Тараракі, Чамяры, Чурылава, Чурылава Дальняе, Янопаль і Ясцьянава) сельсаветаў[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 29 населеных пунктаў.

  1. Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае. — Ф. 1617. Воп. 2. Спр. 109, 167, 204.
  2. Аб утварэнні выбарчых участкаў па выбарах у Вярхоўны Савет СССР па Мёрскаму раёну. 156—177. Александрынскі выбарчы ўчастак // Большэвіцкая трыбуна. — 1950 г. — 26 студз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае. — Ф. 1617. Воп. 2. Спр. 109, 167, 204.
  • Аб утварэнні выбарчых участкаў па выбарах у Вярхоўны Савет СССР па Мёрскаму раёну. 156—177. Александрынскі выбарчы ўчастак // Большэвіцкая трыбуна. — 1950 г. — 26 студз.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Аляксандраўскі сельсавет (Мёрскі раён)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?